Мнения других авторов
- 30.03 // 12:45 Игорь Драко. СТРАСТИ. Бабий бунт, или Подиум для кандидаток // Статья
- 29.03 // 12:54 Владимир Подгол. МЕЖДУ СТРОК. Брюсу Бакнеллу — мы помним Будапештский меморандум. А вы? // Статья
- 28.03 // 12:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Як інвестыцыі закапваюцца ў зямлю // Статья
- 27.03 // 12:38 Анна Красулина. ТАЛАКА. Как реформировать энергетику Беларуси и избежать войны // Статья
- 26.03 // 15:22 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Мечты Лукашенко и реальность // Статья
Другие Мнения этого автора
- 19.02 // 11:38 Аляксей Стрэльнікаў. ТАЕТР. Who is худрук? // Статья
- 16.01 // 15:59 Аляксей Стрэльнікаў. ТАЕТР. Ураджайны год // Статья
- 20.12 // 12:53 Аляксей Стрэльнікаў. ТАЕТР. Кінетычная энергія // Статья
- 21.11 // 16:27 Аляксей Стрэльнікаў. ТАЕТР.Свята непаслухменства // Статья
- 19.09 // 12:32 Аляксей Стрэльнікаў. ТАЕТР. Сталічная штучка // Статья
Мнение
Аляксей Стрэльнікаў. ТАЕТР. Future-in-the-past
Маладзёжны форум «М.Арт-кантакт» у Магілёве завяршыў фестывальны сезон на Беларусі. Магу адзначыць, што праграмай форума актыўна
Аляксей Стрэльнікаў. 25 год. Тэатральны аглядальнік. |
Форум распачаўся спектаклем Екацерынбургскага ТЮГу «Чалавек-падушка». Мы толькі пачынаем далучацца да моднай у Расіі ірландскай драматургіі, таму прыезд адной з самых цікавых п'ес Марціна МакДонаха невыпадковы. Спектакль вырашаны рэжысёрам Алегам Гетцэ на тэму «адказнасць мастака». Тым не менш, адзін з эпізодаў спектакля сягае, на маю думку, глыбей. Па сюжэце бацькі таленавітага хлопчыка катавалі яго старэйшага брата Міхала, каб будучы пісьменнік Катуран, чуючы незразумелыя жудасныя гукі па суседстве, развіваў свае творчыя здольнасці. Даведаўшыся пра страшную праўду, бацькоў Катуран задушыў, выратаваў брата, які, вядома, крануўся розумам, і цяпер жыве з ім і піша крывавыя апавяданні пра тое, як з нехта здзекуецца над дзеткамі. Але крывавыя гісторыі Катурана пачалі ажыццяўляцца на сапраўдных дзетках, яму і брату пагражае смяротнае пакаранне. «Толькі б яны захавалі мае апавяданні, гэта ўсё, што ў мяне ёсць», — енчыць Катуран, творчасць нібыта апраўдвае яго існаванне. «У цябе ёсць я!» — нагадвае брат Міхал і за адну гэтую сказаную фразу яго выканаўца Аляксей Жураўлёў варты прыза за best acting in supporting role. Метафізіка віны аказваецца мацнейшай за эстэтыку. Злачынствы дня сённяшняга абумоўлены злачынствамі ўчорашнімі. Катуран імкнецца выправіць сітуацыю, выкупіць віну, але ён цалкам яе так не ўсведамляе... «Хіба можна вырвацца з гэтага чортава кола?» — нібыта пытае МакДонах. Сам ён, прынамсі, больш для тэатру не пісаў...
Тэму працягнуў спектакль Смаленскага тэатра імя Грыбаедава «Заўтра была вайна», і тут сама назва актуалізуе сувязь мінулага і будучыні. Знакаміты сюжэт Барыса Васільева агучваюць са сцэны ўчорашнія студэнты. Усё зроблена проста, нават спрошчана. Тым не менш, у маладых выканаўцаў збольшага атрымалася перадаць энергетыку тэксту, у якім мы назіраем за жыццём-быццём пакалення, якое сваёй крывёй адкупіла краіну ад фашызму. Свой патрыятызм, сваю прагу самаахвярнасці гэтыя дзеці чэрпалі не з прамоваў настаўнікаў-фанатыкаў, а з унутранага пачуцця праўды, асвечанага пакутай сваёй сяброўкі. Рэжысёр Віктар Пракопаў робіць акцэнт на ахвярнасці (у канцоўцы спектакля партрэты герояў, нібыта загінуўшых у вайну, вывешваюцца як іканастас), ды толькі цалкам абыходзіць пытанне, у выніку чаго ім увогуле прыйшлося ахвяраваць сабой, адкуль узяліся гэтыя «чорныя варанкі», чаму злая настаўніца такая злая, а маці Іскры Паляковай такая строгая?!
Наўрад ці гэтымі самымі пытаннямі задаваліся ўдзельнікі тэатральнай суполкі «АRTіШОК» з Алматы, але асабіста для мяне яны далі на іх адказ. Спектакль Back in the USSR я спачатку ўспрыняў як правакацыю. Са сваім спектаклем «арцішокі» раз'язджаюць па ўсім свеце, паўсюль выклікаюць цікаўнасць блізкую да скандалу. Гульня на настальгіі па савецкай эстэтыцы: чырвоныя гальштукі, чорная форма, цнатлівая музыка. Усё гэта сёння выглядае таннымі спекуляцыямі. Тым не менш у творцаў атрымалася не толькі выклікаць настальгію, але паразважаць над яе прыродай. Напачатку «арцішокі» выбудоўваюць на спектаклі такую прастору любові, прычым такімі вынаходлівымі тэатральнымі сродкамі, што ўсе думкі пра спекуляцыі і інш. адпалі самі сабой. Ні ценю здзеку не адчувалася ў іх імправізацыях. Наадварот, Ленін і Гагарын раптам узрасталі ў ранг міфалагемаў: дзяўчаты какетліва заігрывалі з бюсцікам Леніна, вучыліся на ім цалавацца. Расказвалася і цалкам іншая гісторыя, як за пацалунак сапраўдны, з сапраўдным хлопцам дзяўчынку публічна назвалі шлюхай на піянерскай лінейцы... Ленін раўнівы? Любіць і цалаваць можна толькі яго? Савецкі саюз для нас сённяшніх гэткае ж мінулае, як вінаватае дзяцінства для махдонахаўскага Катурана, як «чорныя варанкі» для пакалення 1941-га. Ён моцна засеў у нашай эмацыйнай памяці і шмат у чым працягвае кіраваць нашымі ўчынкамі. Наіўна думаць, што можна пра яго забыць альбо проста растлумачыць. МакДонах і Васільеў таму пярэчаць, так проста мы не адкупімся. Дзяўчаты з тэатра «АRTіШОК» дапамагаюць нам пабудаваць правільна пытанне. Наша будучыня ў нашым мінулым.
Было б няправільна ні слова ў гэтай калонцы не сказаць пра ўласна беларускі тэатр. Дарэчы, спектакль «Дамоў» Віталя Баркоўскага (яго, здаецца, апошні спектакль на віцебскай сцэне), якім закрываўся Форум, таксама можна разглядаць у рамках дадзенай тэмы. Але цікавей хай сабе і ў двух словах паразважаць наконт свежай прэм'еры мінскага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горькага. Прызначаны больш за год таму галоўным рэжысёрам тэатра Сяргей Кавальчык прадставіў сваю першую пастаноўку на акадэмічнай сцэне — спектакль «Бег» паводле п'есы М.Булгакава. Падрабязна пра спектакль размаўляць пакуль рана. Тым не менш, мне кінуўся ў вочы наступны вобраз рэжысёра: фотаздымкі. Фотакарткамі царскай фаміліі сцэна ўпрыгожана з самага пачатку і спектакль пачынаецца з выбуху, калі фотаздымкі гэтыя абрушваюцца; першы акт сканчаецца агульным «фотаздымкам» персанажаў, які цалкам паўтарае фота тых часоў, ды і ўвогуле шмат у гэтым спектаклі зроблена вонкавай прыгожасці. Напрыклад, падае снег, яго бачна праз вялікія вокны... Перад гледачом нібыта гартаюць старонкі старога фотаальбому, як тут не засмуткуеш?! Пры гэтым абсалютна зразумела, што героі сканчаюць свой «бег» і вяртаюцца на радзіму не з прычыны настальгіі, прынамсі, тое не граецца. Пастаноўшчык выразна цісне на настальгічныя кнопкі самога гледача: паглядзі, маўляў, як было раней. Знайсці сябе ў гэтай гісторыі белых і чырвоных беларусам па-ранейшаму няпроста. Але шукаць трэба, бо нешта ў сённяшнім дні знайсці сябе не атрымоўваецца.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева