Vinsent: я не хачу пісаць песні па-руску, каб нехта ў Туле думаў, што беларусы — лахі і не маюць свайго хіп-хопу

“Я хачу ствараць беларускую музыку, прынцыпова нацыянальны прадукт”.

16 снежня рэпер Vinsent пасля паўзы ў некалькі год прадставіць у Мінску свой новы альбом — Vir. Напярэдадні канцэрта музыкант распавёў Naviny.by, чаму ніколі не будзе пісаць песні па-руску, што думае пра параўнанне з Максам Каржом і ці не шкадуе, што вярнуўся з Польшчы ў Беларусь. 

 

— Больш за два гады нічога не было чутно пра Vinsent’а як музыку. З чым была звязаная паўза — ты рабіў перапынак на кіно?

— Так, я займаўся кіно, шмат ездзіў па фестывалях. Але паралельна пісаў музыку. Згодны, што інфармацыі пра маю дзейнасць было не шмат, але я люблю ўзгадваць пра вынік. Зараз мы запісалі альбом, ёсць нагода размаўляць.

— Зміцер Папко ўжо больш не журналіст? Толькі музыкант і акцёр?

— На журфак БДУ было варта паступаць для атмасферы, натхнення. Там канцэнтруюцца самыя свежыя ідэі, сабраныя сапраўды цікавыя людзі. Так што ад той вучобы ў мяне застаўся дыплом, добрыя ўражанні і сяброўскія адносіны.

— Чаму тады ты вырашыў пайсці ў магістратуру па журналістыцы ў Варшаве?

— Я быў вымушаны на два гады з’ехаць з краіны. Гэта было звязана з ціскам і ваенкамата, і спецслужбаў, якія не давалі мне нармальнага жыцця ў Беларусі. Я параіўся з дасведчанымі людзьмі, яны сказалі, што лепш будзе, калі я на некаторы час пераеду ў іншую краіну. Так я апынуўся ў Польшчы. Я мог проста сядзець і нічога не рабіць, але вырашыў правесці гэты час з карысцю — атрымаць дыплом еўрапейскага ўзору. У Варшаве я вывучаў прамоцыю польскага кіно. Гэта вельмі карысны досвед. 

 

— А калі б ты не з’ехаў, цябе б чакалі “рэпрэсіі” ў выглядзе службы ў войску?

— Не, там была сітуацыя, што мяне ўвесь час выклікалі на размовы, капалі пад мяне, зрывалі ўсе мае планы. У войску я, дарэчы, служыць не баюся. І лічу, што кароткатэрміновы тэрмін быў бы карысны для кожнага. Два гады ці год, як зараз, канешне, бессэнсоўна праведзены час — так кажуць мае знаёмыя, якія былі ў войску.

— Ціск, наколькі я разумею, пачаўся пасля таго, як ты зняўся ў фільме “Жыве Беларусь”. Распавядзі, як ты апынуўся ў галоўнай ролі. У цябе ж не было акцёрскага досведу, так?

— Я паспяхова прайшоў кастынг у Беларусі і Польшчы і быў запрошаны на галоўную ролю. Тое, што ў мяне няма адмысловай адукацыі, нічога не значыць. Я і не хацеў бы, скажам, стала працаваць ў тэатры, бо гэта моцна прывязвае цябе да графіку. Да таго ж, даводзіцца граць не заўсёды цікавыя ролі: сёння ты шляхціц Завальня, а заўтра трэба граць казла. Кіно ў гэтым сэнсе дае больш свабоды, прынамсі я так адчуваю. У фільме “Жыве Беларусь” я ў нечым сыграў самога сябе — апантанага музыканта. 

 
Кадр з фільма “Жыве Беларусь”

— Ёсць меркаванне, што ты сыграў Франака Вячорку. Як ты на гэта глядзіш?

— Вядома, што ў аснову сюжэта ляглі рэальныя гісторыі з жыцця Франака, але ўсё ж такі гэта мастацкі фільм.

— Ці згодны ты з думкай, што фільм “Жыве Беларусь” яшчэ больш умацоўвае думку на Захадзе, што Беларусь — апошняя дыктатура Еўропы?

— Паўтару, гэта не дакументальны, а мастацкі фільм, таму не трэба кожны эпізод успрымаць літаральна. Да таго ж, у сённяшняй сітуацыі думка пра тое, што Беларусь — апошняя дыктатура Еўропы, гучыць ужо не вельмі актуальна, улічваючы ваенны канфлікт на ўсходзе Украіны.

— У папярэдніх інтэрв’ю ты казаў, што не любіш, калі цябе параўноўваюць з Максам Каржом, але я ўсё ж такі хачу спытаць, як ты ацэньваеш ягоную творчасць?

— У нас быў досвед сумеснай працы, калі мы абодва толькі пачыналі. Былі нават сумесныя песні па-беларуску. Пасля нашыя шляхі разышліся. Я з павагай стаўлюся да таго, што робіць Макс Корж, але параўноўваць нас сапраўды немагчыма. Перш-наперш, у яго павінен з’явіцца альбом па-беларуску, тады можна праводзіць нейкія паралелі.

— Чаму мова мае такое значэнне?

— У хіп-хопе вялікая ўвага надаецца словам. Як немагчыма параўноўваць французскі і англійскі хіп-хоп, гэтаксама немагчыма параўноўваць рускі і беларускі.

— Але табе любы на гэта скажа, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, падобныя адна да адной. Ты сам выдатна ведаеш гэты стэрэатып.

— Менавіта, гэта стэрэатып, яго трэба разбураць. Нейкі хлопец, што сядзіць у Туле і слухае Макса Каржа, думае: ай, ну гэта ж наш, рускі хіп-хоп, гэтыя беларусы — лахі, нічога ў іх няма свайго. А я хачу ствараць беларускую музыку, прынцыпова нацыянальны прадукт. 

 

— Давай працягнем стэрэатыпны шэраг: табе што, больш за ўсіх трэба?

— Да мяне быў Багдановіч, Колас і Купала. (усміхаецца) Гучыць, канешне, пафасна, але ўсё вельмі проста: я — беларус і мая мова — беларуская.

— Але ты працяглы час размаўляў па-руску, нават ва ўніверсітэце.

— Насамрэч я даволі доўга ішоў да мовы. Гэта быў свядомы выбар. Пачалося, напэўна, усё з цікавасці да гісторыі. Памятаю, як гадзінамі сядзеў у інтэрнэце і шукаў інфармацыю. У мяне тады яшчэ быў дыялап, і маці ўсё абуралася, колькі можна займаць тэлефонную лінію!

— Я згодна, што цябе нельга параўноўваць з Максам Каржом. Але мне здаецца, не толькі з-за мовы. Макс Корж спявае, напрыклад “Я отвезу тебя к пацанам... братишка, я тебе сдохнуть не дам”, а ты пра Кастуся Каліноўскага: “Слава героям”, то бок закранаеш вострыя сацыяльныя і палітычныя тэмы.

— Не магу сказаць, каб я наўмысна высоўваў палітычную тэматыку ў сваіх песнях. Новы альбом, на мой погляд, вельмі адрозніваецца ад папярэдніх, там пераважае філасофская тэма.

Vinsent — Жывы (першы кліп з новага альбома)

— Але ты разумееш, што з песнямі кшталту “Наша слова ў небяспецы” ты закрываеш для сябе шмат якія канцэртныя пляцоўкі, бо ідэолагі банальна не дадуць дазвол на твае выступы?

— У мяне даволі нармальныя стасункі з мінскімі клубамі, таму я бы не ставіў пытанне так катэгарычна. Што тычыцца ўзаемаадносінаў з уладамі, нашым чыноўнікам трэба зразумець, што такія музыканты, як я, карысныя для Беларусі. Мы і ёсць сапраўдныя патрыёты. І калі яны хочуць працаваць у Беларусі, самастойнай і незалежнай краіне, то прабеларускіх выканаўцаў трэба не забараняць, а наадварот, падтрымліваць. Ну, і меркаванне ідэолагаў — гэта апошняе, пра што я думаю, калі пішу песні.

— Я памятаю, ты распавядаў, што марыў у дзяцінстве пайсці ў музычную школу, але фартэпіяна бацькі купіць не маглі, таму ад ідэі давялося адмовіцца. Атрымалася ўсё ж рэалізаваць дзіцячую мару?

— Так, сапраўды. Мы жылі разам з бабуляй у маленькай кватэры, дзе для фартэпіяна месца не было. Гэта быў складаны час, 90-я. Дагэтуль памятаю, які я быў шчаслівы, калі маці прывезла мне джынсы з Польшчы — ні ў кога ў класе такіх не было. Вяртаючыся да музыкі — я набыў сабе сінтэзатар, скончыў курсы, так што дзіцячая мара спраўдзілася, хай сабе і шмат год пазней. 

 
Вокладка альбома Vir (фота Дзмітрый Кужалькоў, дызайн Алесь Валянюк)

— Два гады ты жыў за мяжой. Па вяртанні, я думаю, змог пабачыць Мінск як бы збоку. Што змянілася, на твой погляд?

— Мінск становіцца ўсё больш і больш еўрапейскім горадам. З’яўляюцца крэатыўныя пляцоўкі, вулічныя канцэрты, фестывалі. І гэта па-ранейшаму вельмі жывы горад. Я жыву недалёка ад опернага тэатра, хаджу ў такую тыповую “савецкую” прадуктовую краму. Там ёсць прадавачка, якая са мной прынцыпова гаворыць па-беларуску. І вось гэтая ветлівасць у яе натуральна спалучаецца з тым, каб высветліць адносіны з кімсьці з калегаў — усё жывое, народнае.

— У Польшчы такога не было?

— Не-не, Польшча вельмі прадказальная. Зайшоў у краму, табе з парога: “Добры дзень!” На касе: “Дзякуй — калі ласка — прыходзьце яшчэ”. І так кожны дзень з аднолькавым выразам твару. 

 

— Ты яшчэ не пашкадаваў, што вярнуўся?

— Не, я ехаў з разлікам, што абавязкова вярнуся ў Беларусь. Мяне, праўда, адгаворвалі некаторыя нашыя эмігранты-змагары, маўляў, куды ты едзеш, там жа люты крывавы рэжым, але я гэта ўсур’ёз не ўспрымаю. Лепш, чым на радзіме, нідзе сябе не адчуваеш.


  • Как говорится, девушки, не бросайте парней! И так рэперов до хрена! Ю-Ту и Шинэд О"Коннор поют на английском. Кто-нибудь слышал, чтобы ирландцев лохами называли? Очередное усердие не по разуму.
  • Vinsent: я не хачу пісаць песні па-руску, каб нехта ў Туле думаў, што беларусы — лахі і не маюць свайго хіп-хопу Как раз опасно. Как споет Винсент белорусский хип-хоп - и если его кто-нибудь услышит в Туле (в чем я сильно сомневаюсь - максимум Пуховичи), большая вероятность, что этот "кто-нибудь" скажет: "Беларусы - лахi i хіп-хоп у iх лахоўскi" :)
  • уверен, стоит в положительном ключе высказаться про беларуский язык доярке или физику-ядерщику - тут же выяснится, что экс-струя и Костя-Рита - эксперты в области машинного доения и как раз дописывают докторскую по физике.
  • [quote="mantef"]уверен, стоит в положительном ключе высказаться про беларуский язык доярке или физику-ядерщику - тут же выяснится, что экс-струя и Костя-Рита - эксперты в области машинного доения и как раз дописывают докторскую по физике.[/quote] Меня и забавляет, и угнетает, что о белорусском языке надо говорить непременно с надрывом и разрыванием рубахи на груди. Тынис Мяги, Яак Йоала, Анне Вески, Георг Отс и даже Урмас Отт пели по-русски - ну и кто что плохое думал про эстонцев? Какой-то странный комплекс неполноценности... Если вы оказываете кому-то помощь, то вы ведь делаете это потому что вы воспитанный, культурный, отзывчивый человек, верно? И явно не для того, чтобы доказать россиянам (персам, корейцам), что белорусы - тоже отзывчивые люди. Аналогично и с этим певцом. Да пой ты как хочешь, лишь бы диски продавались. Кстати, вы его диск купите?
  • "Там ёсць прадавачка, " - гандлярка. "эмігранты-змагары" - как-то сразу запахло то ли котом Василия Семашко, то ли самим Василием. "Адарья Гуштын, Васіль Сямашка (фота)" - фото. Василий Семашко (фото). Проста душа спявае. И Васечка, если ты это читаешь, то знай это я пишу Ігар І. Іваноў. И я хочу, чтобы ты знал это, котик)
  • [quote="Glost"]Меня и забавляет, и угнетает, что о белорусском языке надо говорить непременно с надрывом и разрыванием рубахи на груди. Тынис Мяги, Яак Йоала, Анне Вески, Георг Отс и даже Урмас Отт пели по-русски - ну и кто что плохое думал про эстонцев?[/quote] Есть и в России такие группы, вроде "Парк Горького" или даже "Тату", которые поют на английском и в России никто по этому поводу не стенает. Да ладно бы мы, но и Швеция туда же. Я знал три шведских группы - АББА, "Секрет сервис" и "Европа". Все они пели не на языке викингов, а тоже (о!ужас!) на английском. Так что не надо сотворять бурю в стакане воды.
  • хлопец спявае на беларускай мове. у ваты - стрэс )) ніхто вас не чапае, супакойцеся, не выкладваеце тут сваё (?:3о Назарбаеў рыхтуе поўную забарону вяшчання расійскіх каналаў - і ніводнага ватніка гэта не хвалюе! ))