Другие материалы рубрики «Культура»
-
Этно-трио «Троіца» надеется выпустить седьмой студийный альбом уже в этом году
Как рассказал на концерте в Минске лидер группы Иван Кирчук, для этого придется «еще подсобрать денег»… -
Зміцер Вайцюшкевіч заспявае для беларусаў у Вільні
6 чэрвеня ў Вільні адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Змітра Вайцюшкевіча «Наша песня»...
- В этом году проект «Художник и город» посвятят белорусскому сюрреалисту
- Лукашенко: люди хотят простых песен, простых фильмов, идущих от жизни
- Макей обсудил с Кустурицей совместный кинопроект о белорусских партизанах
- Эмир Кустурица снимет фильм о белорусских партизанах
- Белорусский танцор Андрей Козловский победил в российском телепроекте «Танцы со звездами» (видео)
- «В постели, смотрю, кувыркаются наши девчонки молодые с мужиками российскими»
- «Троіца» представила песни из будущего альбома
- Tonqixod сыграли свой дебютный альбом «Прадмова»
- В Национальной библиотеке открылась выставка «Радзивиллы и книга»
- Робби Уильямс дал концерт на «Минск-Арене» и обещал вернуться
Культура
КУЛЬТпошук. Алесь Плотка: беларускае можа быць трэндам!
Алесь Плотка вядомы ў беларускіх культурных колах не толькі як паэт пад псеўданімам Байсан, але як “шоўмэн і вядоўца, крыэйтар і піяр-мэнэджэр культурніцкіх праектаў”. Прасцей кажучы, Алесь піша вершы і займаецца прасоўваннем праектаў, што ладзіць кампанія “Будзьма беларусамі!”, ды яшчэ і на свае ўласныя знаходзіць час.
“У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” распяты на крыжы сувязяў з грамадскасцю, прычым з дапамогаю самых сучасных сродкаў камунікацыі”, — менавіта такім чынам пазіцыянуецца Алесь Плотка на сайце “Будзьмы!”. Мы сустрэліся з маладым актыўным хлопцам, каб пагутарыць пра радасці і горасці мэнэджэра ў сферы беларускай культуры — прафесіі для нашай прасторы экзатычнай.
Фота — Джон Кунстэдтар для budzma.org
Мы ўсе — мэнэджэры самім сабе
Па вялікім рахунку, сёння любы малады ці больш сталы беларускі творца ў тым ці іншым выглядзе спрабуе сябе ў якасці мэнэджэра. Усе вымушаныя займацца прасоўваннем сябе, а таксама іншых культурніцкіх праектаў.
У маім выпадку хвароба развіваецца дынамічна ў абодвух напрамках (усміхаецца): і творцам, і мэнэджэрам сябе адчуваю. Безумоўна, часам гэтыя два кірункі дзейнасці мне дапамагаюць. Мэнэджэру дапамагае ўнутраны паэт, каб разумець іншых творчых людзей. Да кожнага патрэбны свой падыход, кожны па-свойму дэманструе ці не дэманструе свае творчыя амбіцыі, а без амбіцый — якая творчасць? Практычная праца з праектамі “Будзьмы” акурат дала мне добры досвед для разумення іншых людзей дый для разумення сябе самога.
А мой унутраны мэнэджэр паэту крыху замінае, таму што ты мусіш быць як чысты ліст, каб тварыць: вершы пісаць ці нешта яшчэ, але ты ўжо маеш рэальны імперычны досвед, што для дасягнення пэўных мэтаў варта зрабіць тое ці тое… Канечне, мэнэджэрскі досвед уплывае на чысціню творчасці: ты ўжо ведаеш схемы і формулы для дасягнення поспеху. Але часам гэта і добра, бо рэальна дапамагае сабрацца, самаарганізавацца — у творчых людзей з гэтым часта ўзнікаюць праблемы. А так — узяў ды зрабіў. Вось такі дыягназ, доктар. (усміхаецца) Я змагаюся, каб мэнэджэр і паэт суіснавалі ўва мне арганічна.
Я не расчараваўся
Пачатак працы з кампаніяй “Будзьма беларусамі!” быў адным з тых супадзенняў, з якіх і складаецца наша жыццё. Зараз ужо складана сказаць, чаму так адбылося. У мяне ёсць сябра Зміцер Назараў, мэнэджэр гурта “Сцяна” з Берасця, вельмі цікавы і амбітны хлопец, з якім мы пазнаёміліся праз вядзенне канцэртаў, берасцейска-мінскія тусоўкі. Неяк ён паклікаў мяне далучыцца да каманды “Будзьма!”. Так і пачалося. З тых часоў ужо больш за два гады стала займаюся прамоцыяй розных праектаў. Ці выпадковае гэта было здарэнне? Пажывем — пабачым.
Самае важнае, што за гэты час у мяне няма расчараванасці ў тым, што мы робім. Гэты год быў для нас няпростым. Вось неўзабаве адбудзецца вялікі фестываль рэкламы AD.NAK. Зусім нядаўна мы запусцілі буйную акцыю “Культура паляпшае жыццё”. Сэнс яе ўвесь у назве — паказаць, што культура ёсць адным з рычагоў, якія здольныя змяняць жыццё да лепшага. На гэтае, нажаль, забываюцца.
Кампанія зладзіла шэраг офлайнавых ток-шоў у рэгіёнах, былі абмеркаваныя набалелыя праблемы абласных цэнтраў. Але дыскусія — толькі пачатак, каб зразумець куды рухацца, бо, вядома, толькі балбатаць — тое не справа. Пасля дыскусій адбыліся “Кірмашы праектаў” і адкрыты конкурс праектаў. Людзі падзяліліся сваімі ідэямі, хтосьці знайшоў аднадумацаў, хтосьці людзей у каманду. Прыклад плённай супрацы дэманструюць у Магілёве — аблвыканкам падтрымлівае абраныя ідэі, што былі ўжо прэзентаваныя на “Кірмашы” ад “Будзьмы”.
Першай ластаўкай стала “Палатно гісторыі ў стылі графіці” — людзі размалявалі адну з гарадскіх сценаў прыгожымі малюнкамі з гістарычнымі постацямі. Быў шэры мур — а цяпер мастацтва ў гарадской прасторы. І гэта толькі пачатак. Што самае прыемнае — у прыватных размовах людзі з адзелаў культуры кажуць “дзякуй” за вось такі добры прыклад рэальнай супрацы, такой сучаснай талакі. Замест нараканняў, якія ў нас папулярныя “Вось, нас не чуюць людзі ад улады” ці “Ай, ну што вы там яшчэ прыдумалі, у нас і так план ёсць, навошта ў яго яшчэ нешта?”, мы маем рэальны прыклад супольных дзеянняў на карысць гораду: ад грамадскіх слуханняў да рэалізацыі. Мне падаецца, гэта шыкоўны сцэнар для любога рэгіёна — а пачалося з Магілёва, бо сонца ўзыходзіць на Ўсходзе, і астатнія гарады хутка таксама заззяюць. (пасміхаецца)
Фота з cямейнага архіву
Беларускае можа быць трэндам
Найбольш важныя праекты “Будзьмы” — гэта анімацыя “Будзьма беларусамі” і камунікатыўная праграма “Краіна цмокаў”. Гэта два вельмі розныя праекты. Па эпахальнасці наша анімацыя больш значная, бо гэта быў такі сапраўдны выбух. Дзеля пяці хвілінаў праца вялікай каманды ішла цэлы год, гэта быў вельмі энэргаёмкі праект. І я ўпэўнены, што гэты ролік шмат што змяніў. Ён перакладаецца на іншыя мовы, стаў сапраўднай візітоўкай Беларусі за мяжой.
Анімацыя “Будзьма беларусамі!” паказвае, што беларускае можа быць трэндам, яно можа стаць чытабельным, папулярным, лайкабельным, тым, што ставіцца на аватаркі... Гэта проста, але гэта тое, чым жыве актыўны малады беларус. Яго нельга падмануць, яму нельга нічога ўцюхаць — калі не падабаецца, то глядзець не стане і майку з выявай “Будзьмы” не апране…
Праграма “Краіна цмокаў” — гэта практычнае прымяненне таго, якім яшчэ можа быць беларускае. Калі будзе яшчэ адна анімацыя, ясна, што яна ўжо не будзе такім выбухам, як першая серыя. “Цмокамі” нам было важна паказаць прыклад адкрытага кейса, нэймінгу, рэбрэндынгу. Мы паказалі, як, на нашую думку, можна зрабіць міфалагічнага персанажа сімвалам краіны. Гэта не надуманы, не штучны вобраз. Рэгіянальны патрыятызм — гэта вельмі важна. Проста трэба пашукаць, падняць сімвалы, сапраўды блізкія беларусам.
Пакуль што беларускае грамадства не звышлаяльна ставіцца да цмока — адны любяць, другія пакуль разбіраюцца, бо лічаць яго паганскім сімвалам. Але, я думаю, гэта часовая з’ява. Трэба разбірацца ў сваіх легендах і паданнях, шукаць сімвалы, якія для беларускага народу спрадвеку маюць глыбокі сакральны сэнс. Спадзяюся, што хваля зацікаўленасці да рэбрэндынгу, якая распачалася ў сталіцы, распаўсюдзіцца і далей і Лепель — таму прыкладам.
Фота — Аляксандар Таранціна для budzma.org
Творцы думаюць, што ўсё могуць зрабіць самі. Гэта не так
Самае прыемнае ў працы культурнага мэнэджэра — гэта ўсведамленне таго, што твая ідэя прыжылася. Напрыклад, кампанія зацікавілася праектам Дзмітрыя Плакса і Філіпа Чмыра, дзе першы чытае вершы пад музыку другога. У мяне, прызнаюся, на той момант ужо была ідэя рабіць падобны праект (цяпер такім праектам з’яўляюцца “Танцы з Бубнам” — розныя паэты чытаюць свае вершы пад музыку Улада Бубна). І тады паэтычныя чытанні Плакса пад музыку пад маім куратарствам былі выдадзеныя кампаніяй “Будзьма!” на дыску, які стаў адмысловым дадаткам да часопіса “Дзеяслоў”. Пасля я заўважыў, што гэты часопіс амаль заўжды выходзіць з такімі дадаткамі. Прыемна, што ў такім класічным выданні, у якога, скажам шчыра, не самая маладая публіка, прыжылася гэтая ідэя. Думаю, для публікі “Дзеяслова” дыскі з музыкай і фільмамі сталі прыемным бонусам, нечым новым. Вось такі прыклад ідэі, якая засталася жыць.
А складанае… Адсутнасць культуры супольных дзеянняў у шырокім сэнсе. Не толькі дзеянняў аўтара і выдаўца, аўтара і дызайнера вокладкі і гэтак далей. У нас няма разумення падзелу сфер адказнасці: вось тут заканчваецца мая кампэтэнцыя і я магу звярнуцца да кагосьці іншага, хто зробіць гэта прафесійна. Трэба даваць прадукт на ацэнку прафесіяналу, раіцца, каб зразумець, чаму будзе добра менавіта так, а не іначай. у нас часта творцы лічыць, што ён усё можа зрабіць адзін і гэта будзе супер. Але гэта не так. Трэба ўмець падзяляць абавязкі паміж прафесіяналамі, не баяцца паказваць твор іншым людзям перад яго выпускам. Аўтарскае бачанне было і будзе, але погляд збоку ніколі не зашкодзіць.
Фота — Алена Бірукова
Пра непаразуменні паміж творцамі і журналістамі
Мой досвед працы культурным мэнэджэрам паказаў, што часта ўзнікае праблема паразумення паміж творцамі і журналістамі. Творчы чалавек часта не разумее, чаго ад яго хоча журналіст. Напрыклад, ты хочаш пачуць, што адметнага ў нейкім канкрэтным творы. А творца не можа табе ўцямна адказаць на простае, здавалася б, пытанне. Гаворыць доўга агульнымі фразамі і абсалютна не па тэме.
Я сутыкаюся з тым, што часта мастакам, паэтам, музыкам складана даць ацэнку сабе і сваім творам: яны не могуць паглядзець на іх збоку. Творца пачынае разважаць аналітычна, бо знаходзіцца цалкам ў сваёй ідэі. Журналіст жа яго проста не разумее. Часта бывае, што прадстаўнікі прэсы проста не ў тэме, аб чым яму гавораць. А простымі словамі, “для людзей”, яны патлумачыць не могуць… Атрымліваюцца непаразуменні.
Разам з тым у нас шмат прадстаўніком старой гвардыі творцаў, якія без дапамогі мэнэджэра самі сябе класна рэпрэзентуюць, лёгка знаходзячы кантакт з прэсай. Важна ў любым выпадку заставацца чалавекам, умець наладжваць простыя чалавечыя стасункі, не выпячваючы сваё эга, сваю нейкую геніальнасць. Паглядзіце навокал — такія людзі ў нас ёсць.
|
Алесь Плотка. Паэт, крыэйтар і каардынатар культурніцкіх праектаў. PR-мэнэджар культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Нарадзіўся ў чарнобыльскай зоне за савецкім часам. Выступае пад псеўданімам Байсан. Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-Цэнтра; друкуецца ў перыёдыцы. У супрацы з шэрагам беларускіх гуртоў быў заўважаны як выканаўца, (са-)аўтар, перакладчык і стыль-кансультант. Характэрны выхадзец з Гомельскага андэграўнду, сваёй творчасцю прапагандуе ідэю беларусаў генерацыі 2.0 (беларусаў свету). |
|
Байсан. Розы вуліца |
Мяккія пухнатыя камякі снегу падаюць долу Люксембург. Розы вуліца Абмяклыя ў пухавіках алкашы паўтараюць рух камякоў На скрыжаванні з Лермантава, на рагу, побач з культавай крамай На апошнім паверсе сталінкі створаныя ўсе ўмовы Для назірання й аналізу падабенства дзіўных атмасферных з’яваў. Люксембург — гэта найлепшы раён горада І, натуральна, цэнтр Еўропы і талерантнасці Тут жывуць прадстаўнікі ўсіх літаратурных саюзаў Хаця нарадзіліся ўсе ў Саюзе адным І частка так любіць чатыры літары, якія збярог білет камсамольца, Другая з імпэтам чатыры літары шле на тры, не ўсе з якіх зычныя У доме насупраць тры чвэрці стагоддзя назад на аднаго жыхара стала меней Добрае хутка знікае — як мяса з прылаўкаў цяпер Унучку паэта-нацдэма тут у дзевяностым згвалцілі тры жаўнеры Два з Ленінграда і адзін з Даўгаўпілса. Братэрства народаў здараецца ў розных праявах Праз дзесяць год знік іхні сусед, падтрымка й апора Ён добра ведаў кошт пяцілітарных словаў — грант і адкат Але ў год трох нулёў, бачна, баланс не сышоўся Цяпер там жыве адзінокая пані з філфака. Кола гісторыі, можна сказаць, замкнулася Яе маленькі байструк цяпер гуляе ў танчыкі дзетак унучкі І часта так голасна кажа: “Мама, я буду ваенным!” Але разумення паміж пакаленнямі ад часу Сакрата болей не стала Суседка чуе той маніфест, крышыць цыбулю на кухні і плача У прынцыпе, увесь свет — адна вялікая вуліца Розы Люксембург |
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева