Культура

Беларускія музыкі з Польшчы запісалі песьню «Саша, сыходзь»


Шэраг беларускіх музыкаў, што жывуць і працуюць у Польшчы аб’ядналіся разам, каб выказаць сваё стаўленьне да падзеяў на Радзіме. Іх праект атрымаў назву Tim Taler, а дэбютны інтэрнэт-сынгл — «Саша, сыходзь», паведамляе музычны партал «Тузін гітоў».

«Мы не маглі застацца ў баку ад таго, што робіцца ў нашай краіне. Сваёй песьняй мы хочам разварушыць беларускую моладзь. Яна зроблена сур’ёзна, гэта не праект прыкалістаў-клоўнаў, што сьпяваюць на трасянцы, якіх становіцца ўсё больш», — заяўляюць удзельнікі праекту Tim Taler.

Праект назвалі Tim Taler, гуляючыся са словамі «team» (каманда), «талер» (беларуская валюта) і імем героя папулярнай кнігі, які прадаў свой сьмех.

Оценить материал:
Средний балл - 4.77 (всего оценок: 35)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева