Культура

«Перазагрузка-2». Zdob Si Zdub — «Стоп-мафія»


Заўжды адкрытыя да эксперыментаў зоркі малдаўскага року Zdob Si Zdub запісалі беларускую версію свайго хіта «Стоп-мафія» ў перакладзе Сяргея Балахонава, які ператварыў «деньги-дребеденьги» ў «грошы — злыя вошы».

У рэпертуары Рамана Ягупава ёсць песні на чатырох мовах, а вось па-беларуску ён спяваў упершыню. Zdob Si Zdub узяў удзел у праекце «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», каб данесці вельмі простую думку: трэба берагчы і шанаваць сваю краіну, культуру і мову.


Zdob si Zdub — «Стоп-мафія»
(муз. Міхаіл Гынку, сл. Раман Ягупаў, бел. тэкст — Сяргей Балахонаў)

На ролс-ройсах, самалётах
З топ-мадэлькамі ў брыльянтах
Рвучы ад улады проста сабе ў зяпы
Баксікаў безліч і слодычаў багата.

Ў Куршавелях, бач, князюлі,
суперзлодзеі балююць.
Есца ім ікрыца, п’ецца гарэліца,
кубінская цыгара прывабліва дыміцца.

Грошы, грошы — злыя вошы
зробяць, каб ты быў рабом.
Чахнуць людзі над баблом
і будуюць Вавілон.

На гламуры, ўсё ў ажуры,
спрэс ахова ў фарматуры.
Ад Версачэ трусікі, ад Гальяна бусікі.
Парашок з пакуначка, ў райскі сад прагулачка.

На рулетцы любяць грэцца.
твары ў шнарах. Дзе тут дзецца.
А як грошай вельмі, вельмі, вельмі многа,
удаюць штодзённа бога.

Грошы, грошы — злыя вошы
зробяць, каб ты быў рабом.
чахнуць людзі над баблом
і будуюць Вавілон.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 7)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • на гимн нынешней Беларуси тянет...