Мнения других авторов
- 28.03 // 12:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Як інвестыцыі закапваюцца ў зямлю // Статья
- 27.03 // 12:38 Анна Красулина. ТАЛАКА. Как реформировать энергетику Беларуси и избежать войны // Статья
- 26.03 // 15:22 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Мечты Лукашенко и реальность // Статья
- 25.03 // 19:17 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Чиновники-башмаки // Статья
- 25.03 // 11:53 Таццяна Караткевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Воля да Волі // Статья
Другие Мнения этого автора
- 04.09 // 10:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Антыблогер // Статья
- 27.08 // 10:52 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. 50 // Статья
- 19.08 // 11:11 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Нацыя двухногіх зэдлікаў // Статья
- 12.08 // 11:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Зямля пад крыламі хімеры // Статья
- 05.08 // 11:27 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Краіна хакераў // Статья
Мнение
Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Падымем чарку за нашу скварку
Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». |
Ты пытаесься, ці закране гэты крызіс нас? Мне згадваецца эпізод з рамана Вячаслава Адамчыка “Чужая бацькаўшчына”. Напярэдадні другой сусьветнай вайны ў заходнебеларускай хаце сяляне абмяркоўваюць газэтныя навіны. “Вайна ў Албаніі”. “А дзе тая Албанія? Да нас можа й ня дойдзе”.
Сапраўды, што нам у прапановах Сарказі? Нас там няма.
Як і тады, перад вайной, мы на ўзбочыне працэсаў. Нібы хутар на краі Эўропы, куды сусьветныя ўплывы даходзяць або не даходзяць — усё залежыць ад сілы прыбою.
Нехта параўнаў гэты крызіс зь бягункай. Маўляў, працэс непрыемны, але вядзе да ачышчэньня. Абы не да крыві.
Па сутнасьці абваліліся ня рынкі, а той прынцып жыцьця, калі грошы пастаўленыя ў галаву вугла. Калі прэзыдэнты дэкляруюць “прагматычны падыход” і глядзяць ня ў вочы адзін аднаму, а ў калькулятары. Калі незалежнасьць цэлых краін залежыць ад крэдытаў. Калі посьпехі артыстаў на конкурсах і спартоўцаў на чэмпіянатах тлумачацца сусьветнымі коштамі нафты. Калі ўся культура сыходзіць у “праекты” з “куратарамі”, а ўвесь грамадзкі сэктар сядзіць на сэмінарах, і ўсе пры гэтым усьведамляюць, што гэта найлепшы спосаб адмыць грант. Калі фальсіфікуюць выбары не ад любові да ўладнага курсу, а таму што за гэта даецца прэмія. Калі ўсё без выключэньня купляецца й прадаецца... Нехта ж выгукнуў першым гэтае горка-іранічнае: “бабло пераможа зло”. І разразіўся глабальны фінансавы крызіс.
Гэта “бабло” каторы раз адказала, што яно — ня Бог, а хутчэй — граблі.
На Захадзе прапануюць капіталізм вытворцаў. У Расеі заклікаюць збанкруціць частку алігархаў, пакараць міністраў і правесьці значнае абдзяржаўліваньне эканомікі. (Ні першае, ні другое ніякім бокам не падключаецца да нас. Хоць пакараць каго-небудзь, вядома, ніколі ня лішне.)
Ясна, што дзяржава на рынку гулец неэфэктыўны. Але ў часы, калі алігархі-прагматыкі даводзяць свой прынцып да абсалюту, г.зн. да абвалу, дзяржава замест грошай ставіць у галаву вугла іншыя матывацыі — найчасьцей гэта ідэя: нацыянальная, сацыяльная, камуністычная... Ідэя можа ўзьняць народ на подзьвіг, як, да прыкладу, было, калі варшавякі адбудавалі разбураны вайной стары горад. Даведзеная да абсалюту ідэя, наадварот, вядзе народ на вайну — з кімсьці або з самім сабой — як было за Гітлерам і Сталінам.
Балянс матэрыяльнага й маральнага, “бабла” й ідэі — нестабільны, ён увесь час вагаецца. І калі аднойчы адна з шаляў рашуча пераважвае, тады здараецца крызіс.
Калі верыць у ачышчэньне і ў разумнасьць нашага беднага чалавецтва, дык пэўна знойдзецца які-небудзь новы плян Маршала й верне вагі ў гарызантальнае становішча. Верагодна, разам з гэтым зьявяцца новыя імпульсы ў разьвіцьці літаратуры, мастацтва, грамадзкай дзейнасьці і ўсёй гуманітарнай сфэры, якая сёньня крызісуе ня менш, чым індэксы дзелавой актыўнасьці. Можа быць, зноў важней за бабло стануць такія рэчы як любоў, талент, сяброўства... Не палічыце за празьмерную наіўнасьць, але мы заўсёды пішам пра тое, чаго хацелася б.
Вось чаму адчуваеш паныласьць ад нашага маргінальнага становішча — не таму, што крызіс нас абміне, а таму, што мы застаемся па-за тым цывілізацыйным ачышчэньнем, якое ён правакуе.
Або так або гэтак перамены могуць ударыць па тых у нас, хто корміцца звонку. Спачатку ў іх адбяруць грошы, а пасьля яшчэ й зьвінавацяць у спэкуляцыі, якая на Захадзе становіцца знакам непаліткарэктнасьці.
Што да асноўнай масы ўдзельнікаў нашай натуральнай гаспадаркі, дык яны не настолькі багатыя, каб “прагарэць” і не настолькі інтэграваныя ў гуманітарную сфэру, каб пераймацца яе застоем. Мы надзейна абароненыя прыярытэтам фізіялягічных патрэбаў. Кожны існуе ў закрытым цыклі мінімальных матэрыяльных і маральных затрат, куды не залятаюць вятры сусьветных штормаў, а калі й залятуць, дык ня будзе ім тут з чым узаемадзейнічаць.
Закрытым цыклем “чарка-скварка” здавальняецца ня толькі матэрыяльны дабрабыт беларуса, але й яго маральны стан. У гэтым я пераканаўся на нядаўнім сьвяце беларускай песьні. Брыканьні, гіканьні ды віскі выканаўцаў ляцелі ў залю, перамежаныя выразамі звычайнага для такіх мерапрыемстваў скоцтва (“Перад добрым мужыком трасе баба кумпяком”). Калі ж артысты на сцэне ў гімнавай манеры засьпявалі “Падымем чарку за Беларусь, за нашу бульбу, за нашу скварку”, усе прысутныя ўсталі.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии