Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Сергей Жданович: если бы мне сейчас предложили снять «Авель», я бы запросил 10 млн долларов
    Продюсер фильма рассказал, почему премьера картины откладывается в третий раз…
  2. Олег Молчан отметил двойной юбилей новыми песнями
    Юбилейный концерт Олега Молчана стал ярким завершением традиционного фестиваля белорусской песни и поэзии в Молодечно…


Культура

Выдадзена кніга Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас»

 

Выйшла з друку кніга нарысаў, мемуараў і эсэ беларускай паэтэсы Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас", паведамляе БелаПАН.

Кніга выдадзена ў Вроцлаве (Польшча) у межах серыі "Гарадзенская бібліятэка" пры падтрымцы аргкамітэта грамадскага руху "За Свабоду" і калегіума Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага пры Вроцлаўскім універсітэце.

Прэзентацыя выдання прайшла 3 жніўня ў вёсцы Біскупцы, на радзіме паэтэсы. Мерапрыемста праходзіла ў двары дома сястры Д.Бічэль Рэні Супрэнь. На прэзентацыі прысутнічалі даўнія суседзі паэтэсы, жыхары вёскі Біскупцы, а таксама гродзенскія літаратары, мастакі і грамадскія дзеячы.

Паводле слоў аднаго з арганізатараў прэзентацыі грамадскага дзеяча Паўла Мажэйкі, асабліва важна было пачаць серыю прэзентацый кнігі Д.Бічэль менавіта з яе роднай вёскі. "Мы вярнуліся да каранёў, да тых мясцін, з якіх чэрпаем энергію. Беларуская традыцыйная вёска вымірае, і гэта сумна. Мы хацелі зрабіць свята для Біскупцоў, для іх чыстых і светлых жыхароў. І нам гэта ўдалося", — зазначыў ён.

Раней у межах серыі "Гарадзенская бібліятэка" выйшла манаграфія доктара гістарычных навук Юрыя Гардзеева "Магдэбургская Гародня (сацыяльная тапаграфія і маёмасныя стасункі ў 16—18 стст.)".

Данута Бічэль (Бічэль-Загнетава) нарадзілася 1 студзеня 1938 года ў вёсцы Біскупцы (цяпер Лідскі раён Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям`і. Аўтар зборнікаў паэзіі "Дзявочае сэрца" (1961), "Нёман ідзе" (1964), "Запалянкі" (1967), "Доля" (1972), "Ты — гэта ты" (1976), "Браткі" (1979), "Дзе ходзяць басанож" (1983), "Загасцінец" (1985), "Даўняе сонца" (1987), "А на Палессі" (1990), "Хадзі на мой голас". Аўтар паэм і кніг вершаў для дзяцей "Перапёлка" (1968), "Грыб-парасон" (1969), "Дзічка" (1971), "Рыжая палянка" (1971), "Дагані на кані" (1973), "Лузанцы" (1982), "Габрынька і Габрусь" (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1984) за зборнік вершаў "Дзе ходзяць басанож".

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева