«Прысьпешым Вясну» разам
Кожны, хто возьме ўдзел у акцыі «Прысьпешым Вясну», атрымае ў падарунак эксклюзіўны дыск ад Prastora.by і Зьмітра Вайцюшкевіча...
Звычайна пачатак каляндарнай весны не абяцае хуткай адлігі. Але ў першы вясновы дзень інтэрнет-газета Naviny.by далучылася да акцыі iнтэрнэт-крамы кнiгаў на беларускай мове Prastora.by «Прысьпешым Вясну». Такім чынам, вас чакае ранняя вясна і падарункі ад Зьмітра Вайцюшкевіча!
Кожны, хто возьме ўдзел у акцыі «Прысьпешым Вясну», атрымае ў падарунак эксклюзіўны дыск ад Prastora.by і Зьмітра Вайцюшкевіча. Дыск называецца «Уладзімір Караткевіч. Дзе мой край». Гэта паэтычна-музычная складанка, дыск-прысьвячэньне, дзе, апроч Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra (якія складаюць музычную частку на дыску), бяруць удзел таксама Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Ўладзімер Някляеў, якія чытаюць свае творы, прысьвечаныя генію беларускае літаратуры Ўладзімеру Караткевічу. Гэтага дыску пакуль няма ані ў продажы, ані дзесьці яшчэ — і ніхто гэтае выданьне, апроч самога Зьмітра Вайцюшкевіча і пакупнікоў Prastora.by, пакуль ня бачыў.
Уласна, двума галоўнымі прызамі кампаніі «Прысьпешым Вясну!» стануцца чатыры квіткі (па два кожнаму з двух пераможцаў) на вясновы канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra 8 сакавіка ў Менску. Але й тым, хто жыве па-за Менскам або мае іншыя пляны на вечар 8 сакавіка ўдзельнічаць будзе цікава: без прызоў і падарункаў не застанецца ніводзін удзельнік або ўдзельніца.
Умовы акцыі вельмі простыя — трэба як мага больш дакладна і поўна адказаць на 5 пытаньняў, зьвязаных з творчым і жыцьцёвым шляхам Зьмітра Вайцюшкевіча:
1) Як называецца дыск караоке, на якім зьмешчаныя песьні Зьмітра Вайцюшкевіча з розных альбомаў?
2) Як завуць старэйшага і малодшага сыноў спадара Вайцюшкевіча?
3) На вершы якіх паэтаў Зьміцер Вайцюшкевіч выдаваў адмысловыя альбомы?
4) На якой рацэ стаіць улюбёны хутар артыста Зьмітра Вайцюшкевіча?
5) Пералічыце жаночыя імёны, якія сустракаюцца ў тэкстах вайцюшкевічавых песень (у назвах песень і ў саміх тэкстах — чым болей імёнаў, тым лепей).
Адказы трэба падаваць у камэнтарах да замовы якога-небудзь тавара інтэрнет-крамы Prastora.by.
Нагадаем, два пераможцы, якія трапна адкажуць на першыя чатыры пытаньні і найбольш поўна на пятае, атрымаюць па два квіткі на вясновы канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra 8 сакавіка ў Менску, які адбудзецца ў ДК МАЗ а 19-й гадзіне. Усе астатнія атрымаюць бясплатна кампакт-дыск «Уладзімір Караткевіч. Дзе мой край», удзельнікамі якога зьяўляюцца Зьміцер Вайцюшкевіч, музычна калектыў WZ-orkiestra, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Ўладзімер Някляеў. Акцыя трывае да 7 сакавіка, калі пераможцы атрымаюць галоўныя прызы і пачнуць рыхтавацца да першага вясновага канцэрту нястомнага выканаўцы.
P.S. Тыя, хто ня вельмі ўпэўнена пачуваюцца ў жыцьцёвай і творчай біяграфіі сьпевака і кампазытара Зьмітра Вайцюшкевіча, а атрымаць дыск «Уладзімір Караткевіч. Дзе мой край» усё-ткі хочацца, проста пішэце ў камэнтары да замовы: «Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!! Жыве Вясна!!!»
Обсудим?