Другие материалы рубрики «Культура»
-
«Ляпис Трубецкой» даст прощальный концерт в Вильнюсе
Выступление пройдет 23 августа на открытой площадке клуба Loftas, рассчитанной на 4,5 тысячи зрителей... -
Большие вечера в Несвиже. Попрощались с Бизе, встретили Сальери
Уже пятый год подряд Несвиж принимает «Вечера Большого театра в замке Радзивиллов». В этом году open air вновь подтвердил свою уникальность...
- 24 тыс. человек посетили выставку «Десять веков искусства Беларуси»
- На Аллее звезд в Витебске откроют «звезду» Надежды Бабкиной
- 11 июля в Минске выступит лидер московской рок-группы Orange House Кирилл Маев
- «Ляписы» запустили собственное интернет-радио
- «Беларусьфильм» собирается выпустить в прокат 4 картины уже этой осенью
- В Будславе проходят торжества в честь иконы Божьей Матери
- В Минске открылась выставка, посвященная памяти Минского гетто
- В музее Якуба Коласа открылась новая выставка
- В музее Янки Купалы прошла «Купальская ночь»
- Ставшая музеем дача Василя Быкова ждет гостей
Культура
Музей Янкі Купалы зробяць мультымедыйным
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы стане больш сучасным, мультымедыйным і інтэрактыўным, у ім з'явяцца нават 3D-акуляры — для прагляду асобных фільмаў.
3 жніўня ў музеі адкрыюцца тры абноўленыя залы, прысвечаныя жыццю і творчасці паэта. Як распавяла Naviny.by загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай працы Глафіра Кушаль, у кожнай зале з’явіцца манітор, на якім будуць паказвацца рэчы, якія не ўвайшлі ў асноўную экспазіцыю — кнігі, лісты, рукапісы. На плазменных панэлях віртуальныя экспанаты можна будзе паглядзець і пагартаць.
У першай зале, прысвечанай нараджэнню Івана Луцэвіча, будзе транслявацца 3D-фільм пра свята Купалле, спецыяльна зняты супрацоўнікамі музея. Раку, вогнішчы, вянкі на вадзе наведвальнікі змогуць убачыць у трохмерным выглядзе.
У адной з залаў можна будзе ўбачыць рэканструяваную бібліятэку, у якой Купала працаваў, калі жыў у Вільні, — тут і мэбля, і кнігі, з якімі працаваў і да якіх дакранаўся беларускі паэт.
Усяго ж у музеі плануецца адкрыць восем новых залаў, але калі будуць гатовы астатнія пяць, пакуль невядома — усё залежыць ад фінансавання, адзначае Глафіра Кушаль.
У перспектыве плануецца прысвяціць адну з залаў драматургічнаму этапу ў творчасці Купалы. Па словах прадстаўніцы музея, у гэтай зале размесцяцца не толькі тэатральныя экспанаты, але і будзе створана невялікая сцэна, на якой будуць ставіцца п'есы Купалы. Магчыма, у пастаноўках будуць удзельнічаць школьныя тэатры.
«Хлопчык і лётчык» | |
Мой мілы таварыш, мой лётчык, Вазьмі ты з сабою мяне! Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык I ўмею ўжо лётаць у сьне. Мне мама сягоньня казала, Што стукнула мне ўжо сем год, Табе гэта, можа, і мала, А мне ляцець толькі ў палёт. Мне ўжо надакучыла дома — Ў дзіцячы хадзі адно сад, А так паглядзеў бы, вядома, На іншы парадак і лад. |
Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я Пабыць у людзях, паглядзець, Як месяц на небе начуе, Як блукае ў лесе мядзьведзь, Як сьвецяцца ночкаю зоры, А днём не відаць іх чаму, Як рэчкі ў далёкія моры Улетку плывуць і ўзіму. ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ Вось гэтак у добрым здароўі Мы будзем ляцець і ляцець. Вазьмі ж мяне, лётчык, з сабою, Ня будзеш ты клопату мець! |
У астатніх залах таксама плануецца паставіць маніторы, а экспазіцыю, прысвечаную вершу «Хлопчык і лётчык», у музеі зробяць інтэрактыўнай. Зала будзе цалкам прысвечаны тэме палётаў, у ёй можна будзе пабачыць макеты самалётаў і прачытаць вершы Купалы пра палёты.
Якім дакладна будзе мастацкае ўвасабленне залы, пакуль невядома, але, на думку Глафіры Кушаль, гэтая зала больш зацікавіць дзяцей, паколькі яна дазволіць ім адчуць дух купалаўскага твора і натхніцца палётамі.
Акрамя таго, усе музейныя залы будуць звязаныя адно тэмай — тэмай шляху. У музеі будуць стаяць старадаўнія слупы, а акцэнт будзе зроблены на гарадах, у якіх нейкі час жыў паэт — Санкт-Пецярбургу, Вільні, але асаблівую ўвагу супрацоўнікі музея нададуць Мінску, дзе Купала жыў з 1919 па 1941 год.
Адкрыццё трох абноўленых залаў адбудзецца 3 жніўня ў 17.00.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева