Другие материалы рубрики «Компьютер»
-
Мошенники путаются под ногами у киберсквоттеров
Если киберсквоттеры зарабатывают на перепродаже доменов, то мошенники торгуют обычным воздухом… -
За перепост в интернете можно попасть на деньги
Публикация видеоролика с YouTube обошлась борисовскому сайту vborisove.by в 5 миллионов рублей…
- 180 сетевых активистов остаются за решеткой за свою информационную деятельность в интернете
- Один из основателей YouTube создает новый видеосервис
- Пользователей интернета в мире скоро будет не менее 2,7 млрд. человек
- Правительство Беларуси утвердило соглашение о сотрудничестве в области IT-технологий с Литвой
- В Гомеле гражданские активисты добились увеличения количества бесплатных точек Wi-Fi
- «Вопрос недели». Что можно наворотить на сайте президента за 300 тысяч долларов?
- В БГУИР открыли первый в Беларуси Android Software Center
- «Эльфы» и «Байты» на выставке ретрокомпьютеров
- Минчане смогут жаловаться на коммунальщиков через интернет
- Интернет отмечает 8 Марта
Компьютер
Найбуйнейшы расійскі трэкер абеларусіўся
Найбуйнейшы расійскі торэнт-трэкер стварыў асобны раздзел для беларускамоўных кніг, музыкі, фільмаў і часопісаў.
Як паведамілі Naviny.by у адміністрацыі RuTracker.org, праект быў запушчаны яшчэ паўгода таму, але дагэтуль знаходзіцца на стадыі тэставання — «увесь час з'яўляецца нешта новае, дапрацоўваюцца некаторыя элементы».
Зараз трэкер складаецца з чатырох нацыянальных раздзелаў — рускага, беларускага, украінскага і казахскага. «Мы распрацавалі варыянт нашага рухавічка для нацыянальных раздзелаў і цяпер можам адкрываць іх на любых мовах. Пытанне толькі ў іх запатрабаванасці», — растлумачыў прадстаўнік RuTracker Аляксандр Волкаў.
Па яго словах, адміністратары сайта вырашылі падзяліць рускія, беларускія, украінскія і казахскія матэрыялы, «каб не ўзнікала блытаніны ў карыстальнікаў».
«Калі ў рускамоўным раздзеле раздаюцца, напрыклад, ўкраінскія фільмы, абмеркаванне на форуме часта пераходзіць на ўкраінскую мову. У выніку асноўная — рускамоўная — аўдыторыя карыстальнікаў незадаволеная, — адзначае Аляксандр Волкаў. — Акрамя таго, калі даць магчымасць раздаваць, напрыклад, казахскія фільмы ў асноўным раздзеле, цалкам лагічна, што карыстальнікі запатрабуюць дазволіць і іншыя мовы — такія як нямецкая, іспанская і г.д.».
Характэрна, што беларускі RuTracker пераведзены не на афіцыйную «наркамаўку», а на «беларускую тарашкевіцу». У адміністрацыі трэкера, аднак, не змаглі патлумачыць выбар варыянту мовы.
«Раздзел кіруецца самімі карыстальнікамі, і імі самімі быў абраны такі варыянт перакладу. Калі яны памяняюць рашэнне і зробяць іншы пераклад інтэрфэйсу (а гэта зусім нескладана), то ён будзе ў іншым варыянце»,— кажа Аляксандр Волкаў.
Зараз карыстальнікі могуць анансаваць матэрыялы як непасрэдна на нацыянальнай версіі сайта, так і ствараць мультыраздачы, пры якіх адна і тая ж раздача на некалькіх мовах прысутнічае і ў асноўным раздзеле, і ў нацыянальных.
Пакуль што выбар ў беларускім раздзеле трэкера не багаты. Можна знайсці каля трох дзесяткаў перекладзеных замежных стужак і крыху больш менавіта беларускіх дакументальных і мастацкіх фільмаў і мульфільмаў. Ёсць пара кніг «Бібліятэкі Свабоды», перекладзеная амаль поўная серыя «Гары Потэра», аудыёкнігі Караткевіча, Арлова, Мележа. Музыкі зусім мала, але можна спампаваць альбомы «Крамбамбулі» ці гурта «Стары Ольса». Серыялаў таксама няшмат — только некалькі эпізодаў «Тэорыя вялікага выбуху».
Ёсць і пакуль зусім пустыя падраздзелы, напрыклад, прысвечаныя аўтарскаму кіно ці забаўляльным тэлеперадачам.
Як патлумачыў Аляксандр Волкаў, усе раздзелы трэкера запаўняюцца карыстальнікамі, а адміністрацыя толькі прадастаўляе для гэтага пляцоўку.
«На постсавецкай прасторы ўсе трэкеры, як правіла, не маюць выразнага моўнага падзелу, таму знайсці матэрыялы менавіта на роднай мове досыць складана. Усюды пераважае руская, і толькі зрэдку ёсць пераклад, субтытры або дубляж на іншай мове. Мы ж хочам заняць нішу менавіта нацыянальнай мовы, калі ўсе матэрыялы на нацыянальных трэкерах маюць як мінімум пераклад на адпаведную мову альбо раздаюцца на роднай мове», — кажа ён.
«Тое, што фільмаў на беларускай мове няшмат, яшчэ не значыць, што раздзел няма чым напаўняць. Беларусь — краіна з вялікім насельніцтвам і багатай культурай, таму спадзяемся, што раздзел пуставаць не будзе», — дадае прадстаўнік трэкеру.
Напэўна, пасля з’яўлення беларускамоўнага трэкера ў Беларусі з’явяцца і незадаволеныя праваўладальнікі. Пакуль, па словах Аляксандра Волкава, у адміністрацыю не паступіла ніводнай скаргі ад аўтараў размешчаных на беларускім трэкеры матерыялаў. Але стваральнікі звязваюць гэта з маленькай колькасцю адпаведных раздач. «У будучыні яны (незадаволеныя праваўладальнікі. — Naviny.by) абавязкова з'явяцца», — упэўнены адміністратары сайта.
Пакуль у беларускага раздзела не так шмат і наведвальнікаў — 2-3 тысячы карыстальнікаў за суткі. «Але спадзяемся, што з часам нацыянальныя разделы стануць больш папулярнымі. Мы ведаем, што ў Беларусі ёсць свае трэкеры, дастаткова папулярныя, але там раздаецца ў асноўным рускамоўны кантэнт, мы ж зрабілі мэтанакіравана беларускі трэкер», — адзначыў Аляксандр Волкаў.
Последние Комментарии