Другие материалы рубрики «Бизнес-новости»

  1. Занятия французским языком через Skype
    Обучение французскому языку по скайпу доступно с репетиторами из Франции...
  2. Где и когда соберется вся элита белорусской бухгалтерии?
    6 февраля в Минске состоится масштабное ежегодное мероприятие для всей бухгалтерии нашей страны — Второй всебелорусский бухгалтерский форум...


Бизнес-новости

Не ўпусціце свой шанец, “Аднак!”


Арганізатары Фестывалю AD.NAK! заклікаюць зруйнаваць старажытную беларускую традыцыю — рабіць усё ў апошні момант!

Рэкламшчыкі, дызайнеры, піяршчыкі і культурніцкія мэнаджары! Не ўпусціце шанец! Завяршэнне прыёму працаў на Фестываль AD.NAK! ужо 9 чэрвеня. А вашай працы яшчэ няма! Магчыма менавіта Вы станеце пераможцам пятага, юбілейнага фестывалю!

Ёсць вольныя 5 хвілін і годная праца? Стаць ўдзельнікам AD.NAK! вельмі проста:

1) Зайсці на сайт adnak.by

2) Прайсці рэгістрацыю ў якасці ўдзельніка

3) Увайсці ў створаны акаўнт і падаць работу:
- абраць намінацыю, альбо паднамінацыю, альбо конкурс;
- увесці назву работы;
- назву рэкламадаўца, замоўцы;
- назву прадукту ці паслугі, якія рэкламуюцца;
- каротка апісаць творчую ідэю сваёй работы;
- назваць аўтара ідэі;
- напісаць год стварэння работы;
- пазначыць горад, у якім вы жывеце.

4) Запампаваць сваю работу на сайт

5) Упэўніцца, што работа пададзеная, і атрымаць магчымасць кіраваць статусам сваёй работы.

Да 9 чэрвеня ўключна можна падаваць свае працы праз сайт adnak.by

Удзел у Пятым Фестывалі, як і ў мінулыя гады, бясплатны. Да ўдзелу ў фестывальных намінацыях запрашаюцца аўтары рэалізаваных беларускамоўных рэкламных і маркетынгавых праектаў, якія не ўдзельнічалі ў фестывалях мінулых гадоў.



У праграме AD.NAK!-2014 адбыліся значныя змены — пашырылася колькасць намінацый, абноўленая і конкурсная праграма. Сярод новых намінацый варта адзначыць МАРКЕТЫНГАВУЮ ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ і ІНАВАЦЫІ.

Ствары свой праект на воркшопах AD.NAK!-2014 і атрымай каштоўны прыз!

У межах КОНКУРСАЎ фестываля ўдзельнікам прапануецца праявіць свой крэатыў, стварыць работу па зададзенай тэме і такім чынам удзельнічаць у праграме Фестывалю. Нашыя конкурсы найперш для таго, каб прыцягнуць маладыя таленты, для якіх вельмі важная практычная рэалізаванасць сваіх працаў.

Частка конкурсаў сёлета набудзе новы фармат воркшопаў падчас якіх удзельнікі змогуць папрактыкавацца ў рэкламе, атрымаць сакрэты майстэрства ад VIP-персон у рэкламнай сферы і магымасць рэалізаваць свой праект у розных фарматах.



Удзельнікі конкурсаў будуць стварыць вонкавую і друкаваную рэкламы на злабадзённыя тэмы — супраць распаўсюду і ўжывання моладдзю сінтэтычных наркотыкаў (AD.NAK! СУПРАЦЬ DRUGS), праекты пераможцаў будуць разгледжаныя прадстаўнікамі Мінгандлю ў якасці рэкламы для распаўсюджвання на тэрыторыі краіны.

Адзін з конкурсаў будзе прысвечаны папулярызацыі безнаяўных разлікаў у краіне (ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА), партнёр плацёжная сістэма Рэспублікі Беларусь “Белкарт”. Кожны з каманды переможцаў гэтага конкурса атрымае картку з унікальным дызайным і рахункам у 4 мільёны рублёў!

У гэтым жа фармаце пройдзе конкурс ІНФАГРАФУЙ ГІСТОРЫЮ AD.NAK!, у межах якога канкурсанты зробяць сучасную інфаграфіку, прысвечаную гісторыі Фестывалю.

Пераможцы конкурсаў AD.NAK! СУПРАЦЬ DRUGS і ІНФАГРАФУЙ ГІСТОРЫЮ AD.NAK! атрымаюць каштоўныя прызы ад генеральнага партнёра Фестывалю — кампаніі velcom.

Не страчвайце магчымасць, якая ідзе да вас у рукі сама! Рэгіструйцеся на сайце adnak.by!

Конкурс БРЭНД-ПЕРАЗАГРУЗКА развяжа рукі рэкламшчыкам і прапануе ўдзельнікам ператварыць мясцовыя гандлёвыя маркі і брэнды так, каб яны адназначна ўспрымаліся як беларускія. Згоду здацца на літасць дызайнерам далі “Онега”, AIST, “Сочный” і M1NSK.

Яшчэ адзін сёлетні конкурс — ЗДЗІВІ ІНТУРЫСТА! У яго межах удзельнікам прапануецца стварыць дызайн-канцэпт беларускіх сувеніраў, што будуць вырабляцца ў прамысловых маштабах: ільняная торба, майка, кубак і нататнік.

Ну а пераможцам традыцыйнай намінацыі “Каша сувораўская” можа стаць абсалютна кожны! Для гэтага трэба даслаць любы здымак факту (надпіс, выява, шыльда), што дэманструе ці ўжывае памылковыя гістарычныя і культурніцкія стэрэатыпы, альбо зроблены супраць усіх канонаў рэкламнай логікі. Чарговы рэкламны “перл” забаўляе ці псуе Ваш настрой? Абурае і дорыць эстэтычныя пакуты? Дасылайце яго нам!

Пераможцаў намінацый і конкурсаў чакаюць павага, прызнанне і каштоўныя прызы ад партнёраў Фестывалю.

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі і ўмовы ўдзелу ў воркшопах шукайце ў адпаведных раздзелах сайта Фестывалю Adnak.by. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах: +375 29 177-0121, 29 755-1434 (Сяргей Скараход), e-mail: [email protected]

Трэба так! Дбай пра сваё — не прагадаеш!

Оценить материал:
Средний балл - 3.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Зайшоу турыст у стары ельнiк. Ён марыу там пассаць, аднака... Яму надзелi стары "цельнiк". А тым, хто не плацiу - пад сраку. === Брук меня раскритикует, но я в самом деле уважаю белорусский, но у меня нет под рукой "У"-короткого, правапic каторага я добра ведаю. :) Я с удовольствием читаю в "СН+"; Законникова, Алеся Няувеся. Но не пишу по-белорусски на "пять"... Я больше "на приём".