Другие материалы рубрики «Выборы»

  1. Кто ж его посадит? Он же уже сидит!
    Оппозиция обсуждает вариант выдвижения политзаключенного единым кандидатом на президентских выборах 2015 года…
  2. «Справедливый мир»: о едином кандидате идут разговоры, а не переговоры
    Белорусская партия левых «Справедливый мир» намерена участвовать в переговорах по избранию единого кандидата от оппозиции...


Выборы

Карл Більд: прымяненне празмернага насілля непрымальнае

 

Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більд у ходзе прэс-канферэнцыі 20 снежня ў панядзелак выказаў занепакоенасць трывожным развіццём падзей у Беларусі.

“Было выкарыстана празмернае насілле, што абсалютна непрымальна, - заявіў Карл Більд. - З боку Еўрапейскага Саюза мы патрабуем, каб усе, хто апынуўся за кратамі, былі тэрмінова выпушчаны на волю”.

Ён таксама спаслаўся на заяву прадстаўніка ЕС па замежных справах Кэтрын Эштан і справаздачы АБСЕ, у якіх сцвярджаецца, што выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам.

«Насілле і фальсіфікацыя пры падліку галасоў указваюць на змены ў палітычным курсе ў Беларусі і зніжэнне зацікаўленасці ў добрых адносінах з Еўрасаюзам,” – сказаў Більд.

А ў інтэрв’ю Шведскаму радыё міністр замежных спраў гэтай краіны адзначыў: “Мы прынялі пад увагу справаздачу міжнародных назіральнікаў, якая сведчыць пра тое, што вынікі выбараў не могуць быць прызнаныя дэмакратычна легітымнымі”.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева