Мнения других авторов
- 02.04 // 12:42 Марат Афанасьев. ТАЛАКА. Энергетика — конкретные примеры провальной политики // Статья
- 01.04 // 18:57 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Облом с притопом и прихлопом // Статья
- 31.03 // 12:52 Инна Ромашевская. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Приватизация протеста // Статья
- 30.03 // 12:45 Игорь Драко. СТРАСТИ. Бабий бунт, или Подиум для кандидаток // Статья
- 29.03 // 12:54 Владимир Подгол. МЕЖДУ СТРОК. Брюсу Бакнеллу — мы помним Будапештский меморандум. А вы? // Статья
Другие Мнения этого автора
- 17.08 // 11:59 Кася Камоцкая. ШОУ-БІЗ. Салідарны з рок-н-ролам? // Статья
Мнение
Кася Камоцкая. МЕРКАВАНЬНЕ. Рок-імітацыя
Кася Камоцкая. Лідэр легендарнага гурта «Новае неба». Двойчы рок-князёўна, ад трэцяй кароны прынцыпова адмовілася. У мінулым журналістка, зараз — прадусар дакументальных фільмаў. Па адукацыі сацыёлаг. Песьні сьпявае зь дзяцінства. Дакладную колькасьць сваіх альбомаў ня памятае — вагаецца паміж лічбамі шэсьць і сем [насамрэч, шэсьць]. |
Я ня памятаю, колькі год я не была на «Рок-каранацыі». Даўно. Як і на Басовішчы. У адрозьненьні ад іншых, хто пасьля чарговай імпрэзы кажа «ўсё, больш ніколі не прыйду!», а потым мяняе сваё меркаваньне, я заўсёды стаўлю тлустую кропку, каб потым не было спакусы: выступаю ў прэсе зь вінавачваньнямі. Пасьля дарогі назад няма. Так я зрабіла з Басовішчам, калі назвала яго падвойнай правінцыяй — польскай і беларускай. Тое самае і з «Рок-каранацыяй»: я не разумею прынцыпа, па якім усё адбываецца. Калі мне ў трэці раз запар вырашылі даць рок-карону, я сказала, што не вазьму, бо гэта ўжо фарс. Арганізатары падумалі і вырашылі: «О, Вэраніцы [Кругловай. — Рэд.] трэба даць!».
Да «Рок-каранацыі» ў мяне дзьве асноўныя прэтэнзіі.
Першае — незразумелы фармат. Калі гэта рок, хацелася б, каб гэта быў рок. Паглядзіце на ўдзельнікаў — палова людзей ня мае да рок-н-рола ніякага дачыненьня. Назавіце проста — «Каранацыя». Клясная ідэя — прыз Юрыя Цыбіна [адзін з арганізатараў «Рок-каранацыі» — Рэд.], напрыклад. (Я б сама заснавала прыз для таго, хто мне падабаецца).
І другое: а судзьдзі хто? Арганізатары ня могуць быць судзьдзямі. Гэта называецца карупцыя. І лабіраваньне. Цыбін малайчына, што трымае праект. Але я не лічу, што сёлетняя імпрэза будзе значнай падзеяй у музычным жыцьці Беларусі.
«Рок-каранацыя» пачыналася ў пэўнай ступені як сяброўская тусоўка. Было вельмі непрыемна, калі потым яна пачала пераўтварацца ў камэрцыйны праект. Красамоўны момант. На адной з першых «Рок-каранацыяў» я прасьпявала песьню «Прэзыдэнт, ідзі дамоў!», якая тады яшчэ не была забароненая. Цыбін ужо тады мне сказаў: «Як ты магла такое сьпяваць?!» — «А што такое?» — «У залі ж быў прэзыдэнт «Дайновы». Ён падумае, што гэта пра яго!».
Зараз «Каранацыя» ня мае сэнсу, бо камэрцыйныя праекты ў гэтай краіне пакуль немагчымыя. Каб рабіць тут бізнэс, нельга высоўвацца. А калі ня можаш высоўвацца, навошта рабіць рок-н-рольную тусоўку? Бо яна будзе ўжо ня рок-н-рольная, а прычасаная ды прыгладжаная. Нельга быць крыху легальным, крыху нелегальным: мы, маўляў, легальныя, толькі ня трэба прамаўляць пэўных словаў ды сьпяваць пэўных песень. Гэта прывучае да паўпраўды. А паўпраўды не бывае.
Рок для мяне — гэта музыка сацыяльнага пратэсту. Гэта не мэйнстрым. Гэта з сэрыі «не магу маўчаць». Калі ня можаш, атрымліваецца музыка. Калі можаш — пачынаецца «сёньня запоўнім гэтую нішу, заўтра — тую». Гэта называецца артысты. А я ніколі не хацела быць артыстам. Артыст пачынаецца тады, калі ты ўступаеш у адносіны не з сабой. Артыст — гэта той, хто грае ролю.
Арганізатары «Каранацыі» ўвесь час намагаюцца патрапіць у афіцыёз. З сабакамі ды парсюкамі на сцэне. Але ім гэта не ўдаецца. Ладзіць афіцыйныя мерапрыемствы пры дыктатуры — гэта, па меншай меры, жаданьне прыўкрасіць сытуацыю. Паказаць, што ня ўсё так кепска: вось «Рок-каранацыя» ў нас праводзіцца...
Я ўвогуле вельмі скептычна стаўлюся да памкненьняў альтэрнатыўных музыкаў лезьці ў дзяржаўныя СМІ, дзе ты існуеш ня сам па сабе — ты існуеш «са шпрыцамі, што знайшлі на плошчы», з амонаўцамі, якія бароняць народ ад «неданоскаў і выблюдкаў». Каб гэта рабілася дзеля грошаў, я б зразумела. Але ж на гэтай сцэне грошаў нікому не даюць. Нават «За Беларусь!». Гэта ў большай ступені ўласныя амбіцыі музыкаў, чым прадуманыя крокі.
Кожны чалавек сам вырашае — удзельнічаць ці не. Хтосьці ня можа чыста фізыялягічна — «гігіена не дазваляе». У іншых, можа, гэта такая асьветніцкая дзейнасьць і яны згодныя паступіцца сваім іміджам, каб данесьці беларускае слова і думку да народу. Такое было падчас дыктатураў і ў іншых краінах. Але, я ня думаю, што такім чынам нешта наладзіцца. Наадварот — камуфлюецца рэальная сытуацыя.
…Відавочна: народу няма куды хадзіць. Відавочна: яны пойдуць на «Рок-каранацыю», але потым будуць плявацца. Адвечная песьня.
Тут паўстае галоўная беларуская праблема: у нас так мала ўсяго, што няхай будзе хоць гэта. Хай будзе. Проста гэта ўжо не маё.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии