Культура

У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі Юрася Бушлякова "Жывая мова"

 

Вечарам 23 ліпеня ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі супрацоўніка "Радыё Свабода" Юрася Бушлякова "Жывая мова", піша БелаПАН.

Гэта зборнік практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Цягам сваёй рэдактарскай працы на "Радыё Свабода" аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкл радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі. Выданне ўбачыла свет да саракавін з дня заўчаснай смерці аўтара.

"Мова далей жыве і развіваецца, пакуль хоць адзін чалавек размаўляе на гэтай мове, — падзяліўся з БелаПАН супрацоўнік "Радыё Свабода" Валер Каліноўскі, які быў вядучым прэзентацыі. — Юрась Бушлякоў, які пісаў гэту кнігу да апошніх хвілін свайго жыцця, жыў беларускай мовай, гаварыў на ёй, удасканальваў яе. І пасля яго людзі будуць працаваць над мовай, а галоўнае — прыгожа гаварыць на ёй. Думаю, крытычная маса носьбітаў мовы ў нас захавалася, да яе цягнецца моладзь. Калі вы прыгадаеце, што было ў канцы савецкай улады і што зараз — відавочны вялікі прагрэс. Нягледзячы на тое што няма дзяржаўнай падтрымкі, што ўлада ставіцца да мовы як да нечага фальклорнага, неабавязковага, грамадства і мова супраціўляюцца, і мова выжыве. Думаю, што так лічыў і Юрась Бушлякоў".

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева