Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Беларускую літаратуру забівае палітычны кантэкст
    У Гомелі 30 сакавіка Беларускі ПЭН-цэнтр зладзіў імпрэзу «Сустрэчы з Гедройцам». Да рэгіянальных чытачоў даехалі лаўрэаты прэміі...
  2. Белорусский Свободный театр отмечает первое десятилетие
    После событий 19 декабря 2010 года в Минске театр был вынужден переехать в Лондон...


Культура

Творчы вечар Альгерда Бахарэвіча адбудзецца 17 сакавіка

 

У музеі Максіма Багдановіча 17 сакавіка адбудзецца творчая сустрэча-дыскусія з беларускім пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам. Весці вечарыну будуць маладыя крытыкі Маргарыта Аляшкевіч і Віка Трэнас. Яны паспрабуюць найбольш поўна прадставіць беларускаму чытачу творчасць маладога празаіка, які цяпер жыве і працуе ў Гамбургу.

У межах мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча “Сарока на шыбеніцы”, а таксама дыскусія пра перспектывы развіцця найноўшай беларускай літаратуры. Пачатак у 18.00.

Альгерд Бахарэвіч нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску. Аўтар кніг “Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў” (2002, прэмія “Гліняны Вялес”), “Натуральная афарбоўка” (2003), “Ніякай літасьці Валянціне Г.” (2006), “Праклятыя госьці сталіцы” (2008), “Сарока на шыбеніцы” (2009). Удзельнік Берлінскага літаратурнага калоквіума, тэатральнага фестывалю ў Любліне (Польшча), літаратурнага фестывалю Vilenica-2006 у Славеніі, Lesefest Osteuropa (Лейпцыг, Нямеччына), “Месяца аўтарскага чытання” у Брне (Чэхія), стыпендыят IHAG (Грац, Аўстрыя), нямецкага ПЭН-цэнтра. Паводле апытання, праведзенага інтэрнет-сайтам “Новая Эўропа”, названы лепшым беларускім пісьменнікам 2006 года. Асобныя творы Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэшскую, украінскую, балгарскую, славенскую, рускую і іншыя мовы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева