Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»

Другие Мнения этого автора



Мнение

Адам Глобус. PLAY.BY. Малюнак


Адам Глобус 

Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў.

Малюю. Колькі сябе памятаю, столькі і малюю…

Магу так захапіцца маляваннем, што дзве гадзіны сціснуцца ў дзве хвіліны. Адно кепска: пасля малявання моцна баляць пальцы. У майстэрні стала горача. Надыйшло вясновае цяпло, а батарэі грэюць па-зімоваму. Мая аголеная натуршчыца раптам пахіснулася і прысела на крэсла. «Што такое?» — «Задуха… Можна, я заўтра не прыду?» — «Добра, прыходзь пазаўтра…» Натуршчыца Люда пачала апранацца, а я паглядзеў на свае пальцы. Яны радаваліся, што заўтра ім маляваць не трэба. Мне было сумна, а пальцы весяліліся. Мне было сумна глядзець на свае вясёлыя пальцы, якія не ведалі, што заўтра ім усё адно давядзецца маляваць.

Я малюю бясконца…

Замест Люды я вырашыў запрасіць новую натуршчыцу Леру. «У яе тут многа!» — папярэдзіла мяне студэнтка Надзя і патрэсла рукамі каля сваіх невялікіх грудзей. «Наколькі многа?» — вырашыў я ўдакладніць. «У яе так многа тут, што да нас у майстэрню прыходзілі студэнты з другіх курсаў, каб паглядзець на яе вялікі бюст…» — «Выдатна, прыводзь яе заўтра!» Надзя прывяла Леру і сышла. «Лера, Надзя казала, што ў цябе вельмі вялікія грудзі…» — «Вы таксама лічыце, што яны вялікія? Я дык лічу, што нармальныя…» — «Нармальныя, нармальныя, але і вялікія…»

Нідзе і ніколі я не адчуваю сябе такім самотным, як тады, калі малюю аголеную натуршчыцу. Увесь свет нібыта адсоўваецца ад мяне, робіцца чужым і далёкім.

У студыі халодна, і давялося запаліць газавую пліту. Калі прыйшла натуршчыца, я сказаў, што хутка студыя нагрэецца. «Выключыце газ, я баюся газавай пліты!» — «Баішся газавай пліты?» — «У кожнага свае фобіі». — «Будзеш сядзець у холадзе?» — «Мне зусім не халодна!» Я выключыў пліту і маляваў Леру ў холадзе.

Маляваў і маляваў.

Лера так прывыкла да маёй студыі, што, нават не апранаючыся, спакойна разгульвае па ёй. У прайгравальніку сціхла музыка, і Лера, не пытаючыся, падыйшла да паліцы і стала перабіраць кампакты. «Рыхарда Вагнера будзеш слухаць?» — «Вам не падабаецца Вагнер? Тады нашто трымаеце дыск?» — «Любіш класічную музыку?» — «Так, люблю. Я нават спяваю ў хоры…» — Лера паставіла «Parsifal» і, вярнуўшыся на сваё крэсла, застыла ў знарочыстай акадэмічнай позе.

Адам Глобус. «Жанчына ў чырвоным настроі». 2008 год

«Калі бацькі даведаюцца, што ты пазіруеш, яны заперажываюць?» — «Тата, напэўна, не будзе перажываць. А мама, хутчэй за ўсё, расстроіцца. А каб вы даведаліся, што ваша дачка пазіруе аголенай?» — «Мая малодшая дачка ад самага нараджэння пазіруе перад фотакамерай. Аднаго разу я змясціў яе паўаголеную паставу на вокладцы часопіса «ARCHE», прысвечанага яўрэям. Фундавалі тое выданне артадаксальныя людзі, яны і запатрабавалі неадкладна памяняць вокладку. Давялося аддзіраць партрэт дачкі і ляпіць банальную рэпрадукцыю краявіднай карціны».

Малюю я паўсюль.

Гляджу на жанчыну і прымерваю-прыкідваю, як я яе намалюю. Падыходзіць яна для мяне ў натуршчыцы ці не падыходзіць? Большасць жанчын не выклікаюць у мяне жадання працаваць. Я ўздыхаю з палёгкаю і пачынаю разглядаць іншыя аб’екты. Іх шмат навокал. І цяпер, і раней мяне дзівіў той факт, што ўсе жанчыны вераць ва ўласную прыгажосць, а калі і не ў прыгажосць, дык у сваю абаяльнасць і непаўторнасць яны дакладна вераць. Яны жадаюць быць намаляванымі, зфатаграфаванымі і знятымі ў кіно. А мастакі выбіраюць і перавыбіраюць.

Ёсць меркаванне, што жанчына выбірае сабе мужчыну. Не буду спрачацца, бо сэнсу ў такой спрэчцы не бачу. Адно я бачу: мастак выбірае натуршчыцу, а не натуршчыца — мастака. Так было і так будзе. І я буду выбіраць сабе натуршчыцу, нават тады, калі натуршчыцы ў мяне ёсць.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева