Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Зянон Пазьняк. ВЫБАРЫ-1994. Чаму тады перамог Лукашэнка?


Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк. Нарадзіўся ў 1944 годзе ў Суботніках на Івейшчыне. У 1988 годзе адкрыў Курапаты і заснаваў Беларускі Народны Фронт, вылучыў канцэпцыю Незалежнасьці Беларусі. У 1990-1996 — старшыня парляманцкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. У 1994 — кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. З 1996 года ў палітычнай эміграцыі. Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, ганаровы член Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг па гісторыі Беларусі, зборнікаў паэзіі і публіцыстыкі, фотаальбомаў.
Запыты такога роду заўсёды выглядаюць трохі дзіўнымі сваёй праставатай наіўнасьцю. Скажам: «Чаму ў культурнай Нямеччыне да ўлады прыйшоў Гітлер?» Ці: «Чаму расейскія камуністы праводзілі генацыд народаў за савецкай уладай?» Але, тым ня менш, гэта ёсьць самае ўнівэрсальнае пытаньне, каб адказаць па сутнасьці. Спынюся толькі на асноўных тэзісах.

1. Перамагчы павінен быў Народны Фронт. Дзеля гэтага была падрыхтаваная палітычная база. У канцы 1992 года, пасьля антызаконнай забароны рэфэрэндуму аб новых парляманцкіх выбарах, Апазыцыя БНФ у Вярхоўным Савеце паставіла задачу дамагчыся адстаўкі ўраду Кебіча. Увесь цяжар працы дэпутацкай Апазыцыі БНФ быў перанесены на электарат. Былі наладжаныя пастаянныя паездкі дэпутатаў БНФ па Беларусі, адбыліся сотні спатканьняў з выбаршчыкамі пры перапоўненых залях. Газэта «Свабода», рэдактарам якой быў сябра Апазыцыі БНФ і Сойму БНФ дэпутат Вярхоўнага Савета Ігар Гермянчук, выходзіла тады 100-тысячным накладам і адлюстроўвала апазыцыйную працу. Гэта было вельмі істотным. Да пачатку 1994 года ў выніку фронтаўскай растлумачальнай працы В. Кебіч ужо ня меў электаральных шансаў на выбарах.

2. Праца, праведзеная Фронтам, і антыкебічаўскі настрой электарату былі ўмела выкарыстаныя КГБ, Масквой і іншымі сіламі, якія выставілі свайго кандыдата-тэрмінатара (Лукашэнку) і вымасьцілі яму дарогу да ўлады, выкарыстаўшы вялікія прапагандысцкія, агентурныя і фінансавыя рэсурсы.

3. Увесь цяжар афіцыйнай прапаганды і дзеяньняў (Кебіча) былі ськіраваныя супраць БНФ.

4. Грамадзтва было падатнае на самы прымітыўны тэрмінатарскі папулізм, паколькі заставалася савецкім ва ўмовах крызісу. Самае істотнае, што людзі гэтага грамадзтва ня мелі прыватнай уласнасьці, а значыць — ня мелі жыцьцёвай патрэбнасьці свабоды і неабходнасьці яе абараняць. Чалавек без уласнасьці не пачуваецца гаспадаром на нацыянальнай тэрыторыі і слаба зьвязвае (альбо і не зьвязвае) сваё становішча зь лёсам нацыі і дзяржавы.

5. Перамога БНФ у гэтай сытуацыі забясьпечвалася б у другім туры галасаваньня, паколькі вялікая колькасьць людзей галасавала за Лукашэнку, каб быць супраць Кебіча. Тым часам Лукашэнка ня меў ня толькі станоўчай праграмы, але і ўвогуле — ніякай праграмы, акрамя крайне папулісцкай крытыкі ў такт крызісным і рэтраспэктыўнам савецкім настроям. Стварэньне ў другім туры супрацьстаяньня Пазьняк-Лукашэнка істотна зьмяніла б становішча. Тэрмінатарская крытыка тут ужо была б незапатрабаваная, бо аб’екта электаральнага раздражненьня (Кебіча) ужо б не было ў выбарах. Дзейнічаў бы іншы выбар і іншы падзел электарату ў карысьць БНФ, які меў распрацаваныя моцныя праграмы дэмакратычнага і эканамічнага разьвіцьця Беларусі і гатовы ўрад, паказаны па тэлебачаньні (казалі, што група Лукашэнкі, убачыўшы гэта і пачуўшы, перажыла шок).

