Другие материалы рубрики «Выборы»
-
Кто ж его посадит? Он же уже сидит!
Оппозиция обсуждает вариант выдвижения политзаключенного единым кандидатом на президентских выборах 2015 года… -
«Справедливый мир»: о едином кандидате идут разговоры, а не переговоры
Белорусская партия левых «Справедливый мир» намерена участвовать в переговорах по избранию единого кандидата от оппозиции...
- В ЦИК не собирается проводить выборы президента в марте-апреле 2015 года
- Депутату местного совета от БХД до сих пор не выдали удостоверение
- Лидер брестской организации «Справедливого мира» вновь подала в прокуратуру жалобу на областную и городскую избирательные комиссии
- По данным НИСЭПИ, явка на местных выборах была на 20,4% меньше той, которую зафиксировал ЦИК
- ОГП: давление на спикеров продолжается и после выборов
- Ермошина: серьезных нарушений на выборах нет
- Игорь Ляльков: Минск стал лидером по числу фальсификаций
- Лукашенко: выборы будут честными, открытыми и справедливыми
- Лукашенко проголосовал на выборах депутатов в местные советы
- …и выпить за торжество народовластия
Выборы
Віталь Рымашэўскі: дакажу беларусам, што яны моцны і годны народ
Вiталю Рымашэўскаму — прэтэндэнту на пост прэзідэнта ад аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» — 35 гадоў. Але ў інтэрв'ю інтэрнет-газеце Naviny.by ён заяўляе, што мае вялікі досвед палітычнага жыцця.
Віталь Рымашэўскі. Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 года ў Мінску. Адукацыя вышэйшая, інжынер-будаўнік. У 1997 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (былы БДПА). Пасля навучання працаваў па спецыяльнасці, затым пачаў займацца прыватным бізнэсам. З 1996 года — член каардынацыйнай рады «Беларускага аб’яднання маладых палітыкаў». У 2002-2004 гадах — член прэзідыўма Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацый «Рада». У 1999 годзе вучыўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце «Саюз грамадскага кіравання», вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаванне ФРГ. Адзін з кіраўнікоў кампаніі «У абарону свабоды сумлення і веравызнання у Беларусі», у межах якой было сабрана больш за 50 тысяч подпісаў у абарону хрысціянаў. Адзін з заснавальнікаў і сустаршынь аргкамітэта по стварэнню партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Узначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага адзела, курыруе працу моладзевай арганізацыі. Праваслаўны. Жанаты, ёсць дачка. |
— Ваша праграма мае назву «Беларусі — хрысціянскую палітыку». Што Вы маеце на ўвазе пад гэтымі словамі?
— Па-першае, гэта справядлівая палітыка: справядлівае размеркаванне рэсурсаў, роўнае стаўленне да ўсіх, аднаўленне законнасці, спыненне карупцыі. Па-другое, гэта выкананне хрысціянскіх маральных стандартаў у грамадстве. Беларускае грамадства больш за тысячу гадоў жыло, арыентуючыся на гэтыя каштоўнасці. Яны простыя: не забівай, не крадзі, вядзі сябе прыстойна, паважай сваіх бацькоў. У камуністычныя часы ўсё было перавернута з ног на галаву, і мы маем вялікія праблемы ў сем'ях, маем дэградацыю грамадства.
Хрысціянская дэмакратыя — гэта адзіная хрысціянская палітыка, адзіная мадэль, якая дазволіць у нашым грамадстве мірна суіснаваць як веруючым, так і няверуючым, людзям з рознымі поглядамі і перакананнямі.
— Выбаршчыкам іншых, нехрысціянскіх, веравызнанняў чаго чакаць ад вас?
— БХД не з'яўляецца рэлігійнай ці канфесійнай партыяй. У яе шэрагах ёсць і людзі, якія ўвогуле на вызначылі свайго стаўлення да рэлігіі. Мы — партыя, у якой ёсць канкрэтная праграма. Чалавеку дастаткова падзяляць яе і нашы прынцыпы, каб уступіць у партыю.
Палітык, у першую чаргу, павінен быць сумленным. Гэтага чакае ад яго любы грамадзянін любой краіны. Беларусы чакалі ад Лукашэнкі, што ён не будзе іх падманваць. На жаль, не дачакаліся. Цяпер яны чакаюць гэтага ад таго чалавека, які яго заменіць.
— Важная якасць палітыка — уменне дамаўляцца. У межах Беларускага незалежніцкага блоку, у які ўваходзіць і Ваш аргкамітэт, гэта не ўдалося...
— Я гатовы дамаўляцца. Так, у межах БНБ не атрымалася дамовіцца. Магчыма, у гэтым ёсць і нашы недапрацоўкі, але не ўсё залежыць толькі ад аднаго боку. Былі недапрацоўкі і з боку іншых людзей. Увогуле ж мы і зараз працуем з большасцю суб'ектаў БНБ.
— Вы гатовыя зняцца з выбараў на карысць іншага прэтэндэнта?
— Сёння я б не разважаў пра гэта тэарэтычна. Патрэбныя перамовы, дамоўленасці, жаданне з усіх бакоў ісці на саступкі і кампрамісы. Ёсць дамоўленасць пасля падачы подпісаў сабрацца і размаўляць пра далейшую супрацу. Можа быць, штосьці атрымаецца.
— За каго з сённяшніх прэтэндэнтаў Вы б паставілі свой подпіс, а за каго — ні ў якім разе?
— За Лукашэнку подпіс дакладна не пастаўлю. За многіх іншых я ўжо падпісаўся, хаця погляды нашы і адрозніваюцца.
— Згодна з Вашай праграмай, Беларусь — нейтральная дзяржава. Якім вам бачыцца яе існаванне паміж Еўрасаюзам і Расіяй?
— Беларусы павінны зразумець, што яны моцны і годны народ, не менш годны, чым палякі і расіяне.
Казаць, што беларусы слабыя, бо ў іх малая тэрыторыя, няма каштоўных выкапняў — гэта пазіцыя баязліўца. Сіла не ў тым, каб мець выкапні (у Японіі іх няма), каб мець вялікую колькасць насельніцтва (у Бельгіі яе няма). Сіла грамадства, вага любой дзяржавы сыходзіць з той мадэлі грамадска-палітычнага ладу, культуры, якія мае грамадства. Я веру, што хрысціянская дэмакратыя здольная адрадзіць беларускую культуру, зрабіць беларускі народ моцным і годным, народам, які не баіцца ніякіх суседзяў, розных сусветных пагрозаў.
Што датычыцца нейтральнага статусу Беларусі, то ён лагічна выцякае з нашага геапалітычного становішча і гісторыі. Безумоўна, нам патрэбна мець адкрытыя межы з ЕС. Таксама нам неабходна падтрымліваць і наладжваць добрасуседскія, партнёрскія адносіны з Расіяй. У стасунках ЕС з Расіяй на афіцыйным ці неафіцыйным узроўні часта блішчуць маланкі, яны вядуць змаганне за ўплыў у свеце. Таму Беларусі не трэба рабіць паспешлівых крокаў. Менавіта нейтральны статус дазволіць нам захаваць добрыя стасункі з абодвума бакамі.
— Мытны саюз з Расіяй захаваеце?
— Я думаю, што рэальна ніякага мытнага саюза на практыцы не існуе. Проста патрэбна паглядзець праўдзе ў вочы і сказаць, што яго няма. Не трэба самападманвацца. Сёння мытны саюз — гэта фікцыя, якая не прыносіць карысці Беларусі.
— Чаго чакаць Лукашэнку ў выпадку Вашага абрання прэзідэнтам? Якімі будуць Вашыя першыя крокі на гэтай пасадзе?
— Адзін з першых указаў быў бы аб прызначэнні парламенцкіх выбараў, магчыма, праз год, каб палітычныя партыі падрыхтаваліся да іх. Але спачатку, зразумела, прыйшлося б вырашаць кадравыя пытанні, прызначэнне прафесіяналаў на тыя кіруючыя пасады, якія цяпер займаюць або дылетанты, або карупцыянеры.
Што тычыцца Лукашэнкі, то ніякага выключэння для яго рабіць не будзем. Гэты чалавек занадта шмат меў выключэнняў за дастаткова доўгі перыяд гісторыі. Будзем да яго ставіцца як да звычайнага беларуса. Закон для ўсіх адзін.
— У праграме Вы выступаеце за развіццё мясцовага самакіравання. Гатовыя падзяліцца прэзідэнцкімі паўнамоцтвамі?
— Я не толькі гатовы падзяліцца ўладай на карысць рэгіёнаў. Больш таго, мясцоваму самакіраванню будуць передадзеныя максімальныя паўнамоцтвы.
Адзін з прынцыпаў хрысціянскай дэмакратыі — субсідыярнасць, гэта значыць, рашэнні павінны прымацца на тым узроўні, дзе гэта можна зрабіць найбольш эфектыўна і кампетэнтна.
З'явяцца новыя рэгіёны, бо сёння адміністрацыйнае дзяленне нязручнае, не адпавядае патрэбам развіцця невялікіх гарадоў. Мэры будуць выбірацца. Беларускі народ заслужыў, каб самому кіраваць сваёй краінай.
— Як беларускамоўны палітык будзе пашыраць ужыванне роднай мовы?
— Стымуляваннем. Гэты шлях не павінен быць гвалтоўным. У мяне ёсць рэцэпт, як павялічыць ужыванне беларускай мовы. Патрэбна ствараць фонды ў падтрымку беларускай культуры. Больш таго, ёсць простыя метады, напрыклад, даплачваць людзям за карыстанне беларускай мовай на працы. Калі чалавек, які стане затрачваць свой час на вывучанне беларускай мовы, будзе мець добрую даплату да свойго заробку (напрыклад, 25%), то адразу жадаючых размаўляць па-беларуску з'явіцца вельмі шмат.
— У сваёй праграме Вы абяцаеце накіраваць усю моц дзяржавы на падтрымку сям'і. У барацьбе з абортамі, алкагалізмам, гульнявым бізнесам гатовыя пайсці далей сённяшніх уладаў?
— А куды ідзе сённяшняе кіраўніцтва? Наадварот, мы гатовыя ісці ў адваротны бок. Захады ўлады з'яўляюцца пустой дэкларацыяй.
Дзяржава цяпер робіць усё магчымае, каб беларускія сем'і сталі жабракамі. Дапамога па дагляду за дзецьмі падобная на здзек. Сурагатны алкаголь, які прадаюць беларускія крамы, прыводзіць да масавага спайвання людзей.
Я не бачу сур'ёзнай падтрымкі сем'яў з боку ўлады. Каб зменшыць колькасць абортаў, дастаткова павялічыць дапамогу па дагляду за дзецьмі хаця б да ўзроўню сярэдняга заробку.
Трэба праводзіць і выхаваўчую працу. Даваць магчымасць царквам дзейнічаць як сацыяльным арганізацыям.
— Вывучэнне рэлігіі ў школе патрэбна?
— Есць вельмі добры досвед еўрапейскіх краін, напрыклад, Бельгіі. Там па заяве бацькоў дзіця можа добраахвотна наведваць дадатковыя заняткі па той канфесіі, якую выбяруць. Лічу, у школах павінны быць дадатковыя ўрокі рэлігіі па добраахвотнаму жаданню.
— Як ставіцеся да будаўніцтва АЭС?
— Да будаўніцтва АЭС у сённяшніх умовах, пры сённяшняй уладзе я стаўлюся катэгарычна адмоўна. Асабліва на выбранай пляцоўцы, дзе месца не для атамнай станцыі, а экатурызму, культурнага адпачынку.
Патрэбна ўлічваць эканамічны стан Беларусі. У нас шмат што не зроблена ў эканоміцы: не створаныя ўмовы, каб прыйшлі інвестары, каб развіваліся альтэрнатыўныя віды энергетыкі. Пакуль нават нельга разглядаць пытанне будаўніцтва АЭС. Неабходна спачатку паглядзець, што можна зрабіць, выкарыстоўваючы тыя рэсурсы, што мы маем.
Интервью других претендентов на участие в выборах президента | |
Дмитрий Усс: из-за конфликта с Россией мы теряем миллиарды |
|
Андрей Санников: президентская власть нужна для проведения реформ |
|
Мікалай Статкевіч: станавіцца годным страшна, але лепш за ўсё |
|
Уладзімір Някляеў: я зраблю ўсё, каб у Беларусі запанавала праўда |
|
Юрий Глушаков: президентская должность — бремя невероятной тяжести |
|
Ярослав Романчук: через 15 лет Беларусь войдет в Евросоюз |
|
Виктор Терещенко: моя кандидатура — самая подготовленная после Лукашенко |
|
Рыгор Кастусёў: я ліквідую КДБ і Саюзную дзяржаву з Расіяй |
|
Алесь Михалевич: я поведу Беларусь к неучастию в военных блоках Претендент на пост президента, лидер союза «За модернизацию» Алесь Михалевич одним из первых заявил о своих президентских амбициях... |
|
Сергей Рыжов: первым делом верну людям украденные у них льготы Пойти в президенты витебчанина Сергея Рыжова подтолкнула история с освященными православной церковью консервами для детского питания... |
|
Владимир Провальский: главная задача государства — зарабатывать деньги На президентские выборы индивидуальный предприниматель из Витебска Владимир Провальский идет без какой-либо программы... |
|
Иван Куликов: в Евросоюз нужно двигаться вместе с Россией «Никаких личных амбиций удовлетворять не планирую. Мне просто хочется, чтобы в Беларуси людям лучше жилось»... |
Последние Комментарии