Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Сініца ў кішэні і разьбіты нос журналіста


Гэтым разам перад Днём Волі асабліва настойліва шукаўся “крэатыў”. Незалежныя СМІ задаваліся пытаньнем: што гэта для вас і як бы вы адзначылі? Не сказаць, каб нехта ўразіў, але чырвонай ніткай у адказах праходзіла просьба: не рабіце бойкі! Зрабіце сьвята.

Сяргей Дубавец
Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама».
Зрабілі бойку. Справакавалі ўладу на чарговую акцыю застрашэньня. Зноў скарацілі рады сваіх прыхільнікаў. Аслабілі і аддалілі магчымасьць таго сацыяльнага выбуху, якога ўсёй душою чакаюць – каб узначаліць.

За гады няўдач лідэры дэмакратычных сіл даўно зьмірыліся з падменаю маштабных задач на тую “сініцу ў кішэні”, што гарантаваная ім толькі пры ўмове захаваньня status quo. Магчыма, я памыляюся, але наш палітычны расклад нагадвае мне трохбаковае пагадненьне ўлады, апазыцыі і замежных спонсараў, дзе кожны так ці йнакш вырашае свае штодзённыя задачы.

Ясна, што пазытыў зрабіць больш складана, чым “карцінку”. Асабліва ва ўмовах дыктатуры, якая сама дзейнічае антыкрэатыўна, адміністрацыйна і экстэнсіўна. Апазыцыя даўно ператварылася ў alter ego ўлады – яна такая ж антыкрэатыўная і экстэнсіўная, толькі што без адміністрацыйнага рэсурсу. Таму ўсё, што ёй застаецца, гэта дбаць не пра ўдалае сьвята, а пра “вынікі акцыі”. Замест новых прыхільнікаў у актыў залічваюцца фота з разьбітым носам журналіста, колькасьць пасаджаных на Акрэсьціна і заява Дзярждэпа. І так з году ў год.

Пасьля таго, як пачаў вяшчаньне на Беларусь спадарожнікавы канал Белсат, галоўнае пытаньне да яго стваральнікаў было такое: чаму вы са спадарожніка Астра, які ў Беларусі глядзяць адзінкі, не пераходзіце на Сірыюс, які глядзяць дзясяткі тысяч? Адказам былі пасулы, маўляў, некалі пяройдзем. А самі сабе падумалі: пяройдзем і атрымаем статыстыку “пшык”. І чым тады апраўдаем мільённыя ўкладаньні ў канал? Па ідэі, адзіным апраўданьнем тут можа быць рэйтынг. Але гэта толькі па ідэі. Гэтаксама, як у сытуацыі з Днём Волі выбіраецца не прырост колькасьці прыхільнікаў, а разьбіты нос журналіста.

Трохбаковае пагадненьне можа быць і нефармальным – як пагадненьне інтарэсаў. Таму скарачэньне бюджэту канала Белсат у Польшчы супадае з пагромамі ў ягоных офісах у Беларусі. Тутэйшы рэжым, зацікаўлены ў задушэньні альтэрнатыўных крыніц інфармацыі, учыняе аблаву на журналістаў тэлеканала, чым дапамагае яму “закрыць справаздачнасьць”, а Польшчы, як фінансісту гэтага дзела, скараціць выдаткі на затратную справу і адначасова захаваць вобраз правадніка дэмакратыі ў суседнюю краіну.

Тое самае адбылося і з Радыё Рацыя, і з Эўрапейскім Радыё для Беларусі, якія таксама вяшчаюць з Польшчы. Іх таксама “ператрэсьлі” – тут. Ім таксама ўрэзалі бюджэт – там. Сёлета яны перасталі выходзіць на самых даступных сярэдніх хвалях, дзе іх магла слухаць чвэрць або нават траціна насельніцтва Беларусі. Сярэднія хвалі ёсьць у кожнай машыне, і я з уласнага досьведу магу пацьвердзіць, што на частаце 612 кгц з Віленскага рэтрансьлятара слухаў гэтыя перадачы ажно пад Мазыром, натуральна, заглушыўшы рухавік. Вобразна кажучы, дзьве гэтыя радыёстанцыі таксама перайшлі з Сірыюса на Астру, а не наадварот, як таго чакаюць ад Белсату патэнцыйныя тэлегледачы гэтага абсалютна неабходнага Беларусі канала.

