Другие материалы рубрики «Культура»
-
Гастрольную афишу будут составлять идеологи
Артисты и концертные агентства неоднозначно отнеслись к возвращению практики выдачи гастрольных удостоверений… -
В 55-й раз открылась Венецианская биеннале современного искусства
В день открытия были объявлены обладатели «Золотых львов»…
- 8 июня в Минске начинается серия бесплатных джазовых концертов под открытым небом
- В Могилеве определили победителя конкурса арт-проекта Zabor
- В Минске открылась выставка «Кукольный бал Северной Пальмиры»
- В Пружанах проходит праздник-конкурс эстрадно-джазовой музыки
- Минские кинозрители, купив всего один билет, смогут смотреть фильмы всю ночь
- На площади Я.Коласа в Минске открылась выставка репродукций Малевича
- Композиция «Бум-Бум-Бум» из нового альбома Ольги Барабанщиковой
- Лукашенко в образе Скорины
- В Минске презентовали диск «Символы веры и свободы»
- Эксперименты со светом и фактурой Александра Забавчика
Культура
Фатограф Уладзімір Шарнікаў зазірнуў жыццю ў вочы
Саламяныя хлопец з дзяўчынай у традыцыйных беларускіх лапцях, беларускія пачастункі на стале, сапраўдны слабаалкагольны збіцень і гарэзлівыя, стомленыя, мудрыя, але заўжды добрыя вочы, якія глядзяць на цябе з густоўных чорна-белых фотаздымкаў. Такая сцішаная, нязмушаная атмасфера, якую дамапагалі ствараць музыкі з гурта “Дзівасіл”, панавала 2 красавіка у галерэі TUT.BY на адкрыцці выставы фотамастака Уладзіміра Шарнікава «Проста ў вочы жыццю».
Уладзімір Шарнікаў, фотамастак з Бабруйска, аднойчы вырашыў, што цікава і здорава фатаграфаваць простых беларусаў, якія жывуць сваім розным жыццём за межамі сталічнай кальцавой. Здымкі, прадстаўленыя на дзесятай па ліку фотавыставе Уладзіміра Шарнікава, паказваюць нам жыццё нашай краіны такім, якое яно ёсць насамрэч, без перабольшванняў і ўпрыгожванняў. Часцяком, каб адшукаць патрэбныя сюжэты і герояў, Уладзімір праязджае і праходзіць не адзін дзесятак кіламетраў.
“Яго фатаграфія — гэта заўсёды гісторыя пра людзей. Нават калі яны за кадрам. Яго здымак — не ілюстрацыя да тэксту, не дадатак да інфармацыі, выяўленай словамі. Ён — як тэлевізійная карцінка — і ёсць інфармацыя. Ён — самакаштоўнасць. Ён не сумны, таму што аўтару цікавы аб'ект фатаграфавання. Фатограф любіць людзей, выслухоўвае іх немудрагелістыя гісторыі, спачувае ім. Яго фатаграфія — гэта само жыццё. Са смецця незначных дробязяў, плям, мазкоў рэальнасці складаецца дзіўная карціна жыцця, ні з чым не параўнальная ў сваёй сапраўднасці”, — перакананая куратар выставы Алена Шаліма.
Па яе словах, калі толькі ўзнікла ідэя зрабіць такую выставу, “было толькі адно патрабаванне да рэпартажна-дакументальных работ аўтара — каб да кожнага здымка быў подпіс: месца і дата дзеяння, а таксама хто выяўлены”. “Гэта Уладзімір з цяжкасцю, але выканаў”, — адзначыла Алена Шаліма.
Сам фатограф прамаўляць перад прысутнымі адмовіўся: “А што мне гаварыць? Мне няма чаго сказаць. Вось работы — трэба глядзець”.
Але ж для Naviny.by сціплы фотамастак усё ж сказаў колькі словаў:
“Фотаздымкі, што на выставе, у асноўным зробленыя на лічбавую камеру. Праўда, ёсць некалькі работ на стужку каляровую і чорна-белую — раней я, натуральна, на іх здымаў. А зараз здымаю на добры лічбавы апарат, бо на стужку грошай не напасешся. Добрая стужка і пяць, і сем даляраў каштуе — дзе такія грошы возьмеш?.. А чорна-белыя работы таму, што на гэтым настаяў куратар выставы. У дадзеным выпадку чорна-белыя здымкі глядзяцца лепей, чым каляровая.
Калі пасля добрай выставы вы запытаецеся ў людзей, ці спадабаліся ім здымкі, яны скажуць: так, спадабаліся. Але калі вы спытаеце, якімі яны былі: чорна-белымі альбо каляровымі, то многія могуць і не ўзгадаць. Гэта я да таго, што колер тут не грае значнай ролі. Калі рабіць здымкі з душой, любіць людзей, аб’екты, прыроду, якія ты здымаеш, то не істотна: у колеры фотаздымкі ці не. У мяне каля дзвюх тысяч работ, але ж усе не выставіш, таму тут прадстаўленыя тыя, якія выбрала куратар. У яе ёсць густ, адчуванне мастацтва, таму ніякіх спрэчак у нас не ўзнікла.
Я проста шэраговы фатограф, які хоча паказаць людзям краіну, у якой яны жывуць. Пасля адной з выставаў да мяне падыйшоў чалавек і сказаў: а я нават і не падазраваў, што за межамі мінскай кальцавой ёсць такое жыццё. А там проста жыццё — так людзі жывуць з усімі іх радасцямі і горасцямі… Мне цікава іх зняць, зафіксаваць. Часам людзі самі ідуць да мяне, хочуць пагаварыць, тады абавязкова трэба пагутарыць, а часам і не хочуць здымацца. Па-рознаму бывае. Бываюць і злосныя людзі. Але навошта іх паказваць? Хочацца, каб у чалавека на здымку была добрая душа, адкрыты погляд, надзея, бляск у вачах. Трэба шукаць.
Я думаю, што такія фотаработы цікавыя ўсім. У мяне літаральна ўчора завяршылася фотавыстава ў Магілёве — у кнігу водгукаў пісалі і старыя, і маладыя. Зараз жа натоўпам на выставы не ходзяць, але людзі прыходзілі, падоўгу разглядалі фотаздымкі. Хтосьці пазнаваў свае вёскі, а хтосьці і сябе... ”.
Яшчэ фатограф расказаў, што марыць выдаць альбом пра сваю сапраўдную Беларусь — тую, што не пакажуць па тэлевізары.
А пакуль фотапрацы Уладзіміра Шарнікава можна ўбачыць у Мінску да 27 красавіка.
Последние Комментарии