Другие материалы рубрики «Культура»
-
“Нельга забыць” выклалі свайго Mertvets’а ў Сеціва
Сярод 10 трэкаў — кампазіцыя на адзін з самых вядомых вершаў Максіма Багдановіча “Пагоня”… -
Фестивальный Витебск: белорусский легпром и российская попса
Корреспондент Naviny.by побывала в эти дни в Витебске и делится впечатлениями о царящей в нем атмосфере...
- В Мстиславле открылся «Рыцарский фэст-2014»
- Белорусский и азербайджанский музеи подписали договор о сотрудничестве
- В Мстиславле пройдет рыцарский фэст
- Под Сморгонью к середине ноября планируют открыть мемориал в честь героев и жертв Первой мировой войны
- В Беларуси открываются дни культуры Туркменистана
- В Минске открылась инсталляция, посвященная Владимиру Высоцкому
- В Минске проходит объединенная выставка художников Литвы
- Группа «Чайф» дала большой концерт на «Славянском базаре»
- Фестивальные дни «Славянского базара» завершились концертом группы «Чайф»
- Литературное кафе открылось в Минске
Культура
Уладзімір Арлоў напісаў кнігу «без траскатні»
6 жніўня прэзентаваная кніга Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча “Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя”. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі была поўная людзей. Прысутныя хацелі дакрануцца да гісторыі роднай зямлі ды павіншаваць людзей, якія зрабілі гэтае ўнікальнае выданне, фаліянт, як неаднаразова называў новую кнігу Уладзімір Арлоў.
Выданне стала працягам папулярнай “Краіны Беларусь” за аўтарствам усё гэтага ж Арлова. Але, кали першую кнігу можна спампаваць ды прачытаць, то “Вялікае да Княства Літоўскае” не з’явіцца ў інтэрэце да той пары, пакуль не будзе распрададзеная.
Распачынаючы прэзентацыю, Уладзімір Арлоў акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што нездарма першае знаёмства чытачоў з кнігай адбываецца сёння, 6 жніўня. Менавіта ў гэты дзннь 495 гадоў таму Францыск Скарына выдаў першую беларускую друкаваную кнігу. “І мне мроіцца нясмела, што праз 495 год у бібліятэцы знойдзецца куточак і для нашай кнігі”, — з гэтымі словамі аўтар перадаў кнігу ў фонды Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа.
Уладзімір Арлоў дорыць кнігу ў фонд бібліятэкі |
Кніга не выпадкова за аўтарствам двух чалавек. Калі Уладзімір Арлоў пісаў тэксты, то мастак Зміцер Герасімовіч правёў вялікую пошукавую працу, плён якой — у багатым ілюстраваным матэрыяле выдання. Тут больш за дзве тысячы ілюстрацый, 200 з іх публікуюцца ўпершыню! Некаторыя ілюстрацыі, як прызнаўся мастак, былі знойдзеныя ім у прыватных калекцыях.
Зміцер Герасімовіч |
Рэдактар кнігі Зміцер Санько, якога Арлоў прадставіў як найлепшага рэдактара літаратуры такога кшталту, адзначыў, што аўтары “фаліянта” правялі піянерскую працу, праклалі шлях для будучых даследчыкаў беларускай гісторыі. “У кнізе няма пустога пафасу і слоўнай траскатні!” — дадаў Санько.
“Задача гэтага выдання — сканцэнтравацца на эпасе ВКЛ, той магутнай еўрапейскай дзяржавы, у якой скансалідаваўся беларускі народ, у якой старабеларуская мова была дзяржаўнай!” — адзначыў падчас прэзентацыі Уладзімір Арлоў. Нягледзячы на часавае абмежаванне ў назве кнігі, яе падзеі сягаюць далей за часы існавання ВКЛ. Пісьменнік лёгкай, даступнай мовай распавядае і пра становішча нашых земляў у складзе Расейскае імперыі, і пра спробы адрадзіць дзяржаву, і пра лёс Віленшчыны ў XX стагоддзі…
Уладзімір Арлоў |
Былі і нечаканкі. Факталагічныя ды жыццёвыя. Да першай аднясем наступнае выказванне аўтара кнігі: “Ці ведаеце вы пра існаванне Сярэдняй Літвы? А аб тым, што ў 1939 годзе Вільня 40 дзён была ў складзе Беларусі?..” Жыццёвая прыемная навіна прыйшла разам з мастацкім рэканструктарам гарадоў і замкаў, што пабачылі свет у гэтым выданні, Паўлам Татарнікавым. У яго “толькі што сын нарадзіўся”! Маленькаму Татарнікаву Уладзімір Арлоў падарыў Крыжык Ефрасінні Полацкай. “Я не чакаў такога цуду!” — толькі і змог сказаць збянтэжаны Павел.
Падчас прэзентацыі кнігі |
Арлоў, як заўжды, расказваў цікавыя гісторыі, звязаныя з выхадам кнігі, ды гістарычныя анекдоты пра Напалеона ды бабульку з-пад Віцебска, якая на пытанне “Чыёй перамогі жадаеш, бабуся?” адказала: “Хацелася б, каб вы гналі рускіх так далёка, каб ні вярнуліся ні яны, ні вы”. Што да гісторыі, звязанай з выхадам кнігі, то яна наступная. Падчас працы над выданнем, аснову якога складаюць ілюстрацыі (“Падзагаловак грае важную ролю!” — падкрэсліваў пісьменнік), яму не раз сніліся героі кнігі. Аднаго разу прывідзілася ў сне, што ён пераблытаў подпісы да Мікалая Радзівіла Рудога ды Мікалая Радзівіла Чорнага: “Прачнуўся ды праверыў, ці не прарочы быў сон…”
“Героі кнігі пычынаюць ажываць у нас на вачох! Мы бачым на фота ў кнізе Пятра Краўчанку, а вось ён тут жывы!” — запрасіў Арлоў на імправізаваную сцэну экс-міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Пётр Краўчанка адзначыў, што “без рамантызацыі гісторыі мы не зможам выхаваць сапраўдных патрыётаў. Гэтая кніга — не проста цаглінка, яна — моцны падмурак нашай беларускай дзяржаўнасці. Выданне сведчыць усёй Еўропе, што мы былі, ёсць і будзем!”
Пётр Краўчанка |
Увага прысутных засяроджвалася і на тым, што тэрміны “Летува” і “летувісы”, якія ўжывае Арлоў, не ім прыдуманыя. Гэтымі абазначэннямі самі літоўцы карыстаўцца ўжо не першае дзесяцігоддзе, яны — “не кабінетны тэрмін”.
Сёння, паводле словаў аўтара кнігі і вядучага прэзентацыі Уладзіміра Арлова, адбылося першае спатканне чытачоў з выданнем “Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя”. Увосень у Нацыянальным гістарычным музеі запланаваная яшчэ адна сустрэча, на якой адбудзецца дыскусія вакол гэтай тэмы і самой кнігі.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева