«Будзьма памятаць!». На скрыжаванні дарог

Гомельшчына. Перакрыжаванне дарог, што вядуць у Мазыр і Калінкавічы. Нічым не прыкметныя дарогі, нічым не прыкметныя ўрочышчы навокал.

У новым выпуску праекта «Будзьма памятаць!» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» — Гомельшчына. Тут, у непрыкметным урочышчы на скрыжаванні дарог, што вядуць у Мазыр і Калінкавічы, паводле сведчанняў, было расстраляна 2986 чалавек.

900 з іх — ураджэнцы невялікіх Жыткавічаў, у 1937 годзе — населенага пункта на мяжы з Польшчай. Сярод расстраляных у асноўным моладзь, радзей людзі сярэдняга ўзросту, зрэдку людзі за пяцьдзясят.

Ніякіх рабаўніцтваў, крадзяжоў ці іншых злачынстваў яны не здзяйснялі — але для кожнага адшукаўся артыкул: ворагі народа, шпіёны, “вредители”. Сістэма заўсёды знаходзіла, у чым канкрэтна вінаваты той ці іншы жыткаўчанін, а потым ужо пачыналіся пошукі доказаў.

 

 

Працяг чытайце тут