Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Зямля пад крыламі хімеры

 

Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама».

Камэнтары змагароў супраць беларускай мовы чытаць нецікава. Хоць бы таму, што аргумэнты не абнаўляліся гадоў 100-150, з часоў “фабрыканта вяровачных гальштукаў”. І ўсё зводзіцца да трох пастулятаў: мова непрыгожая ці прыдуманая (гэта як “сам дурак”), мову насаджаюць нацыяналісты (а хто насаджае расейшчыну – “інтэрнацыяналісты”? Гэта штосьці накшталт “інтэрдзевачак”, “белых і пушыстых”?) і, нарэшце, — “быцьцё вызначае сьвядомасьць” (мову ў стакан не нальёш і на хлеб не намажаш).

Сто гадоў гэта ўсё паўтараецца, выніку не прыносіць, але ніяк не абнаўляецца, і ўсё адно паўтараецца зноў. Ні табе прагрэсу, ані крэатыву. За гэты час чалавецтва прыдумала дзейсныя сродкі барацьбы з халерай, гішпанкай і цэлюлітам, навучылася вытручваць каларадзкіх жукоў, тараканаў і папіломы, супрацьстаяць тайфунам, вулканам і замаразкам на глебе, а беларускую мову канчаткова перамагчы “никак не удается”. Чаму? Вось пра што трэба думаць, а не гундосіць адно тое самае бяз толку.

На маю думку, праблема ў тым, што ў якасьці зброі змагары выкарыстоўваюць не сапраўдныя забойныя сродкі, а бутафорыю, кардонныя шаблі й гарматныя ядры з пап’е-машэ. Яны толькі з выгляду такія страшныя й сьмертаносныя, а насамрэч эфэмэрныя. Схапіўся за дрын, а ў руках – труха. Такой зброяй халеру не пераможаш.

Ну вось хоць бы гэты “сродак” – “быцьцё вызначае сьвядомасьць”, у якім ад пачатку закладзеная ўнутраная супярэчнасьць (няясна, што чаго вызначае). А наіўныя людзі хапаюцца за яго, цалкам перакананыя, што ў руках – сур’ёзная зброя. Маўляў, кіньце вы пра ўсе гэтыя самабытнасьці, мовы, маралі. Найперш – эканоміка. А тут дрын – раз! – і труха.

Мінулага разу я завёў быў гаворку пра тое, што беларусы зусім ня думаюць пра вечнае і важнае, а толькі пра мімалётнае, што мітусьлівыя клопаты Сёньня цалкам затуляюць нам думкі пра Заўтра. Таму мы так па-хакерску паразітуем на ўсім гатовым расейскім – эканоміцы, гісторыі, мове, пры тым адмаўляючы сваю ўласную самабытнасьць, якая патрабуе вялікай працы, дзе ніхто табе не падкажа, што й як рабіць. Паразітычны спосаб існаваньня ўжо доўжыцца такі працяглы час, што многім здаецца нормай і яны гатовыя бараніць сваю візію з кулакамі. Яны й думкі не дапускаюць, што хакеру некалі дадуць па руках. Але нават ня ў тым катастрофа, што дадуць. А ў тым, што для многіх такі нацыянальна-паразітычны спосаб існаваньня стаў іхнай сутнасьцю – да мозгу костак. І раптоўная перамена карцінкі на экране прынясе тую рэальнасьць, якую яны ніколі ня змогуць ня тое што прыняць, а нават зразумець. Толькі выбару ў іх пры гэтым ня будзе.

Калі “быцьцё вызначае сьвядомасьць”, тады сьвядомасьць запаўняюць хімеры. Яны запаўзаюць у твой дом праз усе адтуліны й прыкідваюцца тваім звыклым і адзіна магчымым атачэньнем. Ты жывеш страшна нязграбна ў ідыёцкіх інтэр’ерах, але настолькі звыкся з гэтым як са сваім, як з часткай сябе, што крый бог нехта скажа: “Эй, твая сьвядомасьць поўная хімераў!” – як ты кінешся на яго й будзеш бараніць свае хімеры да пасіненьня.

Калі б “эканамічны складнік” і сапраўды вызначаў нашу візію саміх сябе, тады суседняя Расея даўно мусіла б стаць самай багатай і ўтульнай для жыцьця краінай сьвету. Але як зь яе рэсурсаў ні зьбірай рай, усё адно выходзіць ГУЛАГ. І з фантастычнага паводле патэнцыялу быцьця кожны раз выходзіць — разруха ў мазгах.

На жаль, вельмі хутка забылі ў нас сталінскі час – проста мэтафару панаваньня хімераў. Калі Ян Барысавіч Гамарнік – разумны чалавек — падчас расстрэлу яго на загад Сталіна крычаў “Да здраўствует Сталін!”, калі ў фільме мудры чэкіст кажа герою: “Вашага бацьку расстралялі як ворага народа, але ён быў сапраўдным камуністам!” (у героя па шчацэ – сьляза ўдзячнасьці опэру за тое, што ўсё ж “справядлівасьць вастаржаствавала”), калі нават дысыдэнты кшталту Яўгеніі Гінзбург пасьля сваіх адседак у ГУЛАГу лічылі, што галоўнае для іх — аднавіцца ў партыі...

І так думалі татальна. Ды што думалі, жылі ў гэтым царстве хімераў. Зрасьліся зь імі, парадніліся са сваімі кАтамі, са сваім глупствам, са сваім убоствам. А з чаго вы ўзялі, што мы сёньня – не такія?

Між іншым, той хімерычны час і ня думаў сканчацца. Мы ж яго не асэнсоўваем і ад яго не адштурхоўваемся. Куды ён падзенецца? Неверагоднымі намаганьнямі культуры былі зробленыя прасьветы ў гэтай цемрашальскай прыдусе. Але дабро заўсёды, кожную сваю сэкунду – рукатворнае, і калі ёсьць прасьвет – значыць нехта працягвае сьвяціць. Зло, наадварот, ахінае ўсё і ўся без тваёй волі. І прыходзіць яно ня зь неба і не ад чорных сіл, а з “душы народнай”, з антрапасфэры. Сон розуму нараджае пачвараў. Колькі ні біўся акадэмік Ліхачоў, даказваючы, што найвялікшая каштоўнасьць чалавека і нацыі ў іх самабытнасьці, а ўсё вяртаецца на колы свае: твая каштоўнасьць – у тваёй лаяльнасьці сыстэме, рэжыму, уладзе. Ва ўсіх астатніх сэнсах ты – трэш.

Калі “быцьцё вызначае сьвядомасьць”, тады белае незаўважна робіцца чорным, а чорнае – белым. Але няхай цябе ня ўводзіць у зман тое, што “так лічаць усе” і што ты сам “так лічыш”. Ва “ўсіх” таксама бываюць абэрацыі зроку. Пасьля гэта раптам праходзіць і становіцца сорамна за свае ранейшыя перакананьні. Толькі мінулага не паправіш. Паправіць можна сёньня.

Калі Ўладзімер Караткевіч напісаў пра Беларусь кнігу “Зямля пад белымі крыламі”, усе чамусьці вырашылі, што тут маецца на ўвазе бусел. І нават на вокладцы кнігі зьмясьцілі беларускі краявід, над якім лунае перунова птушка. І ўсё быццам нармальна, так нібыта й павінна быць. Зямля пад белымі крыламі бусла. Толькі крылы ў бусла — што ў прыродзе, што на той вокладцы – чорныя.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Крылоу - беларус? Вот сволочь, а прикидывался норнальным русским...Падонак!!!!
  • Torcvemorda, не трэба браць на сябе занадта многа. А посцінгі твае на навінах вельмі карысна пачытаць тым, хто хоча пабачыць узровень культуры і адукаванасці "змагароў за знішчэння культуры " . таўталогія тут спецыяльна. Згодна Крылову - слана вельмі добра бачыць МОСЬКА. Яшчэ раз кажу: иди ...
  • Рад за Вас, юморной (перевод не нужен?). А по-русски: "Че ж вы отмороженные такие, паборники мовы?" Цепляние к частностям - признак мелочности. Именно по этому "некатОрыя" не видят за мелочью - слона. Еще раз говорю - надоел, отдыхай.
  • .. і ёсць ;;;;)))))) Ідзі ?? ???! ой, это только по-русскі понятно: Ідзі ?? ???!
  • Зачем? Я и был пограничником. Еще раз повторяю - надоел. Не буду опускаться до мелких уколов - "замяни" на партэбнае - "змяни" (ой, без мягкого знака, памылка?). И для тех, кто в танке: "-Меня очень волнует проблема Гондураса... - А ты пореже его чеши!" Отвянь.
  • замяні сабе нік на Pogranichnik