У Ню-Ёрку зьелі Лукашэнку

30 жніўня ў Ню-Ёрку мясцовыя беларусы павіншавалі Аляксандра Лукашэнку зь ягоным днём народзінаў незвычайным чынам: яны падзялілі на кавалкі і зьелі вялікі торт зь ягонай выявай.

Акцыя была арганізаваная ню-ёркскай арганізацыяй “Беларусы ў выгнаньні”, да якой далучыліся сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) і Беларуска-Амэрыканскага Альянсу “Пагоня”.

Прысутныя на мерапрыемства беларускія эмігранты ня здолелі самі адолець вялізны торт, сьпечаны ў адной зь італьянскіх кандытарскіх Ню-Ёрку, і таму прапаноўвалі ўсім прахожым далучацца да сьвяткаваньня, што тыя ахвотна рабілі, бо торт з партрэтам Аляксандра Рыгоравіча быў надзвычай смачны.

Фота Дзмітрыя Шчыгельскага


  • Шаноўная рэдакцыя! Мы вам вельмі ўдзячныя за распаўсюд інфармацыі з нашага прэс-рэлізу, аднак вы атрымалі ВЫРАЗНУЮ інструкцыю пра ўмовы выкарыстаньня такіх аб"ектаў аўтарскага права, як фатаздымкі: вы іх можаце выкарыстаць пры ўмове ўказаньня аўтарства -- Дзмітры Шчыгельскі. Наколькі я ведаю, БелаПАН дбае пра свае ўласныя правы. Зрабіце ласку і выканайце ўмовы ліцэнзаваньня выкарыстаньня фотаматэрыяла.
  • Калі б я Лукашэнку з"еў - Я б ім адразу атруціўся. Прамыўшы страўнік, да таўчка бы паляцеў Каб ягадзіцай прытуліцца.
  • Примитив! Впрочем,может заодно и позавтракали...