Другие материалы рубрики «Культура»
-
Когда в Минске появится памятник Мулявину?
Установка памятника Владимиру Мулявину не упоминается в перечне мероприятий по увековечиванию памяти народного артиста... -
Иван Каризна: это миф, что классическая музыка скучная
23-летний белорусский виолончелист гораздо больше востребован в Европе, чем на родине….
- Скончался актер Геннадий Венгеров
- У совместного трека Trubetskoy и Лигалайз «Гагарин» появилась вторая версия
- Ушла из жизни ведущая «Музыкального киоска» Элеонора Беляева
- Более 20 представлений будет показано на минском форуме уличных театров 1-3 мая
- В Каннах покажут французский фильм с участием белорусских актеров и кинокомпаний
- Tonqixod сыграли свой дебютный альбом «Прадмова»
- В Национальной библиотеке открылась выставка «Радзивиллы и книга»
- Робби Уильямс дал концерт на «Минск-Арене» и обещал вернуться
- В Гомеле представили невероятную коллекцию «Via Dolorosa. Дорога скорби»
- 30 Seconds To Mars дали концерт на «Чижовка-Арене»
Культура
Мастакі паспрабавалі адказаць на пытанне “Хто мы?”
У галерэі Беларускага саюза дызайнераў да 10 снежня праходзіць выстава беларуска-польскага праекту “Мы 2012”, мэтай якога было паказаць адметнасць дзвюх культур.
“Альбо, калі казаць прасцей, — тлумачаць арганізатары, — атрымаць адказы на пытанне “хто мы?” ад беларускіх і, адпаведна, польскіх мастакоў. Адказы не вербальныя, не прамоўленыя словамі, а намаляваныя, сфатаграфаваныя, візуалізаваныя”.
“Задачай творцаў было прыгадаць, адшукаць, адабраць тыя візуальныя вобразы, якія маглі б асацыявацца з краінай і несці аўтарскі мэсэдж, як для свайго, гэтак і для замежнага гледача. Ці паўсталі ў выніку творы, якія ствараюць новыя вобразы ідэнтычнасці? Ці замацаваліся ў калектыўнай свядомасці вобразы старыя? Ці сталіся яны культурнымі кодамі, якімі можна “адмыкаць” культуру, альбо гуляцца імі, ствараючы новыя сэнсы?”, — гэткімі пытаннямі задаліся арганізатары.
Як распавёў Naviny.by адзін з арганізатараў праекту Ягор Сурскі, на конкурс было пададзена амаль 100 прац ад 20 беларускіх і польскіх аўтараў. “Думаю, ў пэўным сэнсе, гэта поспех, — кажа ён. — Бо выстава стала добрай рэпрэзентацыяй і жанраў, і творцаў”.
На конкурс заяўляліся не толькі маладыя мастакі, дызайнеры і фатографы, але і мэтры: “Былі, напрыклад, такія знакамітыя прадстаўнікі школы фатаграфіі, як Вадзім Качан, Сяргей Кажамякін, Валерый Вядрэнка. На маю думку, з-за крызісу у дызайнераў і фатографаў стала менш працы, менш камерцыйных замоваў. Таму яны вельмі ахвотна адгукаюцца на такія конкурсы. І для нас, арганізатараў, гэта стала карысным супадзеннем, якое забяспечыла моцны удзел беларусаў”.
Па выніках конкурсу беларускія аўтары атрымалі магчымасць стажыравацца ў дызайнерскіх канторах у Польшчы: Яна Герасімовіч і Зміцер Краўчанка — у Małe Studio Edgara Bąka, Дар’я Мандзік і Яна Войцік — у Mamastudio, Сяргей Кажамякін — у Hunctwot. На жаль, у выпадку сааўтарства камандзе прыйдзецца вырашыць, каму з іх ехаць — бо стажыроўкі разлічаны толькі на аднаго чалавека.
Тыднёвыя паездкі ў Беларусь пад патранатам Беларускага саюза дызайнераў атрымалі польскія удзельніцы Агнешка Земішеўска і Малгажата Фрыч. Яшчэ пяць творцаў атрымалі грашовыя прызы ад Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Спецыяльнай намінацыяй «Фаварыты журы» былі узнагароджаныя Андрэй Дурэйка (Беларусь) і Лена Марчыньска (Польша).
У журы з беларускага боку ўваходзілі Ігар Герасіменка, Уладзімер Цэслер і Максім Жбанкоў, з польскага — Агата Шыдлоўска, Давід Кажэква і Анджэй Будэк.
Як кажа Ягор Сурскі, Беларускі саюз дызайнераў даўно супрацоўнічае з польскім бокам.
“Адзін з прыкладаў нашага супрацоўніцтва — выстава графічнага плаката на плошчы Якуба Коласа, — нагадаў ён. — Фактычна ў нас гэта быў першы праект па асваенню публічнай прасторы сродкамі мастацтва. А калі мы шукалі тэму праекту, які павінен быў яшчэ больш аб’ядноўваць Беларусь і Польшчу, з’явілася ідэя “Мы 2012”. Нам захацелася прааналізаваць менавіта нацыянальную самаідэнтычнасць праз выяўленчыя сродкі. Аналагічны польска-нямецкі праект, які адлюстроўваў агульную спадчыну краін, нядаўна быў прадстаўлены ў Берліне. Наш конкурс з’яўляецца пэўным адгалоскам гэтага праекту, але мае сваю спецыфіку. Бо калі ў немцаў і палякаў з самаідэнтыфікацыяй няма такіх праблем, для беларусаў гэта вельмі актуальнае пытанне”.
Цікава, што сярод патрабаванняў конкурсу было наступнае: “У конкурсных працах не павінна выкарыстоўвацца дзяржаўная і нацыянальная сімволіка”.
“Вось у савецкія часы праводзіліся конкурсы плакатаў на тэму савецка-польскага сяброўства. І сімволіка станавілася штампам, яна выкарыстоўваліся на кожным плакаце! І мы вырашылі, што будзе лепей, калі творцы не будуць адштурхвацца толькі ад сімволікі. Гледзячы на вынікі конкурсу, магу сказаць, што гэта было слушнае патрабаванне, бо мы пабачылі больш грунтоўныя і філасофскія канатацыі”, — адзначыў Ягор Сурскі.
Як жа мастакі ўяўляюць сабе беларускую самаідэнтычнасць?
“Калі задачай сучаснай польскай самаідэнтыфікацыі, якая ўжо знайшла свае вобразы, з’яўляецца іх пераасэнсаванне, інтэрпрэтацыя у постмадэрнісцкай рэчаіснасці, то беларусам яшчэ трэба спачатку адшукаць гэтыя вобразы, актуалізаваць іх альбо стварыць зноўку, — кажа арганізатар. — Шмат хто — і гэта цешыла — ідэнтыфікуе сябе з беларускай мовай, шмат хто рабіў працы, якія б спрыялі яе папулярызацыі. Былі і філасофскія вобразы культурных ці гістарычных помнікаў, некаторыя рабілі акцэнт на агульных для Беларусі і Польшчы гістарычных падзеях. Былі і таксама дызайнерскія пераасэнсаванні народнай, этнаграфічнай сімволікі, якія маюць сапраўдны патэнцыял для далейшага выкарыстання”.
Напрыклад, у сувенірах: “Ну вось падумайце, што можа прывезці беларус у якасці сувеніра у іншую краіну? Класічныя гарэлка, цукеркі, ільняныя вырабы і саломка — даволі абмежаваны выбар. А вось дызайнерскіх сувеніраў не хапае. Наш конкурс дае падставу меркаваць, што прадстаўленыя працы могуць быць выкарыстаны на паштоўках, каляндарах, плакатах”.
Па словах Ягора Сурскага, конкурс “Мы 2012” не будзе апошнім супрацоўніцтвам беларусаў і палякаў у накірунку самаідэнтычнасці і нацыянальнай ідэі.
“Можна зрабіць праект, прысвечаны таму, як палякі бачаць Беларусь, а беларусы — Польшчу. А можна і працягнуць тэму самаідэнтычнасці, — кажа ён. — Мы з Польшчай — краіны-суседкі, але ў нас няма паўнавартасных культурных зносін. Бо нельга ж лічыць культурным абменам гандлёвыя стасункі альбо паездкі у Польшчу “на закупы”. А культурнага абмену вельмі не хапае. І такія конкурсы — адна са спробаў падзяліцца, паказаць і задумацца, як мы бачым сябе і як бачаць сябе палякі, і адпаведна, што у гэтым можа быць сугучнага ў абодвух народаў”.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева