Мнения других авторов
- 30.03 // 12:45 Игорь Драко. СТРАСТИ. Бабий бунт, или Подиум для кандидаток // Статья
- 29.03 // 12:54 Владимир Подгол. МЕЖДУ СТРОК. Брюсу Бакнеллу — мы помним Будапештский меморандум. А вы? // Статья
- 28.03 // 12:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Як інвестыцыі закапваюцца ў зямлю // Статья
- 27.03 // 12:38 Анна Красулина. ТАЛАКА. Как реформировать энергетику Беларуси и избежать войны // Статья
- 26.03 // 15:22 Андрей Дмитриев. ПРАВДА. Мечты Лукашенко и реальность // Статья
Другие Мнения этого автора
- 22.11 // 16:07 Алег Аблажэй. GOGITO ART. Беларускі шанец // Статья
- 17.10 // 12:40 Алег Аблажэй. МЯЖА. Шнар // Статья
- 26.09 // 14:59 Алег Аблажэй. COGITO ART. Упакоўка // Статья
- 23.08 // 15:15 Алег Аблажэй. НУ І НЮ. Голы канфармізм // Статья
- 01.08 // 11:53 Алег Аблажэй. COGITO ART. Contemporary Kolkhoz // Статья
Мнение
Алег Аблажэй. COGITO ART. Рыцары Пандоры
Алег Аблажэй. Нарадзіўся ў 1954 г. на Наваградчыне. Скончыў у 1976 г. Віцебскі «худграф», а ў 1985 — Літоўскі мастацкі інстытут. З 2007 г. сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Супрацоўнічаў з выданьнямі «Наша Ніва», «Мастацтва», «Куфэрак Віленшчыны», «Свабода». Любімы інструмент — пяро, з-пад якога часам выходзяць лініі, часам словы. Творчыя намаганьні распадаюцца на дзьве паловы — спробы стварэння ўласнага сьвету і памкненьні асэнсаваць навакольны. Перакананы, што поўных абстынентаў трэба залічваць да інвалідаў. Любіць прыгожых жанчын і зьвяркоў. |
Апошнім часам на TV POLONIA зьявілася нямала перадач на тэму нядаўняй гісторыі. У іх носьбіты найвышэйшых маральных якасьцяў — ксяндзы, інтэлігенты, афіцэры ды іншыя сапраўдныя патрыёты — супрацьстаяць подлым, своекарысьлівым і жорсткім камуністам.
Але быў такі вось польскі камуніст — Ежы Чашэйка-Сахацкі. Нашчадак старога шляхецкага роду, цудоўна адукаваны — ведаў некалькі моваў — але адмовіўся ад кар'еры ў імя барацьбы за рабочую справу. Жыў на нелегальным становішчы, яго заўзята шукала паліцыя. Хаваўся сярод беднаты, нават часам загрымаваны пад габрэя. А потым спаткаў дзяўчыну, студэнтку з Пецярбурга, што жыла тымі ж ідэаламі. Пабраліся шлюбам, нарадзілася ў іх двое дзетак. Таварыш Ежы стаў дэпутатам польскага Сойму, бараніў інтарэсы працоўных — пакуль не давялося ўцякаць з Польшчы. Вядома ж, у сталіцу дзяржавы, да якой былі зьвернуты позіркі ўсіх прыгнечаных, у Маскву. Дзе прадаўжаў сваю дзейнасьць.
А ў 1933 годзе ўночы яго арыштывалі чэкісты. Білі. Катавалі. Але Чашэйка-Сахацкі не падпісаў ніводнай паперы, не выканаў ніводнага патрабавання катаў. І скончыў жыццё самагубствам, выкінуўшыся з вакна. Адзінае, што ад яго засталося ў лубянскіх архівах, — знойдзеная ў кішэні пінжака запіска, напісаная ўласнай крывёю.
Усё гэта распавяла дачка польскага рэвалюцыянера Наталля Астаф'ева ў зборніку вершаў, які праляжаў у выдавецтве каля дваццаці гадоў, да часу перабудовы.
У кнізе ёсьць здымкі бацькоў. Асабліва ўражвае «леанардаўскі» твар маці, якая потым адседзела 20 гадоў у ГУЛАГу.
А сама дачка, што яна? Расла ў дзіцячым доме як дачка «ворага народу», потым мела не меньш гаротнае юнацтва — але засталася верная ідэалам камунізму.
Фелікса Дзяржынскага цяпер называюць няйначай як «крыважэрцам». А пачытайце ягоныя дзённікі і лісты — колькі там самых сьветлых і высакародных думак і пачуццяў. На памяць прыходзіць хіба што Сент-Экзюперы. А як самаахвярна Фелікс Эдмундавіч займаўся дзецьмі-сіротамі, якія бадзяліся без прытулку пасьля грамадзянскай вайны!
У 80-я гады журналісты, калі хацелі абудзіць сумленне ў партакратаў, прыводзілі ім прыклад, як «нарком продовольствия товарищ Цюрупа падал в голодный обморок». Мы ніколі не зразумеем гісторыю камуністычнай ідэі, яе ўплывовасьць і прывабнасьць, калі не прызнаем існаванне такіх вось ідэалістаў, якія верылі ў сваю праўду да апошняга. Якія не шукалі ніякай асабістай выгады, усё рабілі выключна на карысьць грамадства — так, як яны гэту карысьць разумелі.
Жыццё Чашэйкі-Сахацкага абарвалі сталінскія душагубы. Але хто, калі не ён сам ды ягоныя паплечнікі, прывялі тырана да ўлады? Пляскалі ў ладкі і ўсё падтрымлівалі! Адкуль зьявіліся «беспризорники», калі не ў выніку бойні, распачатай паплечнікамі Дзяржынскага і ім самім? І ці ж не з віны бальшавікоў, іхніх экспрапрыяцый ды калектывізацыі прапала «продовольствие»?
Неістотна, якімі былі рэвалюцыянеры асабіста, якімі былі іхнія ідэалы і намеры. Істотны толькі вынік іх дзейнасьці — пекла замест раю.
Вось так і ў мастацтве. Як рэвалюцыянеры-камуністы хацелі вызваліць людзей ад праклёну прыватнай уласнасьці, так і першыя «авангардысты» — кубісты, футурысты, абстракцыяністы — намагаліся вызваліць жывапіс ад ярма натуралізму, прадметнасьці. Каб вольны быў жывапіс як музыка, каб зьзялі колеры, нічым не скаваныя.
Ды вось бяда — пазбаўлены ўласнасьці работнік траціць ахвоту да працы. Пазбаўлены прадметнасьці жывапіс траціць магчымасьць перадачы канкрэтнага зьместу. Бо мы бачым не колеры, а каляровыя прадметы. І зусім розныя пачуцьці і асацыяцыі выкліча, скажам, чырвоны сьцяг і спадніца таго самага колеру. Кроў і кетчуп. Без’языкі чалавек можа перадаць эмоцыі — радасьць, жах, гнеў. Але не растлумачыць, у чым справа.
Абстракцыяністы, жадаючы вызваліць жывапіс, вырвалі яму язык.
Хто будзе спрачацца — першыя «авангардысты» прыйшлі б у жах ад таго «беспредела», які твораць іх нашчадкі. Такі вось А.Брэнер прыўшоў у залу, дзе віселі творы Ван Гога, і «апаражніўся» пад імі. Чые традыцыі прадоўжыла ягоная «мастацкая» акцыя? Таго ж Ван Гога? Рэмбрандта? Не, Марселя Дзюшана, які амаль сто гадоў таму выставіў пісуар як прадмет мастацтва. Калі можна «па-лёгкаму», то чаму нельга «по-большому»?
Можна спачуваць Пандоры, можна яе разумець — але нельга зьняць з яе віну за адчыненую скрыню...
Последние Комментарии