Другие материалы рубрики «Культура»
-
Беларускі спектакль трапіў у атмасферу ўсерасійскай гістэрыі
Рэжысёр Андрэй Саўчанка распавёў пра скандал пасля спектакля “Бі-Лінгвы” ў Маскве… -
На основе почерка Янки Купалы создали компьютерный шрифт
«Самой сложной была буква «Ф» и «Ю» большая. Это было настоящее чудо, что мы ее нашли»...
- Комедию о смерти Сталина снимут в Англии
- Десятки произведений китайского живописца Лян Юнхэ представлены в Минске
- Купаловский театр покажет «Чайку» на белорусском и английском языках
- Владимира Некляева выдвинули на Нобелевскую премию
- 1 мая BRUTTO сыграет «Партизан-рок» для белорусов в Вильнюсе
- Виолончельную сюиту Баха сыграли в метро на индийской маримбе
- Профессиональные музыканты сыграли Баха в переходах Минского метро
- Купалаўскi шрыфт — ад А да Я
- На Червенском рынке гукали весну
- Выставка к 140-летию самого известного издателя белорусской книги ХХ века
Культура
Ідэі для музейнага “Кірмаша праектаў” будуць прадстаўленыя 15 мая
15 мая, напярэдадні міжнароднай Ночы музеяў, у Мінску адбудзецца публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй “Кірмаш праектаў”. Падзеі на Кірмашы, відавочна, будуць разгортвацца вакол музея і яго шляхоў да людзей: праз дзверы, экраны ці запрашэнні на баль.
Прыём крэатыўных прапановаў, як зрабіць музеі цікавейшымі і бліжэйшымі да шырокай публікі, завершаны, і каманда кампаніі “Будзьма беларусамі!” урачыста абвяшчае, што ўжо ведае 8 цікавых “хадоў”. Дыяпазон задумаў вельмі шырокі: ад рэчаіснасці, што грукаецца ў дзверы, да вандраванняў у часе і, канечне, усёахопнага анлайну.
Такім чынам, на “Кірмашы праектаў” 15 мая будуць прадстаўленыя наступныя ідэі:
- Віртуальныя музеі;
- Мабільныя выставы;
- Асветніцка-забаўляльныя праекты для дзетак;
- Інфармацыйныя тэхналогіі і Купалле;
- Машына часу для музея;
- Флэш-анімацыя на службе ў музея.
Прагучаць прапановы і для мінскіх музеяў, і для рэгіёнаў.
Прэзентацыі, традыцыйна для “Кірмашу праектаў” ад “Будзьма беларусамі!”, будуць прадстаўленыя ў фармаце “маланкавай размовы”, пасля чаго аўтару кожнага з праектаў можна будзе задаць свае пытанні, даць ацэнку і, галоўнае, парады, абмяняцца кантактамі для будучых партнёрстваў.
Задаваць жа найбольш складаныя пытанні, як і забяспечваць прэзентатараў прафесійнай кансультацыйнай падтрымкай, будзе экспертнае высокапрафесійнае журы, у склад якога ўвойдуць: Алесь Зіменка, старшыня ICOM (The International Council of Museums) у Беларусі; Сцяпан Стурэйка, гісторык, культурны антраполаг, выкладчык, даследчык феномену культурнай спадчыны; Дзіяна Шантар, спецыялістка аддзела маркетынгу Нацыянальнага мастацкага музея.
“Кірмаш праектаў” адбудзецца 15 мая ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” па прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду). Пачатак — 19:00.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева