Другие материалы рубрики «Культура»
-
Дыктатура можа дапамагчы беларускім творцам дайсці да еўрапейскага чытача
Вядомая чэшская пісьменніца Ірэна Доўскава наведала Мінск для ўдзелу у фестывалі еўрапейскай прозы «Еўрапеана»... -
Беларускі спектакль трапіў у атмасферу ўсерасійскай гістэрыі
Рэжысёр Андрэй Саўчанка распавёў пра скандал пасля спектакля “Бі-Лінгвы” ў Маскве…
- «Океан Ельзи» возвращается с концертами в Беларусь
- Каждый четвертый может пойти на минский концерт Робби Уильямса бесплатно
- Объявили лауреатов литературной премии «Дебют» имени Богдановича
- В авикатастрофе на юге Франции погиб оперный певец Олег Брияк
- Першы сольны канцерт Tonqixod пройдзе ў тэатры
- В Минске открылась шокирующая выставка Адама Глобуса
- Виолончельную сюиту Баха сыграли в метро на индийской маримбе
- Профессиональные музыканты сыграли Баха в переходах Минского метро
- Купалаўскi шрыфт — ад А да Я
- На Червенском рынке гукали весну
Культура
Акудовіч без кашулі, Хадановіч без штаноў
Беларускія літаратары даўно марылі зняць вопратку то з сябе, то адно з аднога. Першым выславіць даўнюю мару вырашыўся рэдактар літаратурна-мастацкага альманаха «Калоссе» Алесь Аркуш. У 2007 годзе ў сваім жывым журнале ён прапанаваў дзесяці беларускім літаратаркам распрануцца для фотагалерэі ў альманаху і гэтым выклікаць больш увагі да беларускай паэзіі і прозы. «Справа святая — дзеля айчыннай літаратуры, — выказаўся тады Аркуш. — Ясна, што паэткі-мадэрністкі тут адразу пралятаюць. Не здолеюць яны канкурыраваць з традацыяналісткамі».
Тады ідэя распрануць літаратарак дзеля папулярызацыя літаратуры атрымала хуткі розгалас. Мужчыны збольшага падтрымалі Аркуша, а вось абаронцы жаночых правоў ледзьве не пажыццёва ахрысцілі рэдактара «Калосся шавiнiстам. Ішоў час, а ціхая мара беларускіх літаратараў пабыць экcгібіцыяністамі не толькі на пісьме, нікуды не знікала. Урэшце праз два гады пасля таго, як прагучала прапанова Алеся Аркуша, з'явіўся супольны праэкт для часопіса pARTisan у выкананні фатографаў Андрэя Шчукіна, Дзяніса Нядзельскага і іншых — «вечны» каляндар аголеных беларускіх літаратараў. На гэты раз выкарыстоўвалася толькі мужчынская натура. Каляндар атрымаў назву «Канец словаў», і хутка пачне актыўна распаўсюджвацца па краіне.
«Канец словаў» можна разумець па-рознаму — як вычарпанасць творчага акту, пэрспэктыву новага тэксту альбо невербальнае выказванне літаратара. Таму тут ёсць месца і аголеным азадкам, і тэкстам (у літарах і малюнках), і іх агульным кантэкстам — той прасторы, дзе ў галовах з’яўляюцца словы.
ВОКЛАДКА — Валянцін Акудовіч
СТУДЗЕНЬ — Віктар Шалкевіч
ЛЮТЫ — Віталь Рыжкоў
«Падчас фотасесіі я думаў пра тое, што гэты чалавек, з якога мяне малявалі, ад нечага памёр. І гэтыя чорныя кропачкі на лёгкіх, і гэтыя ненатуральных — відаць, мёртвых — колераў унутраныя органы… У мяне бодзі-арт з дыягназам. Толькі я не ведаю — з якім». |
САКАВІК — Юрась Барысевіч
«Я пагадзіўся на ўдзел таму, што вырашыў прынесці мужчынскае цела ў ахвяру жаночаму воку. Менавіта такі варыянт мне і прапанавалі, экстрэмальны — узімку голым паздымацца… Я не страшыўся мерзнуць. І нельга сказаць, што я быў ужо зусім голым. У мяне быў абутак — балея з цэментам. А з вопраткі ў мяне была рыдлёўка». |
КРАСАВІК — Севярын Квяткоўскі
«Ідэя для нашага псеўдапурытанскага грамадзтва досыць хуліганская. А я люблю хуліганіць — інтэлектуальна, творча. І таму я з радасцю далучыўся. Я не эксгібіцыяніст. Але калі часам можна эпатаваць публіку, з задавальненнем гэта раблю». |
ТРАВЕНЬ — Анатоль Івашчанка
«Я не лічу гэта хуліганcтвам. Магчыма, калі б мы пазавалі зусім голымі, ці калі б мы былі дзяўчатамі, — гэта было б па-хуліганcку». |
ЧЭРВЕНЬ — Андрэй Такінданг
ЛІПЕНЬ — Андрэй Хадановіч
«У Беларусі аднойчы мусіць распрануцца кожны. Калі літаратары — святарныя каровы, настаўнікі жыцця, жывыя помнікі самім сабе, аголеная задніца — адзіны жывы атрыбут, які ўва ўсім гэтым ёсць. Нешта гарантавана «сваё». |
ЖНІВЕНЬ — Сяргей «Пістончык» Прылуцкі
«У гэтым німа ні рэвалюцыі, ні правакацыі — эта проста жэст, сваеабразнае запрашэньне да разгавора на балезненыя цемы. (…) У голава ліціратара наліцо дадатковае аружые у барбе з пурытанствам і ліцамерыем». |
ВЕРАСЕНЬ — Андрэй Адамовіч
КАСТРЫЧНІК — Усевалад Сьцебурака
ЛІСТАПАД — Ілля Сін
«Я адразу ўсведамляў, што гэта будзе не проста прыгожая выява, але — адлюстраванне маіх ідэяў. Тое, што можна пабачыць у календары, не столькі фотапартрэт, колькі своеасаблівая мастацкая акцыя, якая называецца «Апаганьванне іконы». Фота — тая форма, у якой гэта акцыя ўвасобілася». |
СНЕЖАНЬ — Лявон Вольскі
Прэм’ера-прэзентацыя арт-праекта адбудзецца 19 чэрвеня ў 18:00 у бар-клубе «6А». Арганізатары нагадваюць, што на прэзентацыі набыць каляндар можна будзе за 12 тыс. беларускіх рублёў, потым ён будзе даражэць. Неўзабаве «Канец словаў» з'явіцца ў продажы ў «Падземцы» і кнігарнях сталіцы.
Последние Комментарии