Другие материалы рубрики «Светская хроника»

  1. «Жертва» Стросс-Кана врала раньше и врет теперь
    Прокуратура Нью-Йорка рекомендовала суду снять с экс-главы МВФ все обвинения в сексуальном домогательстве...
  2. Русские поражают европейцев размахом своего отдыха
    Огромные яхты, «Секс на пляже» ведрами, 110 тысяч евро на ночной клуб и ужин за 7 тысяч — русские «зажигают» на Лазурном берегу…

Светская хроника

Шведскі ювелірны цуд беларусам на суд


Завушніцы ў выглядзе пліткі дома ў Барселоне, бранзалет, што вуліца Парыжа, брош, як маленькая мадэль самалёта... Ювелірныя вырабы шведскіх профі, майстар-клас якіх прайшоў сёння ў Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, здзіўляюць сваім нестандартным падыходам да звычайных рэчаў.

Эрык Тыдэнг і Караліна Ліндхольм

Калекцыя Каралiны Лiндхольм «Кветка асфальта» ёсць адлюстраванне ўражанняў шведскага майстра ад розных гарадоў. У яе вырабах можна заўважыць і мапу Стакгольма, дзе камень вылучае любімую кавярню Караліны, і абрысы самой Швецыі. Разам з прыгажосцю ювелір спалучае і практычнасць. Так, Караліна прэзентавала завушніцы з затычкамі для вушэй, бо яе напружвае гул вялікіх гарадоў.

звушніца ў выглядзе барселонскай пліткі  чайнік у паліто

Эрык Тыдэнг выйшаў за рамкі ювелірных вырабаў і паказаў, як са звычайнага чайніка можна зрабіць прадмет раскошы, дадаўшы срэбра і нават неапрацаванае дрэва. Калі на творчасць Караліны адбітак накладваюць гарады, дык на Эрыка — авіяцыя.

«У Швецыі людзі ўсё радзей носяць крыжык, а вось такую брош, у выглядзе самалёта, купляюць і апранаюць з вялікай ахвотай», — кажа Эрык Тыдэнг.

мапа Стакгольму замест крыжыкаў маладыя шведы носяць самалёцікі  бранзалетка

Цалкам верагодна, што ў хуткім часе ў калекцыі шведскіх майстроў з’явяцца вырабы з узгадваннем Беларусі. Караліна Лiндхольм прыляцела толькі ўчора ў Мінск, але адзначыла: «Мяне нават сама назва Беларусь ужо натхняе на нешта вытанчанае і прыгожае».

Вядома, гледачоў цікавіла, колькі ж каштуюць рэчы майстроў. Кошт для кожнага твора асобны, але ж, скажам, брош можа абыйсціся ў 1000 еўра, а чайнік — у 4-5 тысяч еўра.

крыжык на шыі - не модна, прапелер - зусім іншая справа   такога сабаку не кожны зможа сабе дазволіць

«Большасць заказчыкаў усё ж жадаюць атрымаць прыгожыя, але традыцыйныя рэчы. Аднак тыя, хто ідуць да мяне, ведаюць, што іх чакае вялікі сюрпрыз», — распавядае Тыдэнг.

Сюрпрызы абяцалі як самі творцы, так і арганізатары з Шведскага інстытута ў Мінску на выставе, што адкрыецца 13 верасня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным музеі гiсторыi i культуры (вул. К.Маркса, 12) і працягнецца да 21 кастрычніка. Там прымуць удзел іншыя майстры ювелірнай справы, аднак іх калекцыя, якую бачылі ў Калінінградзе і Маскве, не менш інтрыгуе.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...