6. У другі тур галасаваньня, па падліках фронтаўскіх назіральнікаў (якія кантралявалі, практычна, усе выбарчыя ўчасткі), рэальна выйшлі Пазьняк і Лукашэнка. Але збоку ўлады былі задзейнічаныя адпаведныя рычагі «адміністрацыйнага рэсурсу,» ўплыву і падробкі. У выніку ў другі тур галасаваньня вывелі Кебіча, які ў рэальнасьці займаў чацьвертае месца. Гэтым было ўсё вырашана. Бо Кебіч ня меў шансаў супраць тэрмінатара — уся пратэстная энэргія выбаршчыкаў узбудзілася б супраць Кебіча (што ў выніку і атрымалася).

7. Апошняя магчымасьць выправіць становішча і не дапусьціць антыбеларускія сілы і папулізм да ўлады была тады, калі Кебічу пасьля першага туру праз Сяргея Навумчыка было прапанавана зьняць сваю кандыдатуру. Па закону пасьля гэтага павінны былі адбыцца новыя выбары з новымі кандыдатамі. Кебіч не рашыўся на такі крок, бо яго акружэньне (якое ў сапраўднасьці таксама працавала на праект «Лукашэнка») пераканала яго, што ён пераможа.

Высновы. Такім чынам, нягледзячы на вельмі грунтоўна прапрацаваную апэрацыю ў КГБ і ў Лубянцы з выкарыстаньнем магутных прапагандысцкіх і агентурных рэсурсаў з шырокім і ўмелым захопам (на пратэстнай хвалі) часткі фронтаўскага электарату, у рэальнасьці не існавала, аднак, ніякай пэўнасьці ў перамозе Лукашэнкі на выбарах.

Галоўнай небясьпекай для рэжыму Кебіч і ўся намэнклятура лічылі Народны Фронт і яго кандыдата ў прэзыдэнты, і таму перад другім турам яны, фактычна, расчысьцілі дарогу Лукашэнку.

У сваіх нядаўніх успамінах Кебіч шчыра ў гэтым прызнаўся, кажучы, што агульнай перамогай яго і Лукашэнкі на выбарах стала тое, што яны разам выступілі як саюзьнікі і не дапусцілі да ўлады Пазьняка. «Чей вклад в общую победу над кандидатами от БНФ, мой или Александра Лукашенко, оказался весомее, пусть рассудит время», — ставіць усе кропкі над «і» Вячаслаў Кебіч. Як кажуць, лепей і ня скажаш.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.81 (всего оценок: 40)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • )) Эт точно
  • Ох, Зянон, Зянон, не зянонь меня...
  • хе хе хе Фигура Зянона Пазьняка уже успела мифологизироваться. Т.к. я работал в Институте истории, то знал его еще тогда, когда он не был Зяноном Пазьняком. Никто не любил ездить с ним на раскопки: даже в жару он не разрешал девочкам ходить в купальниках, а мальчикам в плавках. Он вечно ворчал: мол, вы занимаетесь серьезным мозговедческим делом. При нем нудистского пляжа не устроишь даже в самый солнцепек. Он действительно выдающаяся фигура - вспомнить хотя бы знаменитое собрание в Красном костеле, в конце которого Зянон встал и сказал: «Я знаю, что половина зала из КГБ, но тем не менее мы организуем Белорусский народный фронт». На баррикады с ним можно ходить, но на раскопки в жару - ни в коем случае. http://www.belgazeta.by/20070820.33/060275681/