Мнения других авторов
- 02.04 // 12:42 Марат Афанасьев. ТАЛАКА. Энергетика — конкретные примеры провальной политики // Статья
- 01.04 // 18:57 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Облом с притопом и прихлопом // Статья
- 31.03 // 12:52 Инна Ромашевская. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Приватизация протеста // Статья
- 30.03 // 12:45 Игорь Драко. СТРАСТИ. Бабий бунт, или Подиум для кандидаток // Статья
- 29.03 // 12:54 Владимир Подгол. МЕЖДУ СТРОК. Брюсу Бакнеллу — мы помним Будапештский меморандум. А вы? // Статья
Другие Мнения этого автора
- 11.10 // 14:12 Адам Глобус. PLAY.BY. Чэлес // Статья
- 06.09 // 14:29 Адам Глобус. PLAY.BY. Падарожнік і дамасед // Статья
- 30.08 // 14:27 Адам Глобус. PLAY.BY. Месцы // Статья
- 23.08 // 12:59 Адам Глобус. PLAY.BY. Рэха вайны // Статья
- 16.08 // 09:47 Адам Глобус.PLAY.BY. Зацьменні // Статья
Мнение
Адам Глобус. PLAY.BY. Кроў
Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их —«Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў. |
Тады я любіў увечары напівацца гарэлкі. Мог выпіць бутэльку, а здаралася, і болей. Можаш уявіць, які я быў раніцаю? Не можаш. Той, хто ніколі не выпіваў паўлітра, зможа толькі пабачыць знешнія праявы жудаснага стану, а ўявіць нічагусенькі не зможа. Дый не трэба.
Кепска мне было, млосна і хістка. Свет цёк, плыў і закручваўся ў вір бездані. Даводзілася ляжаць на канапе і трымцець, уздрыгваць і чакаць, калі змагу запаўзці пад халодны душ. На нейкі час я правальваўся ў потны сон, а потым прахопліваўся і рабіў чарговую спробу ўстаць. Падняцца не атрымлівалася, і я працягваў пакутваць. Да змучанасці дадаўся доўгі тэлефонны званок. Ён так звінеў, ён так доўга звінеў, што я зняў слухаўку.
«Ты ў студыі? А чаго ты слухаўку не здымаеш? Ты што, спіш? Дванадцаць дня, а ты спіш? Я зараз зайду? Ты адзін? Можна зайсці?»
Ці сказаў я тое «можна»? Напэўна, сказаў, бо пачуў «іду» і гудкі. Пад ледзянымі струменямі я крыху працьверазеў. У мяне нават хапіла сілаў пачысціць зубы, а пагаліцца я не пагаліўся. І добра, бо парэзаўся б страшна. Калатун у руках не даў бы мне пагаліцца і не парэзацца.
Я адчыніў дзверы, а сам пайшоў і лёг на падлогу пасярод студыі. Так я і ляжаў на белым кіліме ў чырвоным халаце пасярод студыі, калі яна зайшла.
«Цяпер ясна! Ты ўчора напіўся! Ты напіўся, як свіння! А цяперака ляжыш і пакутуеш? Цяпер табе на ўсё і на ўсіх напляваць. Каву будзеш? Я вару каву! Ты нават гаварыць не можаш. Гэта ж трэба так напівацца…»
У студыі запахла каваю, так запахла, што мне захацелася зрабіць адзін маленечкі глыток, толькі адзін, толькі самы маленечкі.
«Дзе ў цябе лыжачкі падзеліся? А? Бачу! А гэта што за нож? Бог ты мой, які выдатны, які цяжкі, які вялізны нож! Адкуль толькі бяруцца такія нажы? А як ён глядзіцца ў маёй руцэ? Ты толькі паглядзі, як ён блішчыць!»
Яна размахнулася і ўдарыла нажом мне ў грудзі. Дзюбка ўвайшла ў рабрыну. Сутарга скаланула цела. Болю не было. «Блядзь!» — сказаў я. З’явілася яснасць і бадзёрасць. Яна вырвала нож з майго цела. Журавінка крыві пачала расці пад левай смочкаю.
«Вось так! Яшчэ раз нап’ешся, і я цябе зарэжу. Сягоння табе проста пашанцавала, што нож патрапіў у костку, а наступным разам я праб’ю тваё паганае сэрца! Маўчы! Што са мною творыцца? Ты давёў мяне да такога стану, ты проста скаціна! Скаціна! Скаціна!»
Яна скрывілася, а мне стала смешна. Каб яна не пабачыла ўсмешкі, я падняўся і пайшоў у лазенку, дзе змыў спіртам кроў і заклеіў маленечкую рану пластырам цялеснага колеру. Цяпер я быў як новы, я быў гатовы да жыцця і любові. Нішто так не супакойвае чалавека пасля п’янкі, як сэкс. І мы займаліся каханнем на светлым кіліме пасярод студыі. Мы любіліся так, што пот цёк з нас цурком. Мы былі бліскавічна-бліскучыя ад нашай ненатольнай страсці. І ў мяне атрымалася два разы ўзапар. З ёю ў мяне часам атрымліваецца адразу два разы.
Малюнак Адама Глобуса |
Нарэшце быў маленечкі глыток горкай кавы. Першы быў маленечкі, другі вялікі, а болей я і не звяртаў увагі на глыткі. Я піў каву і любаваўся каханкаю. Любуючыся ёю, а памяняў мокры пластыр на сухі. Я хацеў сказаць ёй, што люблю, але не паспеў.
«Яшчэ раз я ўбачу цябе такім, як сягоння, і зарэжу!»
Можаш сабе такое ўявіць? Ды не можаш ты нічога ўявіць, бо адкуль ты можаш ведаць, што падчас другога разу ў яе пачаліся месячныя.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. |
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева