Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Белорусы простились с народным поэтом Нилом Гилевичем
    Тысячи людей пришли сегодня в Минске проститься с последним народным поэтом Беларуси Нилом Гилевичем.
  2. Родныя песні Алега Молчана разбураюць стэрэатыпы
    30 сакавіка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбылася прэм'ера праграмы “Малітва” кампазітара Алега Молчана на вершы Янкі Купалы.


Культура

«Тузін Гітоў» запусціў «Перазагрузку»


Інтэрнэт-партал “Тузін Гітоў” ды кампанія “Будзьма” пачынаюць новы ўнікальны музычны праект “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”. Самыя цікавыя айчынныя небеларускамоўныя выканаўцы розных стыляў запішуць свае абраныя гіты для “Перазагрузкі” па-беларуску.

«Тузін Гітоў» Зараз розныя музыкі рэвізуюць сваю творчасьць ды вызначаюцца з тым з сваіх гітоў, якому наканавана набыць другое ці тое паралельнае жыцьцё. Паэкспэрымэнтаваць з словам пагадзіліся найлепшыя прадстаўнікі ў сваіх кірунках, як зоркі беларускага поп-сцэны, так і цікавыя альтэрнатыўныя выканаўцы. Усіх іх лучыць адно – арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне экспэрымэнтаваць.

“Мы разумеем, што зачараваць можа музыка хоць на якой мове, калі гэта зроблена таленавіта, – кажа аўтар праекту, галоўны рэдактар парталу “Тузін Гітоў” Сяргей Будкін. – Але значэньне слова ў песьні таксама нельга прыніжаць. Нам хочацца, каб улюбёныя публікай гіты, створаныя тут, прагучалі з новай сілай і на нашай мове”.

Наступны этап праекту – уласна пераасэнсаваньне творчасьці на беларускі лад абраных удзельнікаў, якім зоймецца каманда перакладчыкаў-прафэсыяналаў. Пасьля дасягненьня літаратурнага ўзаемапаразуменьня надыйдзе чарга руплівай студыйнай працы.

“Мэта нашай дзейнасьці – аб’яднаць беларусаў, а гэта можна зрабіць найперш на глебе павагі да сябе, сваёй краіны і сваёй культуры, – разважае каардынатар кампаніі “Будзьма” Алена Макоўская. – У гэтым праекце беларускія музыкі і аб’ядноўваюцца якраз на згаданых прынцыпах, таму мы з задавальненьнем яго падтрымалі”.

Усе песьні праекту будуць публічна прэзэнтавацца на інтэрнэт-партале “Тузін Гітоў” і сайце кампаніі “Будзьма”. Першы ўдзельнік праекту будзе прэзэнтаваны 9 красавіка.

Інфармацыйныя партнэры акцыі “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”:

Інтэрнэт-партал TUT.BY

Першая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту – Netradio.by

Першая беларуская газэта – “Наша Ніва”

Першая беларуская транспамежная FM-станцыя – Радыё Рацыя (98,1FM у Гародні і Беластоку)

Праграма “Новая зямля” (шточацьцер а 23-ай гадзіне на Радыё Unistar, Менск – 99,5FM, Берасьце – 102,3 FM).

Праграма «Proдвижение» (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале “Лад”)

Даведка:

Інтэрнэт-партал “Тузін Гітоў” пачаў працу ў кастрычніку 2003 году з мэтай падтрымаць творчасць незалежных беларускіх творцаў і ўсяляк прапагандаваць здабыткі айчыннай культуры. На сёньня сярэднямесячная аўдыторыя налічвае ля 20 000 карыстальнікаў. Штомесяц карыстальнікі інтэрнэту спампоўваюць больш за 60 000 разоў мр3-кампазыцыі, легальна зьмешчаныя на партале. Па выніках гіт-параду на “Тузіне Гітоў” выходзяць радыё-праграмы і пасьпяхова выдаюцца справаздачныя мультымэдыйныя CD-складанкі.

Кампанія “Будзьма” паўстала ў верасні 2008 году, як непалітычная некамерцыйная ініцыятыва, што мае на мэце падтрымліваць і ўвасабляць у жыцьцё ідэі ў сферы культуры. Філасофія кампаніі: “Будзьма беларусамі – гэта нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі”. За гэты час актывісты “Будзьма” зладзілі і дапамаглі ў арганізацыі ля сотні культурніцкіх акцый па ўсёй Беларусі, у тым ліку і канцэртаў беларускіх выканаўцаў.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева