Другие материалы рубрики «Выборы»

  1. Кто ж его посадит? Он же уже сидит!
    Оппозиция обсуждает вариант выдвижения политзаключенного единым кандидатом на президентских выборах 2015 года…
  2. «Справедливый мир»: о едином кандидате идут разговоры, а не переговоры
    Белорусская партия левых «Справедливый мир» намерена участвовать в переговорах по избранию единого кандидата от оппозиции...


Выборы

У Менску ў 110-й акрузе тым, хто галасуе датэрмінова, даюць за дарма бутэльку піва ці мінералкі


У Менску ў 110-й выбарчай акрузе на ўчастках №№ 696 і 697 выбаршчыкам, якія прагаласавалі датэрмінова, выдаюць квіток, які можна атаварыць на месцы і атрымаць за гэта бутэльку піва, джын-тоніка ці мінеральнай вады.

Пра гэта паведаміў назіральнік ад БХД Яўген Батура. Паводле яго словаў, у чарзе па алкаголь штораз узнікалі сваркі сярод тых, хто хацеў атрымаць за дарма бутэльку.

Участкі знаходзяцца ў сярэдняй школе № 108 па вуліцы Мендзялеева, 15, адзначае прэсавая служба БХД.

На 141-м участку 94-й акругі 20 верасня дырэктар школы правёў бацькоўскм сход, пасля якога зранку прыйшло на галасаванне шмат бацькоу, тады як раней яўка была вельмі нізкай.

На 140-м участку 94-й акругі актывісту БХД Ігар Шанчук зноў паведаміў, што зранку яго не пускаюць на участак а 10-й гадзіне. Напачатку заходзяць сябры ўчастковай камісіі, зачыняюць дзверы, а хвілін праз 5 толькі пускаюць назіральнікаў. Пры гэтым сябры камісіі увесь час нярвуюцца і не ведаюць што рабіць з-за таго, што датэрмінова галасуюць вельмі мала людзей (у сярэднім удзень прыходзіць прыкладна 25 чалавек).

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева