Другие материалы рубрики «Культура»

  1. GreenFest на Боровой. Papa Roach, «Кипелов» и другие
    Масштабный опен-эйр GreenFest прошел 3 июля на аэродроме Боровая под Минском...
  2. Группа а-ha возвращается в Минск в рамках нового мирового тура
    Популярная норвежская группа a-ha, которая пять лет назад объявила о распаде и попрощалась со своими поклонниками большим туром, возвращается на сцену...


Культура

Названы кароткі спіс на прэмію Гедройца


Названы кароткі спіс на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца 2015 года. У яго ўвайшлі шэсць кніг.

1. Таццяна Барысік “Жанчына і леапард” (Мінск, “Кнігазбор”)

2. Альгерд Бахарэвіч “Дзеці Аліндаркі” (Мінск, “Галіяфы”)

3. Антон Францішак Брыль “Ян Ялмужна” (Мінск, “Кнігазбор”)

4. Андрэй Гуцаў “Кніга зданяў” (Мінск, “Кнігазбор”)

5. Сяргей Дубавец “Сіні карабель у блакітным моры плыве” (Мінск, “Каўчэг”)

6. Віктар Казько “Час збіраць косці” (Мінск, “Кнігазбор”)

Цягам красавіка і першай паловы траўня пройдуць прэзентацыі ўсіх кніг, што трапілі ў кароткі спіс, а на сайце прэміі з’явіцца па дзве рэцэнзіі на кожную кнігу са спісу.

Уручэнне прэміі Гедройца адбудзецца ў сярэдзіне траўня. На цырымоніі будуць названыя імёны трох пераможцаў. Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева