Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Настасся Хмель. ШОЎ-БІЗ. 5 год «Джамбібум»

 

Настасся Хмель. Нарадзілася у Мінску (1977). Скончыла Мінскую музычную вучэльню імя Глінкі, БДУ культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «народна-харавыя спевы». Супрацоўнічала з гуртамі «Ліцвіны», «Без Білета», Okkernoot (NL), Kalahari, Kriwi, Try2Cry, Happy 3 Friends. Працуе у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Партызанскага раёна.

Што я магу напісаць у сувязі з гэтай падзеяй пра нас саміх, пра «Джамбібум»?

Мы крыху загналіся і атачылі сабе з усіх бакоў лічбамі пяць: 5 год, 05.05, 5 музыкаў у складзе, 5 гуртоў на сцэне… Канцэрт, што праўда, трываў не 5 гадзін, а толькі тры з паловай. Дарэчы, вялікі дзякуй тым, хто застаўся да канца — а гэта было не так лёгка па дзьвюх прычынах: па-першае, здавалася, што інжынер па святле паставіў сабе мэту выкурыць публіку страшэннай колькасцю дыму (хіба што ён назапашваў «рэквізіт» да песні «Туман ярам»), па-другое, напэўна, перацягнулі: альбо трэба было рабіць антракт, альбо меней граць.

Атрымаўся не столькі канцэрт гурта «Джамбібум», колькі міні-фестываль беларускіх этна-гуртоў AKANA NHS, «Гаротніца», Morfe acoustic band, IQ48. Калі я сказала перад выхадам на сцэну апошніх, што гэта не этна-гурт, затое нашыя добрыя сябры, Жэня Бузоўскі абурыўся: «Мы ж шабаноўскі фальклор граем!». Для мяне атрымалася сапараўднае свята: самыя лепшыя музыкі з намі на адной сцэне! Morfe — гэта проста цуд, не танцчыць пад іх у мяне не атрымліваецца, гэта ўнікальны музычны калектыў: шэсць шыкоўных мужчын з прафесіяналізмам акадэмічных музыкаў і магутным джазавым драйвам граюць этна! Любімцу беларускіх жанчын, Зміцеру Вайцюшкевічу, мажліва, прыйдзецца крыху пасуннуцца.

Калі мы ужо былі на сцэне, калі мне мае дарагія супрацоўніцы з Цэнтра творчасці падаравалі кветкі, падчас іх віншавальнага слова я раптам уцяміла, як гэта ўсё смешна атрымалася наконт «юбілея», бо гэтае слова атаясамліваецца з урачыстасцямі, помпай ды дзесяткамі год. А нам толькі пяць, у параўнанні з гуртамі-калегамі увогуле «малыя». Насамрэч гэта проста добрая нагода зрабіць добры канцэрт. Бо у «Джамбібума» склалася традыцыя рабіць цёплыя, сяброўскія імпрэзы. А гэтым разам, хацелася каб прыйшлі усе, хто за гэты тэрмін граў і спяваў у Джамбібуме. Кшталту размовы са старымі сябрамі: «А памятаеш, як мы….». Дзеля гэтага мы зрабілі слайд-шоу з фотаздымкаў «Джамбібума» «ад самага пачатку», узгадалі старыя хіты, нават «Туман ярам», які мы крыху недалюбліваем , бо ў нас акрамя яго яшчэ шмат прыгожых песень. У якасці уверцюры падрыхтавалі папуры з трох нашых старых песень (у тым ліку «Туман ярам») для вакальнага квартэта і бас-гітары.

Штогод ладзіць сольны канцэрт у родным горадзе, напэўна, натуральнае імкненне кожнага музычнага калектыву, які яшчэ не падпісаў свой кантракт з крутым лэйблам. Тут самая родная публіка, амаль што сям’я: знаёмыя твары, мілыя сэрцу скокі пакалення-next, каралева мінскай калякультурнай тусоўкі — Елена Генадьевна. Выходзіць на сцэну, як дамоў вяртацца.

Вельмі люблю, калі публіка прыходзіць з дзеткамі — лепшага шоу-балета я яшчэ не бачыла. Калі гралі IQ48, яны адразу падхапілі хвалю немудрагелістага, але моцнага «дваравога чосу» і не вытрымалі — ламануліся на сцэну, ды так аджыгалі, што да мяне прыбег устрывожаны працоўнік сцэны, каб іх адтуль пазабіралі, але куды там! Пасля канцэрту адзін тата дзяліўся уражаннямі — ніколі не думаў, што маёй дачцы так спадабаецца жорсткі хіп-хоп.

Пажарны аркестр «Гаротніца» як заўсёды жарыў гісторыі з жыцця фрыка-небаракі, Akana — тры прыгажунні-чараўніцы — заваражылі усіх, нават тых, хто іх не зразумеў. Асабістае маё адчуванне: так доўга рыхтаваліся, а праляцела ўсё — шшух! — і як не было. Як і пачуцця выкананага абавязку. За пяць год «Джамбібум» і ягоная музыка моцна змяніліся і, напэўна, яшчэ зменяцца. Часамі мне кажуць: «Тое, што вы раней рабілі, было лепш…» Вядома, у кожнага свае «лепшы» у галаве. Мы проста трапілі на гэтую нашую сцежку і крочым, краявіды розныя аглядаем.

І, як водзіцца, напрыканцы канцэрту трэба прадставіць удзельнікаў гурта. Ганна Даўгаполава — вакал, перкусія. З намі ад самага пачатку, патрабавальная да іншых, як да сябе. Груша, ён жа Дзяніс Жураўлёў — духавыя, вакал, перкусія. Нашая непасрэднасць, мудрасць ляснога гушчару, практыкуючы псіхолаг вуліц. Аляксей Васіленка — бас-гітара. Чалавек з тонкім пачуццём музыкі, адзіны, каго я з маім прафесіянальным імкненнем да харавых спеваў не змагла заставіць спяваць. Арцём Быстрык — вакал, перкусія. Непаўторны тэмбр, тры ў адным — песня-танец-марш. Настасся Хмель — вакал, гітара, перкусія. І я.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева