Другие материалы рубрики «Выборы»

  1. Кто ж его посадит? Он же уже сидит!
    Оппозиция обсуждает вариант выдвижения политзаключенного единым кандидатом на президентских выборах 2015 года…
  2. «Справедливый мир»: о едином кандидате идут разговоры, а не переговоры
    Белорусская партия левых «Справедливый мир» намерена участвовать в переговорах по избранию единого кандидата от оппозиции...


Выборы

Григорий Костусев: чтобы изменить ситуацию, нужно идти в народ


На сайте Naviny.by проходит онлайн-конференция с кандидатом в президенты от Партии БНФ Григорием Костусевым.


Григорий КостусевКостусев Григорий Андреевич. Заместитель председателя Партии БНФ. Родился в 1957 году в Могилевской области. В 1982 г. закончил Белорусскую сельскохозяйственную академию по специальности инженер-механик. Работал главным инженером совхоза «Друть» (1983-1988), директором совхоза «Искра» (1988-1991) Белыничского района, директором Шкловского районного объединения жилищно-коммунального хозяйства (1995-2001), директором СП «Гидросила — Белая Русь» (2002-2004). Трижды избирался депутатом местных советов. Во время президентских выборов 2006 года был доверенным лицом единого кандидата от демократических сил Александра Милинкевича. Православный. Женат, трое детей.



 Рыгор Кастусёў: я ліквідую КДБ і Саюзную дзяржаву з Расіяй 

 Первое телевыступление Григория Костусева

 Второе телевыступление Григория Костусева

 Радиовыступление Григория Костусева

 

***

 

— Праграма БНФ надта слушная для Беларусі на сённяшні момант, але радыкальна пра-захадная. Спачатку вы кажаце, што трэба абараняць спрадвечныя беларускія інтарэсы, а потым НАТА й гэтак далей (толькі ня трэба ўзгадваць “Беларусь — частка Эўропы...”, зараз мы можам стаць сапраўднай часткай Эўропы толькі ў культурным сэнсе). Бянтэжыць несупадзеньне у словах, вусцішна мне, нават ня ведаю, галасаваць за БНФ ці не... Мо было б лепей пазычыць у Швайцарыі ідэю аб нэйтралітэце: трывалыя эканамічна-палітычныя сувязі й адмаўленьне ад уваходжаньня ва ўсялякія ваенныя блёкі?
Тадэвуш Нарц, Горад у аблозе

— За БНФ галасуйце. А Вашу вусціш я зараз развею.

На жаль, Беларусь, у адрозненне ад Швейцарыі, знаходзіцца побач з краінай, якая дагэтуль не адмовілася ад сваіх імперскіх амбіцый. Пра гэта сведчаць нядаўнія падзеі ў Грузіі. Для Беларусі вельмі важнае значэнне маюць міжнародныя гарантыі захавання незалежнасці. Больш дзейснага механізму, чым НАТО, на сённяшні дзень у свеце не існуе. Тая ж Літва ўступіла ў НАТО, і што? Хіба цяпер там людзей жыўцом ядуць? А колькі было шуму некалі вакол гэтага!

 

— Мне понравилась ваша программа, но Вы ничего не говорите о национальном вопросе. А между тем, Беларусь сегодня многонациональное государство. В 1994 году Зенон Позняк тоже не говорил ничего по этому вопросу. Это отпугнуло многих избирателей. Извините, что пишу по-русски.
Лариса, Гомель

— БНФ заўсёды выступаў за адраджэнне беларускай мовы і беларускай культуры. Але Вы нідзе не знойдзеце сведчанняў пра тое, што мы былі супраць рускай мовы або іншых моваў. Мы — за свабоднае карыстанне імі ў нашай краіне, але пры прыярытэце беларускай мовы ў сферах адукацыі, культуры і дзяржаўнага справаводства. Дык ні ў адной цывілізаванай краіне вы не знойдзеце іншага, там гэта ўсё вядзецца на роднай мове. Што тычыцца моваў нацыянальных меншасцяў, то БНФ выступае за стварэнне ўмоваў па вывучэнню іх у месцах кампактнага пражывання адпаведных нацыяльных меншасцяў. Цяперашні рэжым, як вы самі ведаеце, такіх умоваў не стварае.

У Беларусі заўсёды з павагай ставіліся да іншых моваў, да іншых культур, да грамадзян іншых нацыянальнасцяў. І мы лічым усіх, хто жыве тут, незалежна ад нацыянальнасці, грамадзянамі Беларусі, роднымі дзецьмі нашай Бацькаўшчыны. Пры БНФ ніколі не будзе ніякіх мтіжнацыянальных сутычак або наездаў з боку дзяржавы кшталту таго, што быў надаўна на Саюз палякаў. 

Григорий Костусев

— Вы ратуете за возрождение белорусского языка и в то же время хотите интегрироваться в Европу. Кто из иностранных дипломатов говорит по-белорусски? Нам возвращаться к белорусскому, как американцам к языку инков!!! Если вы этим хотите разбудить патриотизм, то действуете как последний коммунист. Самый лучший патриотизм — кусок хлеба на столе и сало в холодильнике, а наши дети лучше пусть учат больше испанский, английский, китайский и немецкий языки. Это хотя бы пригодится в жизни. А у вас, как у Ленина, — два шага назад...
sad

— Я не супраць таго, каб беларускія дзеці вывучалі і англійскую, і нямецкую, і іспанскую, і нават кітайскую мовы. Чым больш моваў будуць ведаць нашы дзеці, тым яны будуць разумнейшыя. Але я хачу, каб нашы дзеці не забыліся, што яны ў першую чаргу — беларусы. І, каб нас паважалі ў свеце, неабходна, каб мы паважалі самі сябе. А павага да саміх сябе — гэта і ёсць павага да нашай мовы, да нашай культуры, да нашай Бацькаўшчыны. У Еўропе беларусы — амаль што адзіны народ, які адмаўляецца ад сваёй мовы. Паспрабуйце задаць падобнае пытанне паляку, або французу, або чэху, або нашаму суседу літоўцу. Яны проста не зразумеюць Вас. Не паважаючы сваю культуру і мову, мы выказваем сваю непавагу да нашых продкаў, якія стагоддзямі жылі на гэтай зямлі. А ў народа, у якога няма гістарычнай памяці, няма павагі да свайго мінулага, — няма і будучыні. Я ўпэўнены, што без беларускай мовы будучыні ў беларускага народа няма.

Мы ўжо ведаем прыклады, калі на тэрыторыі, дзе пражывалі беларусы спакон веку, не засталося амаль нічога ад Беларусі. Гэта Смаленшчына, Віленшчына, Беласточчына. Пры сённяшніх адносінах да беларускай мовы такое можа стацца і з усёй тэрыяторыяй цяперашняй Беларусі.

І яшчэ. Ніводзін народ, які забывае сваю культуру, не становіцца багатым. Возьмем Нарвегію, дзе стагоддзе таму назад сітуацыя з нарвежскай мовай была нават горшая, чым зараз у Беларусі з беларускай. Тады гэта была проста правінцыя Швецыі. Але, адрадзіўшы сваю родную мову і здабыўшы незалежнасць, нарвежцы дасягнулі вялізных поспехаў і ў эканамічным, і ў сацыяльным, і культурніцкім плане. Вось гэтага я жадаю і нашай роднай Беларусі.

А кавалак хлеба на стале і сала ў халадзільніку — гэта не прыкмета патрыятызму, а нават наадварот. Бо чалавеку, які заклапочаны толькі гэтым, няважна, жыве ён у свабоднай краіне ці ў акупаванай чужынцамі.

На працягу апошніх дваццаці гадоў, што ў Беларусі знаходзцца замежныя дыпламаты, стала ўжо добрай традыцыяй сярод іх вучыць беларускую мову. І мы тут маем шмат прыкладаў, калі амбасадары — напрыклад, ЗША, Вялікабрытаніі, — добра размаўлялі па-беларуску праз год-два пасля таго, як сюды прыехалі. А амабасадар Швецыі Стэфан Эрыксан увогуле ведае беларускую мову лепш за некаторых нашых прафесараў-мовазнаўцаў. 

— Наш кандидат Ярослав Романчук вчера так прокомментировал Ваши обвинения в адрес других демократических кандидатов в пророссийскости: «Костусёву следовало бы думать, что говорить о людях, с которыми он будет иметь дело после 19 декабря, дня выборов». Или Вы не будете иметь с ними дела после выборов?
член ОГП, Новогрудок

— Пасля выбараў я буду мець справу толькі з тымі кандыдатамі, якія разам са мной выйдуць на Плошчу.

 

— Малайца! Так трымаць. З БУКВАРом проста выдатна. Трэба было сказаць, што калі яго сын вырасце — таксама будзе хадзіць з нац сімволікай, як амаль уся моладзь.
Михал, Минск

— Дзякуй за добрыя словы і за падказу.

Пры наступным выступе я гэта абавязкова скажу.

 

— Григорий, я полностью поддерживаю вашу позицию по поводу статуса белорусского языка и по поводу введения талера. Отчасти поддержу евроинтеграцию, особенно если в противовес всяческим бумажным союзам с Россией. Но, пожалуйста, объясните, зачем нам нужно вступление в НАТО? Это грозит Беларуси следующим:
1) В случае радикальных поворотов отношений между Россией и США мы становимся под прямой удар, наша граница ближе всего к Москве, а значит в случае проведения боевых действий мы становимся плацдармом для них. Оно нам надо?
2) Наши молодые ребята будут участвовать в боевых действиях в рамках международных конфликтов. У нас и так население сокращается, так ещё и так ставить себя под удар сознательно... Вы готовы отвечать за их жизни перед обществом и перед собой? Как вы их матерям, жёнам и детям в глаза смотреть будете, когда массово «груз 200» придёт?
3) Опять же, при проведении военных действий не исключено применение ядерного оружия (у НАТО оно имеется, конечно). Вы собираетесь рисковать ещё и здоровьем людей, которые 24 года назад пережили крупнейшую техногенную катастрофу?
4) Это расходы, опять же. В Беларуси неуклонно растёт бюджетный дефицит, так зачем нам оплачивать чужой организации охрану, которую мы и сами в состоянии организовать (то же патрулирование границы на самолётах, читал, что Литве это уже влетело в копеечку)?
5) Присутствие любой сторонней военной организации на территории страны — это прямая угроза её безопасности и суверенитета. Почему бы не создать свою профессиональную контрактную армию либо самим, либо с участием невлиятельных соседей (например, с Украиной; было бы хорошо подключить к этому делу Прибалтику, да поздно).
Заранее спасибо.

NauTiLus

Григорий Костусев— Падобныя засцярогі гучалі і падчас абмеркавання пытання аб уступленні ў НАТО Польшчы ды прыбалтыйскіх краін. Ну і што? Няўжо вы лічыце, што цяпер яны пад пагрозай удару Масквы у большай ступені, чым былі да членства ў НАТО? Або што іхнія даходы за гэты час выраслі менш, чым іхнія выдаткі? Або што яны сталі менш суверэнныя?

Што тычыцца адказнасці за жыцці беларусаў, то я як прэзідэнт, канешне, вазьму на сябе такую адказнасць. Але пытанне ўдзелу нашых салдат у якіх бы тое ні было дзеяннях за межамі краіны будзе разглядацца асобна, публічна і парламентам.

Акрамя таго, я лічу, што брацанне Расіі зброяй на тэрыяторыі Беларусі больш небяспечна, чым уступленне нашай краіны ў НАТО.

 

— Григорий, здравствуйте! Вы думаете это разумно: копать «ямки» под кандидатами, которые имею хоть какой-то шанс сменить власть ради дополнительных 0,05 процентов маргинального электората (имеется в виду Ваше ТВ-выступлении от 01.12.10)? Неужели Вы не понимаете, что такие «оппозиционеры» как Вы только добавляют с 94-го года А.Лукашенко голосов тех, кому тошно смотреть на «нацбол-старперов». С наилучшими пожеланиями.
Евгений, Минск

— Ніякія ямкі я не капаў, а проста выказаў сваё меркаванне датычна канкрэтных тэзісаў перадвыбарчых праграм маіх калег. Я зыходжу з таго, што незаслежнасць Беларусі — гэта святое, і нельга гандляваць не толькі ёю, але нават намёкамі на падобны гандаль.

А галасы Лукашэнку дадаюць як раз тыя, хто спрабуе мімікрыраваць у залежнасці ад мімікрыі электарата.

 

— Господин Костусев, почему вы в вашей программе так много внимания уделяете вопросам независимости? Ведь Беларусь уже 20 лет как суверенное государство и нашему суверенитету вроде никто не угрожает.
Юрий Лаевский, Минск

— Вы памыляецеся, пагроза суверэнітэту існуе. Пра гэта сведчаць шматлікія выказванні як кіраўнітцва Расіі, так і апошняе інтэрвію Лукашэнкі французскай газеце “Фігаро”. Нагадаю, ён сказаў: “Тое, што расійскае кіраўніцтва жадала ўключыць у склад Расіі Беларусь, вы, відаць, ведаеце. Але я не думаю, што яно так тупа прытрымліваецца гэтых мэтаў”.

Сапраўды, Расія пачала дзейнічаць больш хітра. 2 верасня Пуцін заявіў: “Адмова ад адзінай валюты — вялікая памылка кіраўніцтва Беларусі. І трэба пачакаць”. Пасля гэтага з Крамля пачалася масіраваная атака на Лукашэнку. Як вы думаеце, дзеля чаго? Каб ён паступіўся часткай нашага суверэнітэту!

 

— Вы уверены, что следует вызывать на дебаты именно такой состав? Более лучшего хода для рекламы Лукашенко нельзя было придумать?
Al, беларусь

— Усё роўна Лукашэнка на дэбаты не з’явіцца — пабаіцца. Ну, а калі астатнія кандыдаты прылюдна заявяць, што яны — прыхільнікі незалежнасці Беларусі, то гэта стане лепшым зыходам тэледэбатаў.

 

— Григорий Андреевич! Послушал ваше выступление по телевидению 1 декабря. Скажите, вы действительно полагаете, что ваше выступление поспособствует удачному исходу предвыборной компании, целью которой является возврат демократии в нашу страну?
Вы никогда не задумывались, что поражение вашей партии в 94-ом году было обусловлено тем, что она пыталась предложить избірателю то, о чем он думал в последнюю очередь? Вы не думаете, что в стране, где больше 80% населения говорит на русском и считает этот язык родным, нужно начинать не с тотальной белорусизации, а с решения экономических, социальных и проблем демократизации страны? Вы считаете, что в стране, бывшей в составе Польши, а затем России, можно выиграть на чисто националистической нотке?
Вам не кажется, что такое выступление дает повод навешать ярлыки нашему телевидению не только на БНФ, но и на остальную оппозицию?
Скажите, неужели так необходимо разделять все на черное и белое? Россия плохая, а Запад хороший? На самом деле со стороны это выглядит наивно... не все так однозначно.
И последнее... Вы не думаете, что желание самоидентификации у белорусов проснется само только тогда, когда они смогут гордиться своей страной, не только ее прошлым, но и настоящим, когда человек сможет с гордостью сказать что он белорус, когда он будет жить достойно, богато, качественно, об успехах его страны будет знать и удивляться весь мир - может именно тогда у поголовного большинства возникнет непреодолимое желание сказать на спадчыннай мове: «Жыве Беларусь!!!»?
alexlucas

Григорий Костусев— Так, лічу, што мой учарашні тэлевыступ спрыяе вяртанню Беларусі на шлях дэмакратыі. Што тычыцца ярлыкоў, якія навешвае тэлебачанне, то мы ўсе даўно ў гэтых ярлыках.

Мы не плануем гвалтоўную беларусізацыю, мы плануем падтрымку беларускай мовы і стварэнне ўмоваў, пры якіх народ сам захацеў бы гаварыць па-беларуску.

Вы аперуеце несапраўднымі лічбамі. Паводле перапісу 2009 году, 60 працэнтаў жыхароў Беларусі назвалі беларускую мову роднай, а 30 працэнтаў заявілі, што размаўляюць на ёй штодня.

БНФ не забываецца пра жаданне народа жыць багата і годна, і наша эканамічная праграма накіраваная якраз на дасягненне гэтай мэты.

 

— Вітаю вас, Рыгор, адкажыце на такія пытанні, калі ласка: 1. Вы сапраўды лічыце Саннікава і Някляева пракрамлёўскімi кандыдатами? Чаму? 2. Якія ў вас планы наконт Еўропы і Расеі? 3. Якія меры антыфальсіфікацыі вы будзеце прадпрымаць? Дзякуй! Поспехаў вам!
Кiрыл, Менск

— 1. Я сыходзіў з іхніх выказванняў пра тое, што дзякуючы імпульсам з Масквы у Беларусь прыйдзе дэмакратыя. Я перакананы ў тым, што з Масквы можа прыйсці толькі пагроза нашай незалежнасці. Пра тое сведчаць і падзеі 1996 года, і шматлікія выказванні кіраўніцтва Расіі.

2. Мы лічым, што Беларус павінна жыць у добрасуседскіх стасунках з усімі краінамі свету. Але месца беларускага народа — у сям’і еўрапейскіх народаў.

3. Мы накіруем нашых назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. І ў выпадку, калі яны зафіксуюць факты фальсіфікацыі, мы давядзем іх да ведама як беларускага грамадства, так і міжнароднай супольнасці.

 

— Кто вас надоумил устроить грызню с другими оппозиционными кандидатами в прямом эфире БТ?! Вы понимаете, что этим сыграли на пользу Лукашенко?! Есть у вас хоть какие-то мало-мальски весомые доказательства пророссийскости Некляева и Санникова?!
Алексей, Минск

— Я спасылаўся на канкрэтныя выказванні гэтых кандыдатаў, апублікаваныя ў розных сродках масавай інфармацыі. І ўпэўнены, што мой выступ быў на карысць ідэі беларускай незалежнасці.

 

— 1.Зачем вступать в НАТО — нужно быть нейтральной страной! И с соседями дружить! В первую очередь с Россией. Только ее рынок поможет Беларуси. Западу Ваша продукция не нужна. Запад Ваше производство уничтожит. Ему тоже нужен рынок. 2. Зачем Беларуси нужен ЕС — вы что, не видите, что там происходит! Эту шоблу ждет крах! Немцы и французы не будут кормить Европу. Им это надоест. (Уважаемый кандидат, я 40 лет живу в Риге, работаю директором предприятия 25 лет и могу судить: со вступлением в ЕС было уничтожено собственное производство, с/х: результат — нищие люди! Массовая безработица! Государство — в долгах! Подумайте. Желаю успеха. Уроженец Костюкович.
Николай

— З суседзямі будзем сябраваць, і з Расіяй таксама. Мы ніколі не выступалі за разрыў адносін з ёю, або за скарачэнне двухбаковага гандлю.

Наконт Захаду Вы памыляецеся, ужо зараз Еўрасаюз — другі па велічыні таваразвароту знешнегандлёвы партнёр Беларусі.

ЕС нам трэба дзеля таго, каб мадэрнізаваць нашу прамысловасць, падцягнуць нашы тавары да еўрапейскіх стандартаў, атрымаць яшчэ большы досутп да іх рынку і тым самым падвысіць узровень жыцця нашых людзей.

А знешні доўг Беларусі і зараз вялізны — перавышае 25 мільярдаў долараў. А ў 1994 годзе яго проста не было.

 

— Здравствуйте Григорий Андреевич! Я из Могилевской обл. Но живу в Риге и очень переживаю за Белорусь. Это мое мнение: каждый президент хочет, чтобы люди жили хорошо! Для этого нужно, чтобы работала ЭКОНОМИКА! Нужен РЫНОК! (из-за рынка войны) Нужно признать: для Белоруси сегодня это — Россия. Поэтому очень ГЛУПО! доводить отношения до такого конфликта. За этот конфликт, к сожалению, будет платить народ. Разве Россия от хорошей жизни строит в обход газовую и нефтяную трубы? Нужно было задуматься. У Вас рядом живые примеры: Литва — нефтеперерабатывающий стоит, и Латвия — транзит нефти через Вентспилс стоит. И у Вас транзит остановится, причем Вы сами создали эту ситуацию! Мои брат и сестра, продавая белорусские товары в России, построили дома в Могилеве. У них бизнес с Россией. А что их ждет завтра, если останется у власти уроженец Оршанского района? У Вас остановится Новополоцкий, а это беда. Вы не сможете его обеспечить танкерами — и до берега 400 км, и труба российская. У Литвы завод почти на берегу и они не смогли обеспечить. Конечно, все хотят жить, как немцы, французы — но такого не будет никогда! Они не дадут! Все новые страны будут работать на них. Батька завел не туда. Желаю успеха.
Николай, Рига

— Лукашэнка перасварыўся ўжо з многімі. Таму Расія і прыняла рашэнне весці трубу ў абход Беларусі. Мы будзем будаваць празрыстыя і справядлівыя адносіны з Расіяй, не спадзеючыся на іхнія падачкі. Мы станем надзейным партнёрам ёй. Для гэтага дастаткова проста не падманваць. У такім разе нашыя тавары на расійскім рынку не будуць мець ніякіх перашкод.

Дарэчы, пастаўкі нафты праз трубы з Прыбалтыкі і Ўкраіны — гэта ідэя БНФ 20-гадовай даўніны. І каб улады яе тады рэалізавалі, сёння мы не мелі б крызісу адносінаў з Расіяй, эканамічная сітуацыя ў нас была б нашмат лепшая, а знешні доўг — нашмат меншы.

 

— 1. Будущая структура экономики Беларуси (преобладающие отрасли, ориентация, что, за какой период и за какие средства планируется сделать)? 2. Финансовый сектор, основные источники и направления финансирования, как собираетесь покрывать отрицательное внешнеторговое сальдо??? 3. Внешнеполитический вектор (направления и почему?)
Nemo, Minsk

— 1. Пераважаць будуць тыя галіны эканомікі, што і зараз: хімічная прамысловасць, нафтаперапрацоўка. І я бачу вялікія песрпектывы ў развіцці сельскай гаспадаркі, асабліва зерневых і зернебабовых культур, асабліва экалагічна чыстых. Кошты на гэтыя тавары растуць і будуць расці далей. Станецца так, што вытворчасць хлеба будзе настолькі ж рэнтабельным, як сёння здабыча нафты або газу.

2. Асноўныя крыніцы фінансавання — пастаўкі прадукцыі на экспарт. Трэба тэрмінова ўваходзіць у сістэму міжнаронай спецыялізацыі. Знешнегандлёва сальда зробім станоўчым дзякуючы нарошчванню паставак тых беларускіх тавараў, якія зараз карыстаюцца попытам за межамі нашай краіны. Плюс развіццё турызму і прыдарожнага сэрвісу.

3. Галоўны вектар — уваходжанне ў Еўрасаюз і добрасуседскія адносіны з усімі краінамі свету. Таму што наша месца ў Еўропе, і гэта агульнавядома.

 

— Какая, по Вашему мнению, отрасль либо сфера должна быть бюджетообразующей в нашей стране? По каким «брендам» Беларусь должна быть узнаваема в мире? В какой отрасли (или отраслях) мы должны занять лидирующие позиции в мире?
Дмитрий, Минск

— Паўтаруся: хімічная прамысловасць, нафтаперапрацоўка, сельская гаспадарка, перапрацоўка прадукцыя сельгасвытворчасці, уязны турызм.

 

— Господин Костусев, как вы можете обвинять в пророссийской политике других кандидатов и заявлять, что установите границу с Россией, когда сами работаете в российской фирме и получаете зарплату в российских рублях? Это же чистой воды популизм, только у вас он плохо получается.
Валерий, Мозырь

— Я ніколі не выступаў за разрыў адносін з Расіяй. А мяжа з ёю будзе толькі дзеля спынення нелегальных тавараў, наркатрафіку і незаконнай міграцыі. Без пабудовы такой мяжы з Расіяй мы ніколі не разбурым мяжу з Захадам.

 

— Я что-то не понимаю, с кем вы на этих выборах боретесь — с Лукашенко или с другими альтернативными кандидатами?
Андрей Олегович, Минск

— Я змагаюся з кандыдатамі, ад якіх можа сыходзіць пагроза нацыянальным інтарэсам Беларусі.

 

— Спадар Костусёв! Я вот думаю, что вы совершенно случайный кандидат, ведь если бы Янукевичу (вашему шефу) уже было 35 лет, он бы сам выдвигался. А это доказывает, что на выборах партия преследует только собственные цели.
Scooter, Minsk

— Партыя для таго і існуе, каб пераследваць уласныя мэты. А Мэта Партыі БНФ — незалежнасць Беларусі і дабрабыт беларускага народа.

 

— С границей с Россией вы конечно загнули. Это уже лишнее. Тут народ вас точно не поддержит. Открытые границы, отсутствие виз, вот это, я вас уверяю, будет пользоваться поддержкой.
Николай Егорычев, Минск

— Праблем для ўезду у Расію беларусаў і расіян у Беларусь ніякіх не будзе.

 

— В вашей декларации о доходах указан годовой доход в российских рублях. Поясните.
Sokolov, Minsk

Григорий Костусев со своей семьей
— Я працую ў расійскай фірме, заробкі там плоцяць расійскімі рублямі.

 

— Скажыце, калі ласка, з кім Вы раіцеся, калі не ведаеце, што рабіць у якой-небудзь жыццёвай сітуацыі? Да каго звернецеся за дапамогай, калі не будзеце ведаць, што рабіць, як прэзідэнт?
Дзякуй.

Vasilij

— Раюся звычайна з блізкімі, роднымі, сябрамі, якіх у мяне вельмі шмат. І звычайна заўсёды атрымліваю слушныя парады. А для таго, каб прымаць дзяржаўныя рашэнні, вакол мяне будуць дарадцы — сапраўдныя прафесіяналы ў сваіх галінах.

 

— Насколько я понимаю, Ваше (БНФ) отношение к белорусскому языку не соответствует официальному. Следовательно, Вами будет проводиться «люстрация» — «кастрация» орфографического словаря белорусского языка и правил белорусского языка. Причем, как представляется, силовым методом, и, наверное, аналогично известным приемам бывшей коммунистической партии. Просто партия БНФ так решила и пофиг мнение избирателей.
А может, вначале следует специалистам определиться с официальным белорусским языком, а потом говорить о безболезненном развитии языка в ранге государственного. Для побуждения решения этого, уже сейчас следует предложить/обязать, чтобы на белорусском языке говорили и писали Министры образования, культуры (хотя нынешний так и делает), председатель Белтелерадиокомпании, а, может быть, еще Министр информации и первые лица комитетов в Палате представителей, ведущих вопросы образования, культуры, информации.
Вопрос стоит именно и только об этих должностях до общего согласования проблемных вопросов по белорусскому языку. Причем вопрос должен стоять конкретно, если люди на этих должностях не хотят говорить и писать по-белорусски, они должны быть заменены в месячный срок после инаугурации Президента РБ.
Также следует создать бесплатный интернет сайт по белорусскому языку.
Что относится к национальной символики, то и там проблемных вопросов достаточно, чтобы без согласования со специалистами, по-коммунистически, его внедрять в массы.
Однако, судя по постоянной жесткой позиции БНФ, Вы также не будете согласны с вышесказанным?
И, если позволите, еще один вопрос.
Если произойдет резкое снижение поступления нефти, газа, сырья, оборудования, или не будет средств на их приобретение, как будут жить белорусы? Будете все валить на предыдущую власть, как Хрущев на Сталина, Горбачев на Брежнева?
Спасибо за внимание.

нет

— Гвалтам, яшчэ раз падкрэслю, нічога рабіцца не будзе.

Будзе дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы, разлічаная на дзесяць гадоў.

Рэзкага зніжэння паступлення энерганосьбітаў не будзе. На сусветных рынку гэтага дабра хапае. Адно плаці грошы па сусветных цэнах. А мы і так з наступнага году будзем плаціць як і ўсе іншыя дзяржавы.

Будуць наладжаныя пастаўкі энерганосьбітаў з розных краінаў свету, каб не залежаць ад Расіі.

 

— Як Вы лічыце, Беларусь рэальна можа калі-небудзь стаць часткай Еўразвяза?
Vasilij

— Так, на працягу нейкіх дзесяці гадоў. Для гэтага трэба толькі адно — змена ўлады.

 

— Скажите, пожалуйста, а вы сделаете бесплатный проезд студентам?
Вадим, Городея

— Так, і я пра гэта ўжо неаднаразова гаварыў.

 

— Чаму Вы так моцна крытыкуеце Санникава, Някляева ды Раманчука? Вы ж робіце адну і тую ж справу, Вы павінны трымацца разам — адзін за аднаго, каб парамагчы Лукашэнка. Ці я не правы? Пасля перамогі над Лукашэнка годнае месца пад сонцам знойдзецца кожнаму з кандыдатаў ад апазіцыі. Ці гэта не так?
Алег, Минск

— Важна падчас пагоні за месцам пад сонцам не страціць незалежнасць краіны.

 

— Апошні ваш выступ уразіў! Выбары ўсе роўна прайграныя. так чаму б не ўзварушыць гэтае балота! не падняць сцяг ЧЫСТАЙ ІДЭІ! марыць дык на поўніцу! Маладзец, дзядзька Рыгор!!!
zdanek, Navapolack

— Дзякуй.

 

— Спадар Кастусёў, что вы планируете делать на площади, куда зовете народ? Как именно вы будете требовать честного подсчета голосов, новых выборов и т.д.? При всем уважении к Александру Милинкевичу, не хотелось бы придти, услышать благодарность за поддержку и разойтись.
Семён, Минск

— Мы запрашаем людзей на мірныя акцыі пратэсту. І гісторыя ведае шмат выпадкаў, калі такім чынам удавалася дамагчыся перамогі.

 

— Дядька Рыгор, вам не кажется, что, критикуя «промосковскость» ряда оппозиционных кандидатов, вы тем самым льете воду на мельницу властям и тем самым невольно продвигаете их сценарий, стравливая кандидатов друг с другом? Ведь только-только вырисовалась линия «все против одного». Боюсь, что во время дебатов общие требования будут заменены банальной сварой. Главное же с режимом разобраться, а между собой вы в любом случае договоритесь. Разве не так?
хмырь, Минск

— Пазіцыя толькі “супраць” — гэта заўсёды слабая пазіцыя. Мы прапануем аб’яднацца вакол пазіцыі “за” — за незалежнасць Беларусі і адстойванне нацыянальных інтарэсаў.

 

— Вы мне очень симпатичны как порядочный человек. Первое, что я вас хочу просить: задайте вопрос Санникову, о чем он говорил с Бебениным с 12.00 до 14.00 2 сентября
Дрыга Анатолий Александрович, Минск

— Пры сустрэчы задам і папрашу Naviny.by пераказаць, што ён мне адказаў.

 

— Скажите, пожалуйста, не считаете ли Вы, что кандидат в президенты (помимо управленческих способностей, хорошо разработанной программы) должен обладать ярко-выраженными лидерскими качествами и политической харизмой???? Может, в этом отчасти причина столь долгого пребывания действующего президента на посту — нет альтернативного ЛИДЕРА???
Anastasiya Daineko

— Так, усім гэтым пажадана, каб палітык валодаў. Але больш важна, каб ён меў сумленне.

Прычына такога доўгага знаходжання Лукашэнкі ва ўладзе — не ў яго харызме, а ў яго дыктатарскім стылі кіравання краінай.

 

— Какая, на ваш взгляд, самая большая заслуга и самый большой промах действующего президента?
Samaya, Минск

— Заслуга ў тым, што ў першыя гады свайго кіравання яму ўдалося ўберагчы беларускую эканоміку.

А самы вялікі промах — у тым, што ён знішчыў дэмакратыю.

 

— Добрай раніцы! Я хачу запытаць, як Вы персанальна ставіцеся да дзейнасьці партыі “Моладзь БНФ”, яе актывістаў і лідзераў. Ці адпавядаюць вынікі іх дзейнасьці тым грошам, якія яны атрымліваюць, і тым надзеям, якія на іх ускладаюцца? Чаго не хапае (у маральным і духоўным аспектах) характарам сенняшніх маладых людзей, якія робяць першыя крокі ў палітыцы? Чаму яе лічаць трамплінам у сытую будучыню, а не адказнай справай, якой павінен займацца толькі сапраўдны патрыет? І пытаньне наконт патрыятычнай адукацыі, так сказаць. Калі ласка, назавіце папунктна, што трэба змяніць у сістэме адукацыі, каб яна выхоўвала патрыетаў Беларусі?
Вольга, Менск

— Гэта не партыя, а адна са структурных адзінак Партыі БНФ.

Моладзь БНФ, як і любую моладзь, трэба выхоўваць, чым мы і займаемся.

У сістэме адукацыі трэба нарэшце пачаць выкладаць сапраўдную гісторыю Беларусі. І выхаванне патрыятызму трэба пачынаць з дзіцячага садка, з ведання гісторыі той мясцовасці, дзе дзеці жывуць. Патрыятычныя адносіны да ўсёй Бацькаўшчыны павінны грунтавацца на патрыятычных пачуццях да малой радзімы.

 

— Чаму вы засталіся ў Партыі БНФ, а не сышлі ў КХП Зянона Пазняка?
Сяржук, Менск

— Я застаўся ў той партыі, у якую ў 1993 годзе і ўступаў.

 

— 19 декабря на площадь пойдете?
Viktor1

— Так.

 

— Спадар Рыгор, будучы прэзiдэнтам, што вы зробiце з БРСМ? Разгонiце, цi зменiце iм iдэалогiю?
kiryl, mensk

— Любая грамадская арганізацыя не павінна жыць за кошт дзяржавы. Зможа выжыць на роўных умовах з іншымі — хай жыве.

 

— Как вы оцениваете свое вчерашнее выступление по белорусскому телевидению? Кто, по вашему мнению, реальный претендент на президентский пост от оппозиции?
Николай, Гомель

— Канешне, я. Бо і ўчора выступіў добра.

 

— Добрый день. Ни для кого не является секретом, что в руководящих кругах многих госпредприятий, таких, например, как «Беларуснефть», давно засели так называемые «люди с блатом», на местах которых могли бы быть более профессиональные и перспективные кадры, у которых нет этого самого «блата». Поэтому скажите, что вы будете делать, как президент, с таким бичом нашего общества, как «блат»? Спасибо за ответ.
Юрий, Гомель

Григорий Костусев— Буду змагацца, выкараняць. Я такіх прыкладаў ведаю шмат і нават адчуў на сабе. Кожнай справай павінны займацца прафесіяналы.

 

— Як вы лiчыце, вы можаце прынесцi карысць Бeларусi?
Васiль С., Астравец

— Тое, што я рабіў, што раблю і што буду рабіць — гэта ўсё на карысць Беларусі.

 

— Здравствуйте! Скажите, зачем вы пытаетесь внести раздор между оппозиционными кандидатами. Сейчас важно вести борьбу за снятие Лукашенко, а не за пост президента. Неужели вы этого не понимаете? У вас одного нет ни малейшего шанса, ровно как и у остальных. Зачем вы это делаете? Не подмена ли вы Гайдукевичу?
Алексей, Новополоцк

— Што не падмена, дык дакладна.

Шанцы свае ацэньваю высока. Ва ўсялякім разе, на чэсных выбарах я Лукашэнку перамог бы.

 

— Расскажите ваш любимый анекдот. Как вы вообще относитесь к юмору?
Ольга, Могилёв

— Аднойчы чукчу прывезлі бульбу, каб пасадзіў. І пад іхнім наглядам ён гэтую справу зрабіў.
Калі ж прыехалі па восені правяраць, які вырас ураджай, нічога не знайшлі.
— Дзе ж бульба? — запыталі ў чукчы.
— З’еў яшчэ па вясне, — прызнаўся той.
— Чаму?
— Бо чукча есці хацеў!

 

— Завтра по радио вы повторите то, что сказали по ТВ, или будут какие-нибудь изменения?
Ушастый, Борисов

— Сёння я ўжо запісаў свой выступ. Там будуць пэўныя змены.

 

— Дайте краткий анализ конъюнктуры экономики нашей страны (сугубо ваше личное мнение). Заранее спасибо
Иннокентий, Лида

— Кароткі аналіз каньюнктуры эканомікі — гэта нонсэнс.

 

— Чаму вы настолькі абыякавы да інтэрнэту? Ваш сайт хіба горшы сярод сайтаў усіх кандыдатаў. Якім чынам вы тады зьбіраецеся прыцягваць моладзь? Ці ваш электарат іншы? Дзякуй.
Natallia, Minsk

— Мы ведаем пра праблемы сайту, але, на жаль, не хапае грошай.

 

— Уважаемый Рыгор, я читал, что вам нравится то, что делает Петр Прокопович и вы собираетесь оставить его команду руководить Национальным банком. Скажите, когда вы придете к власти, что вы собираетесь сделать с Лидией Михайловной Ермошиной и остальными ныне действующими членами Центризбиркома?
lipkovich

— Усе тыя людзі, хто дапусціў злачынствы, будуць пакараныя паводле закона.

 

— Белорусская экономика базируется на данный момент, в основном, на торговых отношениях с Россией.
1) На какие конкретные финансовые основы Вы надеетесь опереть белорусскую экономику (сфера услуг, упор на агро-экономику, и переориентирование производственных мощностей на западного производителя на предлагать, т.к. это полная утопия — придется есть носки)?
2) Как Вы прокомментируете тот факт, что все националистические выпады и «твердолобая» позиция БНФ со времен З.Позняка приводили лишь только к усилению действенности пропагандистской машины Режима на людей Беларуси (Куропаты, не официальная символика, не эффективные и не согласованные с движущей силой общества акции протеста)?
3) Почему «костяк» БНФ до сих пор составляют «закоренелые» деды и «желторотая» молодежь? Может быть, основная часть населения, при всех своих тяготах, даже не собирается смотреть в сторону Ваших идей?
4) Надеюсь, что Вы понимаете, что за Вами — пустота и хоть немного постараетесь искупить за вчерашний выпад на надежды не менее 30% белорусов о смене власти. Тогда — ничего больше не делайте, пожалуйста. Приходите на Площадь 19-го хотя бы с 300-и людьми и стойте в сторонке, не мешая людям осмысленно бороться за Свободу!
Благодарю за Ваше время!
motorvision

— 1. На гэта пытанне я ўжо адказваў.

2. БНФ заўсёды казаў беларусам праўду. Як паказваюць мае сустрэчы з людзьмі, шмат хто паважае нашу цвёрдую пазіцыю. Людзі бачаць няшчырасць таго або іншага кандыдата і адэкватна на гэта рэагуюць.

3. У нашай партыі ёсць людзі ўсіх пакаленняў.

4. На плошчу прыду і зраблю ўсё, што будзе ад мяне залежыць, дзеля змены ўлады.

 

— Пытаннi да Рыгора Кастусёва: 1. Якiя крокi вы плануеце зрабiць па паляпшэнню якасцi дашкольнай и вышэйшай адукацыi? 2. Што плануеце рабiць з тым, што ў палiклiнiках, каб трапiць да вузкага спецыялiста (кардыёлага цi мамолага), патрабуецца спачатку прайсцi шмат iншых непатрэбных кабiнетаў (i пасля гэтага выдаюць талон на наступны месяц)? 3. Цi плануеце вы змянiць памеры матэрыяльнай дапамогi жанчынам з маленькiмi дзецьмi?
Лубашава Таццяна, Мiнск

— 1. Каб палепшыць сістэму адукацыі, трэба перадусім павысіць прэстыж працы выкладчыкаў і настаўнікаў.

2. Тут павінны ўсё ж прымаць рашэнні спецыялісты.

3. Так, хаця б да ўзроўню дапамогі тым сем’ям, што гадуюць прыёмных дзяцей.

 

— Вы кажаце, што робіце выснову ад прарасійскасці кандыдатаў на іх выказваннях. Ці не падаецца вам, што гэта не больш як хітрая і разважная палітыка? (У 1994 годзе беларусам таксама абяцалі ніколі не зачыняць незалежныя СМІ і не квапіцца на свабоду слова...) Шкада, але прынцыповасць і ярка акрэсленая антыкрамлёўская палітыка БНФ дае пакуль толькі тое, што ўлада застаецца ў тых жа руках...
Вольга, Гародня

— Хітрасць у дачыненні да ідэі незалежнасці да дабра не даводзіць.

 

— Добры дзень, спадар Кастусёў. Такое пытаньне. Шмат якія навуковыя сувязі і кантакты беларускіх навукоўцаў (у тым ліку пачынаючых) знаходзяцца ў Расеі. Прапануючы «закрыць” з гэтай краінай мяжу, вы рызыкуеце страціць патдрымку адукаваных людзей і студэнтаў, што навучаюцца ў Расеі. Патлумачце, калі ласка, гэты асьпект.
Студэнт

— Яшчэ раз падкрэслю: не будзе ніякіх перашкод для перасячэння мяжы сумленным грамадзянам Беларусі і Расіі. Незалежна ад іх прафесій і роду дзейнасці.

 

— Как кандидат относится к возрождению родовых поместий и предоставлению 1 га земли бесплатно без права продажи в пожизненное наследуемое пользование?
Какие буду налоги? Подробно, если можно.
Денис, Витебск

— І Партыя БНФ, і я асабіста выступаем за перадачу зямлі ў прыватную ўласнасць тым, хто на ёй працуе. Але мы гатовыя разглядзець пытанне аб перадачы сельскагаспадарчых земляў дзеля сельгасвытворчасці на ёй тым, хто мае на яе права па спадчыне.

Падаткі павінны быць у памерах згодна Кадастраваму кошту зямлі.

 

— 1 суждение и 1 вопрос:
1) Глупо в стране, где большая часть населения (причем наиболее грамотного), с детства говорит и думает на русском языке, пытаться его запретить в официальном использовании. Не забываем, что мы — не Прибалтика, где и в советские времена говорили и думали на своих языках, в отличии от Беларуси.
2) Какие планы в отношении Парка высоких технологий и его преференций в случае прихода к власти?

Borisych

— 1. Мы не выступаем за забарону выкарыстання рускай мовы. Мы выступаем за адраджэнне беларускай мовы. І гэта мы прапануем распачаць з пераводу вышэйшых навучальных устаноў на адукацыю па-беларуску. І рабіцца гэта будзе праз сістэму даплаты тым выкладчыкам, хто будзе выкладаць свой прадмет на беларускай мове.

2. Калі ад Парка высокіх тэхналогій будзе эканамічная выгада Беларусі, то ён будзе працаваць. Але калі ад яго адны страты, то нашто ён нам? 

 

— Прывiтанне, шаноуны. Тыя людзi, хто добра ведаюць гiсторыю, ведаюць тую ролю, якую адыграла БНФ у 90-91 гадох ва ўтварэннi Незалежнай Беларусi. Але такiх людзей, на жаль, няшмат. У нашай краiне на сённяшнi дзень усё больш i больш людзей прытрымлiваюцца дэмакратычных поглядау, але не зусiм разумеюць пазiцыю партыi БНФ. Магчыма, у гэтым вiнаватая дзяржауная антыпрапаганда, магчыма — даволi гордая пазiцыя вашай партыi. Што вы збiраецесь рабiць, каб змянiць гэтую сiтуацыю? Дзякую
Роберт, Менск

— Ёсць пэўная віна і на нас — мы памылкова не ўдзельнічалі ў выбарах прэзідэнта 2001 і 2006 гадоў як самастойная сіла.

А каб змяніць сітуацыю, трэба йсці ў народ. І мы ідзем.

 

На этом онлайн-конференция с Григорием Костусевым завершена. Благодарим всех ее участников.

 



Онлайн-коференции с другими кандидатами в президенты:

Виктор Терещенко: у нас 99% граждан — оппозиция 

Дмитрий Усс: посмеемся после 19 декабря

Николай Статкевич: я готов взять на себя ответственность за Площадь 

Алесь Михалевич: мой электорат — люди, которые не имели своего кандидата

Оценить материал:
Средний балл - 4.76 (всего оценок: 16)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • У Вас принципиальная позиция отвержения России?
  • На онлайн-конференции Г. Костусев сказал: «Паводле перапісу 2009 году, 60 працэнтаў жыхароў Беларусі назвалі беларускую мову роднай, а 30 працэнтаў заявілі, што размаўляюць на ёй штодня.» Отвечая далее, он не дал ответ на вопрос о «проведении «люстрации» — «кастрации» орфографического словаря белорусского языка и правил белорусского языка». А это означает, что может произойти, не на авторитет БНФ, раскол в 60% назвавших белорусский язык родным и в 30% говорящих на ней ежедневно. И им сказанная десятилетняя госпрограмма белоруссизации может превратиться в споры шлифование правил и словаря, а, скорее всего, попросту, приведет к внедрению варианта БНФ коммунистическими методами. Аналогично можно предсказать и по национальной символике, которая тесно связана с историей белорусской народности, где нет единства у историков. Если стратегия очевидна, железная, методокоммунистическая, то тактика - абсолютно не укладывается в рамки практологии. Хотя ростки светлого, разумного просматриваются. Не замерзнуть бы им зимой, да не засохнуть– летом за очередные пять лет.
  • 1 суждение и 1 вопрос: 1) Глупо в стране, где большая часть населения (причем наиболее грамотного), с детства говорит и думает на русском языке, пытаться его запретить в официальном использовании. Не забываем, что мы - не Прибалтика, где и в советские времена говорили и думали на своих языках, а отличии от Беларуси. 2) Какие планы в отношении Парка высоких технологий, и его преференций в случае прихода к власти?
  • Добры дзень, спадар Кастусёў. Такое пытаньне. Шмат якія навуковыя сувязі і кантакты беларускіх навукоўцаў ( у тым ліку пачынаючых) знаходзяцца ў Расеі. ПРапануючы "закрыць" з гэтай краінай мяжу, вы рызыкуеце страціць патдрымку адукаваных людзей і студэнтаў, што навучаюцца ў Расеі. Патлумачце, калі ласка гэты асьпект.
  • Беларуская экономика базируется на данный момент, в основном, на торговых отношениях с Россией. 1) Не какие конкретные финансовые основы Вы надеетесь опереть беларускую экономику (сферв услуг, упор не агро-экономику, и переоринтирование производственных мощностей на западного производителя на предлагать, т.к. это полная утопия - придется есть носки)? 2) Как Вы прокомментируете тот факт, что все националистические выпады и "твердолобая" позиция БНФ со времен З. Поздняка приводили лишь только к усилению действенности пропагандистской машины Режима на людей Беларуси (Куропаты, не официальная символика, не эффективные и не согласованные с движущей силой обзества акции протеста)? 3) Почему "костяк" БНФ до сих пор составляют "закоренелые" деды и "желторотая" молодежь? Может быть основная часть населения, при всех своих тяготах, даже не собирается смотреть в сторону Ваших идей? 4) Надеюсь, что Вы понимаете, что за Вами - пустота и хоть немного постараетесь искупить за вчерашней выпад на надежны не менее 30% беларусов о смены власти. Тогда - ничего больше не делайте, пожалуйста. Приходите на Площадь 19-го со хотя бы 300-и людьми и стойте в сторонке, не мешая людям осмысленно бороться за Свободу! Благодарю за Ваше время!
  • Уважаемый Рыгор, я читал, что вам нравится то, что делает Петр Прокопович и вы собираетесь оставить его команду руководить Национальным банком. Скажите, когда вы придете к власти, что вы собираетесь сделать с Лидией Михайловной Ермошиной и остальными ныне действующими членами Центризбиркома?