Мнения других авторов
- 25.03 // 19:17 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Чиновники-башмаки // Статья
- 25.03 // 11:53 Таццяна Караткевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Воля да Волі // Статья
- 25.03 // 08:29 Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Шлях Волі // Статья
- 24.03 // 19:02 Алег Гайдукевіч. ДЗЕНЬ ВОЛІ. Ад БНР да Незалежнай Беларускай Дзяржавы // Статья
- 24.03 // 12:52 Наталья Рябова. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Крабий бюджет // Статья
Другие Мнения этого автора
- 04.09 // 10:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Антыблогер // Статья
- 27.08 // 10:52 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. 50 // Статья
- 19.08 // 11:11 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Нацыя двухногіх зэдлікаў // Статья
- 12.08 // 11:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Зямля пад крыламі хімеры // Статья
- 05.08 // 11:27 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Краіна хакераў // Статья
Мнение
Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Менскgeist
Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». |
Проста армія менскіх дворнікаў так старанна рабіла «ах, які чысты горад!», што сьмецьце пазабівала сьцёкі. Натуральна, самі яны гэтага не хацелі. І начальства не плянавала патопу. Але рэч у тым, што ў горада, у адрозьненьне ад морга, ёсьць свой жывы дух (Менскgeist), і пэрфэкцыянісцкая ўпартасьць у дасягненьні трупярнай чысьціні скіраваная менавіта супраць яго. Натуральна, ён будзе супраціўляцца.
Менскі дух — цёмны й страшны, бо неспазнаны, незразумелы, невядомы. Як абсалютнае зло ў фільмах жаху — пакуль яго не назвалі й не паказалі, наводзіць вусьціш і грае на нэрвах, што на цымбалах. Ад выпадковай сустрэчы зь ім халадзее сэрца.
Менскі дух помсьціцца жыхарам горада, якія не задобрываюць яго дарункамі, а наадварот, усяляк робяць выгляд, што яго няма і калектыўным «чу!» спрабуюць выгнаць яго зь ягонага абіталішча. Наіўныя. Яны хочуць даказаць, што гэта іхны, а не ягоны дом. Хоць найлепшае, што яны маглі б зрабіць для сябе — гэта прызнаць ягонае існаваньне, спазнаваць яго й нармальна жыць пад ягонай апекай.
Бяда ў тым, што яны тут не затрымліваюцца. Як аднадзённыя матылі. Ім не хапае часу, хаця б некалькіх пакаленьняў, каб пачаць працэдуру знаёмства з субстанцыяй Менскgeist.
Я згадваю горад майго дзяцінства — цалкам іншы, населены іншымі людзьмі. Нават фармальна. Палову дзяцей у першай клясе, куды я пайшоў, складалі габрэйскія дзеці. І так ва ўсіх клясах, прынамсі ў цэнтры.
Але іншыя тыя людзі былі ня толькі нацыяй, але й вобразам. Дзядзька Коля езьдзіў на грузавіку, цётка Таня даглядала сад у прыватным сэктары, а Вера Генадзеўна давала ўрокі фартэпіяна ў сябе дома на Нямізе яшчэ з даваенных часоў. Вось, думалася мне, сапраўдныя менчукі, ад іх сыходзіць дух вечнасьці нашага горада. Але гэта была няпраўда. Як я зразумеў пазьней, усе мае «патомныя» менчукі таксама былі прыежджымі ў пакаленьні-другім перад тым. Да іх былі іншыя.
У закрытых архівах КГБ ёсьць зьвесткі пра рэпрэсаваных у 1930-я гады жыхароў кожнай вуліцы, кожнага менскага кварталу. Іх проста забівалі або вывозілі ў ГУЛАГ. Ня так даўно мне згадаліся гэтыя зьвесткі, калі чытаў аб пратэстах жыхароў вуліцы К.Маркса супраць высяленьня. На шчасьце, у наш час гісторыя не паўтарылася. У сьпісах рэпрэсаваных можна знайсьці жыхара літаральна кожнай кватэры на гэтай вуліцы. Але... Але й тыя рэпрэсаваныя не былі карэннымі менчукамі.
Кожны «прызыў» насельнікаў горада, паабыўшыся тут, вылучаў пах свайго, адрознага Менску, які ад няведаньня можна было прыняць за дух Менску. Але, мяркуючы з таго, як усе тыя «прызывы» абыходзіліся з горадам, гэта быў толькі іхны пах пакаленьня, бо яны не разумелі Менска, а ён не прызнаваў іх за сваіх. Магчыма, калісьці даўно такое паразуменьне й было, але пасьля зьмены столькіх кантынгентаў яно страцілася цалкам. Усё, што сёньняшнія менчукі ўяўляюць пра Менск — гарад мусіць быць чыстым, расфарбаваным і падсьветленым. Яны як грымёры ў моргу, што накладаюць фарбы на свой падсьведамы страх няведаньня, пераконваючы саміх сябе, што Менскgeist прыгожы, але — мёртвы. А гэта ня так.
Якому, скажыце, духу спадабаецца той трупярскі грым? Яму б наадварот — паказацца, адкрыцца, стаць любленым. Ясна, што дух, які б цярплівы ён ні быў, пачынае помсьціць. Менскія катаклізмы здараюцца пэрыядычна безь якіх-небудзь аб’ектыўных прычын і без наступнага ўцямнага вытлумачэньня. То выбух на радыёзаводзе (400 трупаў) — ад пылу, то калектыўнае ўдушэньне ў падземным пераходзе — ад дажджу, то грандыёзныя пабоішчы дэманстрантаў зь міліцыяй (хто, што й каму даказаў?)…
Цяпер вось — патоп, помста Менскага духа за «ах, які чысты горад». Чысты не ад сьмецьця, а ад яго, ад Менскgeist. Без-духоўны.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии