Другие материалы рубрики «Бизнес-новости»

  1. Прыём прац на шосты AD.NAK! працягнуты да 8 чэрвеня ўключна
    Па стане на 1 чэрвеня ўсяго на намінацыі і конкурсы пададзена больш за 200 работ...
  2. Апошні тыдзень, каб паспець на шосты AD.NAK!
    Завяршэнне прыёму працаў на фестываль AD.NAK! — ужо 1 чэрвеня.


Бизнес-новости

Круглы стол у межах культурніцкай камунікацыі


Ці ёсць у беларускай культуры месца рэкламе? А як дачыняюцца беларускамоўная рэклама і культура? Хто, каму і як павінен прапаноўваць культурніцкія праекты? На ўсе гэтыя пытанні спрабавалі адказаць эксперты ў межах дыскусіі, прымеркаванай да правядзення Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у канцы траўня.

Дыскусія была арганізаваная ў форме круглага стала ў межах падрыхтоўкі да правядзення Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у галерэі сучаснага мастацтва "Ў".

Абмеркаванне было сапраўды гарачым і пранікнёным. І, як кожная дыскусія, пакінула больш пытанняў, чым адказаў.

Кіраўнік інтэрнэт-рэсурсу Marketing.by, які з'яўляецца адным з арганізатараў Фестывалю AD.NAK!, Сяргей Скараход, адкрываючы круглы стол, адзначыў, што мэта дыскусіі — адказаць на пытанне, якім чынам культурныя праекты могуць выходзіць на сваю мэтавую аўдыторыю і якая роля ў працэсе культурніцкіх камунікацый надаецца беларускай мове.

На думку экспертаў, што выступалі на круглым стале, моўнае пытанне ў культурніцкай камунікацыі не першаснае. Дырэктар камунікацыйнага агенцтва EZERIN'COM Андрэй Эзерын адзначыў, што вялікая роля ў поспеху праектаў мусіць надавацца якасці праектаў, і чым болей будзе арыгінальных і крэатыўных прадуктаў, тым лепшай будзе камунікацыя.

Удзельнікі круглага стала сышліся на думцы, што айчынным культурніцкім праектам не хапае фінансавання. І менавіта гэта абмяжоўвае іх развіццё. Кіраўнік праекту urbanpunk.org Дзмітрый Далгоў адзначыў, што цяпер ён робіць пераклад матэрыялаў свайго рэсурсу на беларускую мову і на гэта траціць свае ўласныя грошы, бо спонсарскай падтрымкі не мае.

Рэкламіст Зміцер Вайноўскі адзначыў, што на паспяховасць беларускага праекту ўплывае не столькі моўны маркёр, колькі ментальнае атаясамленне яго з беларускай культурай. І колькі б грошай ні ўкладалася ў прамоцыю беларускамоўных праектаў, калі ў іх не будзе ментальнага стрыжня, яны не стануць паспяховымі.

Гэтае дапушчэнне пацвердзіла галоўны рэдактар "Комсомольской правды в Белоруссии" Галіна Малішэўская. Па яе словах, у межах серыі кніг “Вялікія мастакі свету” з ініцыятывы Міністэрства культуры Беларусі быў уключаны том пра беларускага мастака Івана Хруцкага. І ён карыстаўся вялікай папулярнасцю.

Каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”, аднаго з арганізатараў Фестывалю Алена Макоўская адзначыла, што ў межах кампаніі была выпушчаная серыя святочных паштовак, якія разышліся ў Беларусі за два дні накладам у 10 000 асобнікаў. Менавіта таму, што гэты праект меў ментальны стрыжань.

"У нашай інфармацыйнай прасторы пакуль пуста. Нават сярод тых, хто робіць адну справу, няма камунікацыі. Таму асноўная праблема — у саміх стваральніках праектаў, іх малой актыўнасці ў абмене інфармацыі. Не мусіць быць мова дзеля мовы. Мы павінныя падыходзіць да сваёй справы з розумам, і тады нашая сфера будзе квітнець", — адзначыў у канцы дыскусіі Сяргей Скараход.

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пройдзе 23 чэрвеня ў бізнэс-цэнтры IBB па адрасе: пр-т газеты "Праўда", 11. Заяўкі на ўдзел у Фестывалі прымаюцца да 6 чэрвеня, таму ўсе ахвотныя яшчэ маюць час, каб паспець.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева