Другие материалы рубрики «Культура»

  1. «Беларусьфильм» ждут серьезная реорганизация и массовые сокращения
    По иронии, судьбоносные решения для белорусского кино принимаются в Год культуры.
  2. Скрипач-виртуоз Артем Шишков: как бы ни складывалась карьера за рубежом, хочется на родине чувствовать себя не гостем
    5 февраля в Слуцке пройдет концерт белорусских музыкантов молодого поколения — скрипача Артема Шишкова, виолончелиста Ивана Каризны и пианиста Кирилла Кедука.


Культура

19 лютага ў клубе «Ілі» пройдзе 10-гадзінны канцэрт канкурсантаў і пераможцаў «Басовішча»


19 лютага ў мінскім клубе «Ілі» пройдзе 10-гадзінны канцэрт канкурсантаў сёлетняга фестывалю «Басовішча», пераможцаў мінулых год і гасцей з Польшчы. 

 

22 і 23 ліпеня 2016 года ў польскім Гарадку адбудзецца 27-ы па ліку фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Яго арганізатары з Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы пры падтрымцы парталу Tuzin.fm вырашылі распачаць дзею яшчэ узімку ў Мінску.

«Фестываль ладзяць супольна беларусы і палякі, таму мы радыя, што атрымаецца ўрэшце правесці конкурсную частку ў Менску ды хоць у нейкай ступені пазнаёміць з фестывалем тых, хто яшчэ на ім не быў. І, вядома ж, прыгадаць найлепшыя моманты разам з тымі, хто ўжо ездзіў да нас», — кажа старшыня БАС Ганна Пякарская.

У паўфінальным конкурсе «Адборышча» возьме ўдзел 10 гуртоў, папярэдне абраныя журы з 35 заяваў. Па выніку іх выступаў назавуць 4 каманды, якія возьмуць удзел улетку на самім «Басовішчы».

Таксама запланаваныя адмысловыя сэты гасцей — пераможцаў «Басовішча-2015» гуртоў TonqiXod і Navi, а таксама гурта Akute (пераможцы фэсту ў 2010 годзе) ды беларускамоўнага гурта з Беластоку Ilo&Friends на чале з шматгадовай арганізатаркай фэсту Ілонай Карпюк. У дадатак абяцаецца начны танцавальны сэт праекту Warsaw Balkan Madness.

Пачатак у 16:00 — і да самай ночы. Уваход — вольны.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева