Павел Севярынец. ФЕНАМЕНАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ. Песняры

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Нарадзіўся 30 снежня 1976 г. у Воршы. У 2000-м скончыў БДУ, атрымаўшы дыплом інжынера-геолага. У 1997-2004 гг. — заснавальнік і кіраўнік “Маладога фронту”. З 2005-га — сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. Больш за 5 гадоў правёў у турмах, на “сутках” ды ў ссылках па палітычных прысудах. Заснавальнік асветніцкіх праектаў “Курсы дыджэяў Адраджэння” і “Шоў беларушчыны”, серыі музычных альбомаў “Беларускі Хрысціянскі Хіт”. Аўтар кнігаў “Дыджэй Адраджэння”, “Пакаленне Маладога Фронту”, “Брату”, “Люблю Беларусь”, “Лісты з лесу”, “Беларуская глыбіня”. Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Аляхновіча, прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Жанаты з Воляй Севярынец. Хрысціянін.

На сцэне вакальна-інструментальны ансамбль пад кіраўніцтвам народнага артыста Ўладзіміра Мулявіна...

“Песняры”. Імя Беларусі, вядомае ва ўсім свеце. “Песнярамі” беларусы ганарацца і казыраюць паўсюль, як італьянцы — сваёй “Ля Скала”, аўстрыйцы — Моцартам, а расейцы — балетам (заснаваным, зрэшты, таксама беларусамі). “Песняры” — само ўвасабленьне беларускай меладычнасці, адухоўленасці, любові.

У самотных 1970-х, на тле сусветнага нафтавага крызысу і палётаў у космас, калі камунізм і глабалізм супольна нішчылі ўсё нацыянальнае, створаны пры мінскай Філармоніі ансамбль “Песняры” вандраваў па Беларусі, збіраючы народныя спевы, мелодыі ды матывы.

І калі яны выходзілі на сцэну ў стылізаваных белых світках або расшытых вялікалітоўскіх кунтушах, калі, як мурашкі па скуры, прабіралі гітарным рокавым рытмам, калі пачыналі спяваць, нават не спяваць — гучаць, моцна, плаўна й шматгалоса — залі заміралі. Гэта было нешта з далёкіх-далёкіх вякоў, з глыбіні тых часоў, калі Госпад Бог ствараў чалавецтва. Беларусы цягнулі ноты, вышэйшыя за звон струнаў. Не горлам, не галасавымі звязкамі, нават не лёгкімі. Сэрцам. Песняры перадавалі дух усёй душой, на адным дыханні.

Уся Беларусь, пяшчотная, мяккая, мілая, расхінулася ў “Песнярах”. Уся спеўнасць мовы, уся светліня беларускасці, уся лірыка, якая толькі магчымая ў року, захапіла мільёны людзей ва ўсім Савецкім саюзе, агаломшыла крытыкаў і ўскалыхнула хвалю паслядоўнікаў. “Песнярам” было дастаткова прачулага шэпту на грандыёзным канцэрце — і гледачы плакалі.

“Песняры” — гэта была амаль малітва. “Купалінка”, “Белавежская пушча”, “Вераніка”, “Спадчына”, “Рэчанька”, “Алеся”... “Песняры” сталі нашым адказам на вынішчэнне беларускасці й “зліццё моваў”, на мілітарыскую прапаганду і саўкова-папсовую эстраду. “Песняры” прыжыццёва былі прызнаныя класікай сусветнага фольк-року.

У 1976 г. у зеніце славы “Песняры” адправіліся ў знакамітае турнэ па ЗША. Выступы ў трынаццаці штатах, канцэрты па самых вялікіх гарадох, вокладка “Білбарда”... “Уварванне рускага року” — ахрысцілі гэта ўражаныя амерыканцы. “Песнярам” пляскалі ў ладкі музыкі “Бітлз”, мільярдэры й прэзідэнты — і гэта ў разгар “халоднай вайны”!

Ад беларускай пяючай шчырасці і ласкі сэрцы таялі настолькі, каб палюбіць ворага.

Геніяльная мулявінская апрацоўка фальклёру, паэзія Купалы і Багдановіча, фенаменальны вакал Барткевіча, Дайнэкі, Місевіча, Пені адваёўвалі душы ў імперыі і нянавісці. Слухайце й вучыцеся: гэта называецца “місія нацыі ў культуры”. “Песняры” сталі яскравым прыкладам беларускай перамогі любоўю — такой любоўю, якая дорыць слёзы ад перажывання прыгажосці і шчымлівага шчасця.

Аж тры сучасныя ансамблі з той жа назвай; “Сябры”, “Верасы”, “Палац”, “Троіца”, “Крыві”…

Пазнаеце? Гэта ўсё яны, песняры Вялікай Беларускай Любові.

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

 


  • Выдатна. Адбітна і выдатна. Рэжысёр Тураў наадварот, можна сказаць. Не крадзе нацыянальную ідэю ў беларусаў для распаўсюджвання ад свайго імя, а за свой уласны кошт, за кошт свайго інтэлекта дапаўняе нацыянальную беларускую ідэю, не дазваляючы і спадчыне "розных рэжысёраў-кампазітараў Туравых-Агінскіх" разбягацца па нацыянальных кішэнях іншых народаў. З Паўла Севярынца мог бы атрымацца выдатны дзеяч беларускай літаратуры, на мой погляд. І добра, што ён не занадта спяшаецца дзейнічаць у гэтым накірунку. Толькі цалкам разабраўшыся па кожным канкрэтным пытанні. Канкурэнт ён мой, вось таму і абмяжоўваю свае правы.
  • "А это ничего, что "Песняры" пели идеологически неправильную песню "Молодость моя - Белоруссия", сочинённую ордынцами Пахмутовой и Добронравовым?" "Не бздите, Владимир Ильич", - Сказал Юный Эрнст Тельман среднему Ульянову при подписании им пакта о ненападении с Кайзером Великой Негитлеровской Германии. И добавил: "Будет удобный случай - передумаете. Мне это тётя Роза ещё в мою бытность юношей пламенным обещала".
  • "Всё, что нас не убівает - делает нас сільнее". Гліст (Главное письмо то есть) Экранизация работы типичного глиста под чутким руководством настоящего доки (полешука настоящего то есть): https://www.youtube.com/watch?v=Ev7p8IFt9s8 и https://www.youtube.com/watch?v=eeW0crRopmE
  • "Всё, что нас не убівает - делает нас сільнее". Гліст (Главное письмо то есть)
  • "А это ничего, что "Песняры" пели идеологически неправильную песню "Молодость моя - Белоруссия", сочинённую ордынцами Пахмутовой и Добронравовым?" "Не бздите, Владимир Ильич", - Сказал Юный Эрнст Тельман среднему Ульянову при подписании им пакта о ненападении с Кайзером Великой Негитлеровской Германии. И добавил: "Будет удобный случай - передумаете. Мне это тётя Роза ещё в мою бытность юношей пламенным обещала".
  • "Всё, что нас не убівает - делает нас сільнее". Гліст (Главное письмо то есть) Экранизация работы типичного глиста под чутким руководством настоящего доки (полешука настоящего то есть): https://www.youtube.com/watch?v=Ev7p8IFt9s8 и https://www.youtube.com/watch?v=eeW0crRopmE
  • "А это ничего, что "Песняры" пели идеологически неправильную песню "Молодость моя - Белоруссия", сочинённую ордынцами Пахмутовой и Добронравовым?" === === Владимир, вы выпадаете из того контекста времени, когда эта песня была написана... Году в 1973-74-м она впервые была озвучена, но не вызвала ни у кого никакого негатива. Люди умели ценить вокал и распевность музыкального произведения. И былые белорусские солдаты, партизаны - они ещё не достигли преклонного возраста. А вы пытаетесь переть на музыкальную историю с позиций года 2016-го... Это не есть корректно.
  • "А это ничего, что "Песняры" пели идеологически неправильную песню "Молодость моя - Белоруссия", сочинённую ордынцами Пахмутовой и Добронравовым?" === === Владимир, вы выпадаете из того контекста времени, когда эта песня была написана... Году в 1973-74-м она впервые была озвучена, но не вызвала ни у кого никакого негатива. Люди умели ценить вокал и распевность музыкального произведения. И белорусские солдаты, партизаны - они ещё не достигли преклонного возраста. А вы пытаетесь переть на музыкальную историю с позиций года 2016-го... Это не есть корректно.
  • Пойташ Задунайский
    Там еще был и " Комсомольский билет " и цикл песен о Великой Отечественной и много чего еще . Свядомые это постараются игнорировать и не вспоминать , как и то , что Мулявин - русский . Северинец ставит к тому же Мулявина в один ряд с остальными участниками ансамбля - а это не так . Мулявин - стоит отдельно над всеми , он - вершина . Я думаю все участники " Песняров " без обид согласятся с этим . Кстати , они и делали это неоднократно . " Песняры " к тому же стоят и не в одном ряду с другими белорусскими ансамблями , которых перечислил автор . Песняры , как и Мулявин - Вершина ! Остальные - на разных уровнях ниже .