Такім чынам, вымалёўваецца тэндэнцыя трохбаковых дачыненьняў: апазыцыя і незалежныя СМІ атрымліваюць сякую-такую магчымасьць выжываньня, спонсары асвойваюць капіталы і захоўваюць міну, дыктатар здавольваецца тым, што ў этэры гучыць толькі ягоны голас.

За апошнія гады назьбіралася так шмат прыкладаў на адну тэму, што грэх не напісаць пра гэта кнігу або дысэртацыю: Чаму эфэктыўныя праекты ў галіне СМІ або альтэрнатыўнай палітыкі ў Беларусі заўсёды сканчаюць сваё існаваньне на ўзьлёце? Захад раптоўна сканчае фінансаваньне, рэжым абрушваецца з разгромам. Тыя, каму ўдаецца выжыць, павінны ўвесь час даказваць сваю неэфектыўнасьць і спонсарам, і рэжыму.

Чыстыя словы пра дэмакратыю, свабоду ці пераможаны страх у такім кантэксьце парадаксальным чынам ператвараюцца ў той бруд, які мы маем на ўвазе, калі называем палітыку “бруднай справай”. Бо за гэтымі словамі і за гэтым гульнямі напроч забытым застаецца беларускі народ – адлучаны ад палітыкі, як дзяржаўнай, так і апазыцыйнай, пазбаўлены інфармацыі, бяспраўны аб’ект цынічных маніпуляцыяў.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Гэта не проста "чалавек з разбітым носам", а гэта "ахвяра брутальнага рэжыму", жывое і нагляднае падцверджанне праваты апазіцыянераў, ніжэй можна клікнуць на фотарэпартаж аб брутальным разбіцці носу таленавітага журналіста і нават можна клікнуць на брутальны відэаролік, дзе менты схапіўшы за шкварнік брутальна цягнуць у аўтобус "ахвяру рэжыма". Жэсць! Мір у шоке! разбіты нос 30гадовага дзецюка! краінай кіруе хунта! даеш снакцыі! А наконт цэнзуры ў НН - не Вы першы, мне за 5 гадоў навучання ў наргасе столькі разоў рот не затыкалі, колькі на "дэмакратычных форумах дэмакратычнай нацыянальна-свядомай газеты", там, у наргасе, увогуле - калі не клеіш налепкі на дзверы рэктара ды не пішаш перманентным маркерам на сценах - поўны лібералізм. У адрозненні ад апазыцыйных сектаў...
  • to Дубавец Вось менавіта гэтага чалавека з разьбітым носам я і прасіў калісці дапамагчы мне купіць хоць 10 асобнікаў друкаванай Нашай Нівы. І зразумеў - яму гэта не патрэбна. Не дзе-нібудзь, а менавіта ў цяперашней "змагарскай" Нашай Ніве не толькі выкідвалі мае каменты з форумаў, але яшчэ і размяшчалі цензураваныя, што значна горш. І хто вы думаеце гэта рабіў ... лаўрэат прэстыжнай прэміі, аўтар вядомага дзённіка. Карціць назваць імя, але ... інтернет перашкаджае. Сораму там і ў паміне няма. Цынічны камерсант. Можа гэта і добра што Вас няма ў Нашай Ніве. Бруднае месца.
  • Згодны на 100%, цяперашнім "змагарам" па-барабану і дэмакратыя, і народная падтрымка, і дзень Волі. Кожны з іх вырашае свае кароткачасовыя шкурныя інтарэсы, а ўсе астатняе - проста антураж, дэкарацыя ці нагода. Пару дзен таму у Таймс быў надрукаваны артыкул пра "Таварыша Сіда" http://www.timesonline.co.uk/tol/news/world/us_and_americas/article3636018.ece чыноўніка ААН і агента СВР, які на самой справе сіфоніў грошы(каля 500млн) з іракскай праграмы "Нафта за прадавольствіе" у кішэні высокапастаўленых чыноўнікаў РФ, Не здзіўлюся, калі такі ж адкат(а магчыма і асноўная частка) з тых кволых сродкаў, напраўляемых на дэмакратызацыю Беларусі, асядае з дапамогай нашых "лаўцоў сініц і прыгожай карцінкі-экшна" ў кішэнях тых, на звяржэнне якіх яны на самой справе накіроўваліся. Ну і крошкі з барскага стала асядаюць у кішэнях нашых пасыянарных барацьбітоў- таварышаў Сідаў. Айда за імі пад дубіны!