Другие материалы рубрики «Бизнес-новости»

  1. Дэдлайн працягнуты! 5 прычын падаць сваю працу на фестываль aDNaK!
    Калі вы яшчэ вагаецеся ці не паспяваеце, прыводзім 5 прычын, чаму трэба ўзяць удзел у фестывалі.
  2. Хто вызначыць лёс пераможцаў: журы сёмага фестывалю aDNaK! сфармаванае
    Сёлета склад журы, як і ў мінулым годзе, абнавіўся амаль напалову.


Бизнес-новости

Фестываль aDNaK! запрашае на адукацыйную праграму 30 чэрвеня


Аргкамітэт сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! чакае ўсіх цікаўных — прафесіяналаў і аматараў — на адукацыйнай праграме фестывальнага дня, які пройдзе 30 чэрвеня ў першым у Беларусі крэатыўным хабе “Корпус 8” (г. Мінск, вул. Чырвоная, 7, корпус 8).



Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі з вядомымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. Хэдлайнерам адукацыйнай праграмы стане замежны госць, імя якога арганізатары трымаюць пакуль у сакрэце.

Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме бясплатны. Адзіныя высілкі, якія трэба прыкласці, каб да яе далучыцца, — прайсці рэгістрацыю на сайце ў спецыяльным раздзеле “Рэгістрацыя на адукацыйную праграму”.


АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

9.30-10.30. Вольга Алейнік,
крэатыўны дырэктар, сузаснавальнік агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь.

Вікторыя Кавалевіч, дырэктар па развіцці бізнесу агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь.

Тэма: Як скараціць дыстанцыю паміж брэндам і аўдыторыяй, выкарыстоўваючы інструменты этна-натхнення.

10.30-11.30. Таццяна Лісіцкая, дырэктар міжнароднага агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў MASMI.

Тэма: Вынікі даследавання эфекту "вышыванкі" на ўпакоўцы беларускіх вытворцаў FMCG-сегменту.

11.30-12.30. Вольга Раманава, кіраўнік канцэнтрацыі “Масавая культура і медыя" ECLAB.

Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі “Сучаснае грамадства, этыка і палітыка ”ECLAB”.

Тэма: Прыкінуцца вышыванкай, каб не стаць здабычай гамбургера? Бачныя і нябачныя паведамленні беларусаарыентаваных камерцыйных праектаў. Пра што можа расказаць беларуская рэклама?

12.30-13.30. Андрэй Халецкі, крэатыўны дырэктар агенцтва Forte Grey Belarus

Тэма: Чыкi-пыкi. Стварэнне аўтэнтычнага easy-going крэатыву.

13.30-14.30. Сергей Шыма, стратэг AIDA Pioneer Branding & Creative company

Тэма: Аўдыторыя — група — партрэт: дзе брэндам шукаць свайго спажыўца?

14.30-15.15. YoungCannesLions: Маладыя беларускія "Канскія львы" завітаюць на aDNaK!

15.15-17.00. Выступ замежнага госця, які стане прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў мерапрыемства.

Адразу па сканчэнні адукацыйнай праграмы адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Нагадаем, што да 24 чэрвеня (уключна) прымаюцца конкурсныя работы на конкурс ад генеральнага партнёра фестывалю — кампаніі velcom пад назвай “Ідэя для прасоўвання беларускай музыкі на zvooq.com”, пераможцы якога атрымаюць каштоўныя прызы. Усё, што неабходна зрабіць, — прыдумаць слоган для прасоўвання беларускай музыкі, а таксама зрабіць раскадроўку інтэрнэт-банера для будучай рэкламнай кампаніі.

Мерапрыемства ў Facebook.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева