Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»

Мнение

Зянон Пазьняк. ВЫБАРЫ. Байкот – гэта мэханізм барацьбы

 

Зянон Пазьняк

Зянон Пазьняк. Нарадзіўся ў 1944 годзе ў Суботніках на Івейшчыне. У 1988 годзе адкрыў Курапаты і заснаваў Беларускі Народны Фронт, вылучыў канцэпцыю Незалежнасьці Беларусі. У 1990-1996 — старшыня парляманцкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. У 1994 — кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. З 1996 года ў палітычнай эміграцыі. Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, ганаровы член Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг па гісторыі Беларусі, зборнікаў паэзіі і публіцыстыкі, фотаальбомаў.

Мушу сказаць некалькі словаў пра галоўную нашу ініцыятыву – байкот фальшывых выбараў. У цяперашніх абставінах гэта неабходнасьць. Дачыненьні склаліся так, што магчымыя толькі два рашэньні: альбо, як заўсёды, йсьці на фальшывыя выбары па сцэнару рэжыма, дзе ні кандыдаты, ні электарат ня маюць ніякага ўплыву на галасаваньне і служаць падставай для апраўданьня фальсіфікацыі, альбо другое рашэньне – адмовіцца ад удзелу ў фальшывым галасаваньні, на вынікі якога немагчыма ўплываць працэдурай аддачы сваіх галасоў.

Тут факталагічная частка рашэньня. Але зыходзіць трэба найперш з ідэалагічных, праўных і канстытуцыйных аргумэнтаў: Лукашэнка ня мае права балатавацца на выбарах больш чым два разы. Ён балатуецца цяпер ужо чацьверты раз, груба парушаючы права.

Сябры нашай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ ня мусяць паддавацца агітацыйнай фразэалёгіі людзей, якія не разьбіраюцца і кажуць, што ад байкоту рэжым зьнікне, абваліцца, перастане існаваць. У тупіковай сытуацыі, у якой апынулася нашае грамадзтва, байкот дасьць магчымасьць здабыць неаспрэчныя аргумэнты дзеля доказу фальсіфікацыяў і непрызнаньня выбараў у той час, калі ў выніку зьмены эўрапейскай палітыкі ў Эўропе рыхтуюцца прызнаць фальшывыя выбары ў Беларусі і нават гатовыя ўспрыняць дыктатуру, калі яна пагодзіцца лаяльна ўзаемадзейнічаць з Эўропай, робячы фармальныя саступкі. Для рэжыму гэта будзе абазначаць індульгенцыю на далейшае вынішчэньне беларускай культуры, мовы, школы і ўсяго беларускага.

Байкот непасрэдна не абваліць рэжым, але можа абваліць фальшывыя выбары і падрыхтаваць такім чынам наступную ліквідацыю рэжыму, зьмяніць настроі ў грамадзтве, даць яму стымул для кансалідацыі ў альтэрнатыву да рэжымнай улады. Удзел жа ў выбарах - ня зьменіць нічога.

Дзеля пазбаўленьня ад антыбеларускага рэжыму грамадзтва трэба рыхтаваць. Праз байкот грамадзтва можа набыць новыя якасьці і аргумэнты, якія спатрэбяцца пасьля новага году. Ізноў падкрэсьліваю, што ў сытуацыі, якая склалася, няма шмат выбару паводзінаў і шмат варыянтаў паводзінаў, а ёсьць рэальна толькі два: ілюзорны ўдзел альбо сьведамы пратэстны няўдзел у фальшывых выбарах.

Удзел у фальшывых выбарах мог бы мець тактычнае апраўданьне ў тым выпадку, калі б існаваў безумоўны і прызнаны альтэрнатыўны кандыдат, які выступаў бы як аўтарытэт і кіраўнік усіх пратэстных сілаў. Галоўнае патрабаваньне да альтэрнатыўнай асобы – каб яна зыходзіла зь беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

Пры такой раскладцы існуе шмат варыянтаў і магчымасьцяў перамогі, бо ёсьць адзіны цэнтар кіраўніцтва, дзеяньняў і змаганьня. Тады магчымыя і “плошча” і “шэсьце”, і “страйк”, і “ціск”, і нават “рэвалюцыя” пры ўмове падрыхтаванасьці грамадзтва.

Тое, што пры дапамозе рэжыму, зьнешніх сілаў і псэўдаапазыцыі зроблена цяпер, выключае, практычна, усе варыянты масавых падзей. Не падрыхтаванае грамадзтва і няма адзінай пазнавальнай альтэрнатывы. У такіх умовах масавая зьява ня робіцца шырокім і кіруемым дзеяньнем, але ўзьнікае прастора для правакацыяў розных арганізаваных групаў, для неадэкватных і бязглуздых паводзінаў (паход на Акрэсьціна ў 2006 годзе і пабіцьцё людзей - характэрны таму прыклад).

Антыбеларускі рэжым лёгка стварыў сабе, як я ўжо пісаў раней, калектыўнага спарынг-партнёра. Эфэктыўнасць яго дзеля падтрымкі кандыдатуры ўзурпатара ўжо цяпер у шмат разоў пераўзыходзіць "карыснае дзеяньне" ад ролі былога Гайдукевіча. Згінаньне ўмоўна апазыцыйных кандыдатаў перад Масквой і прарасейская рыторыка даходзіць да непрыстойнасьці. Лукашэнку заставалася толькі падказаць журналістам (што ён і робіць), каб зьвярнулі ўвагу на гэтых прэтэндэнтаў, гатовых нават стратэгічную эканоміку здаць маскоўскаму капіталу. Калектыўны спарынг-партнёр сваімі прамаскоўскімі і непісьменнымі заявамі пра эканоміку ды энэргетыку выгадна адцяняе Лукашэнку ў ролі нібыта "гаспадара" і "абаронцы" інтарэсаў Беларусі, якую ён цяпер разыгрывае. Парадокс, да якога трэба было дадумацца. Дадумаліся.

Некаторыя ў Эўразьвязе паглядзелі на гэтую дзявятку безадказных “кандыдытаў” і вырашылі, што лепш падтрымаць Лукашэнку, бо пэрспэктыва мець пашыраную Расею ля сваіх межаў іх не захапляе. Два прарасейскія кандыдаты (Някляеў і Саньнікаў) тым часам стварылі свой блок-тандэм. Усе астатнія ўвайсьці ў блок адмовіліся. Тут знаёмая схема “Мілінкевіч-Казулін”. Калі гэтая прамаскоўская схема будзе мець працяг, то выснова цьвёрдая – ніякой “плошчы” 19 сьнежня быць ня можа (наша Партыя ня мусіць удзельнічаць у авантуры). У Беларусі гэта ўжо праходзілі. Ад іх цяпер нават ў Эўропе дыстансаваліся.

Стварэньне "блок-тандэму" наводзіць на думку, што і на Някляева, і на Саньнікава ўплываюць з адзінага цэнтру, бо, зыходзячы з асаблівасьцяў перадвыбарчай барацьбы, Някляеў (які мае лепшыя магчымасьці і які ўжо цяпер рэальна вызначыўся як першая асоба сярод дзявяткі гульцоў) ня мусіў бы лучыцца з офісным функцыянерам Саньнікавым, каб цягнуць яго на сваіх плячах на ролю пасьлявыбарчага Мілінкевіча. Тым ня менш, такое дзіва адбываецца.

Тэарэтычна існуе магчымасьць вельмі моцнага ўдару па незаконных выбарах і па ўзурпатару (такога ўдару, ад якога рэжым апынуўся б на дошках). Дзеля гэтага пасьля рэгістрацыі неабходна калектыўная заява ў ЦВК ад усіх дзевяці “спарынг-партнёраў” з патрабаваньнем выканаць закон і выключыць са сьпісу кандыдатаў у прэзыдэнты грамадзяніна Лукашэнку, які ня мае законнага права балатавацца чацьверты раз. Пры невыкананьні гэтага патрабаваньня ўсе дзевяць кандыдатаў адмаўляюцца ўдзельнічаць у выбарах, каб не легалізаваць антыпраўнае дзеяньне. Справу накіроўваюць у суд. Але на практыцы такое немагчыма. Палова з тых дзевяці кандыдатаў цалкам несамастойныя (хоць у некаторых крыніцы іхняй несамастойнасьці яшчэ невядомыя).

Схема, па якой разьвіваюцца зараз падзеі, вызначаецца рознымі чыньнікамі. Верагоднасьць шырокай, масавай плошчы ў лягічным вызначэньні роўная нулю. Але нельга выключыць нейкага экстраардынарнага (ці нават справакаванага) зьбегу абставінаў, што створаць такую стыхійную масавасьць. Пры масавай плошчы ў становішчы рэальнага бязьлідэрства і "рэвалюцыйнага" клікаваньня агентуры ўзрастае небясьпека вострай правакацыі, у якой Масква набыла вопыт і перакрочыла ўсе межы. Гэта трэба мець на ўвазе, плянуючы дзеяньні.

Нягледзячы на неспрыяльныя абставіны, якія могуць узьнікнуць для масавых мерапрыемстваў, верагоднасьць “плошчы” мы не здымаем з плянаў нашае дзейнасьці. Рыхтуемся, але рашэньне (тое ці іншае) прымем у адпаведны час. Шмат будзе залежаць ад колькасьці людзей, якія ня пойдуць галасаваць. Асноўнае патрабаваньне (па якім будзе прапанаваны мэханізм) і галоўны лёзунг: “Новыя выбары бяз Лукашэнкі!”.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.57 (всего оценок: 59)
Распечатать Сохранить Опубликовать в блоге Отправить на e-mail Сообщить об ошибке

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Ну прям Ленин в эмиграции.Интересно,а какое у него там содержание?Кто платит?
  • Чем этот "лёзунг" отличается в принципе от “выбары бяз "змагароу"!”, с коституционной точки зрения?
  • Зянон едзь зноў у Беларусь ты нам патрэбны,бо табе баяцца i Лукашысты i ЛУКАШЫНКО асабiста
  • Зянон ПАЗЬНЯК пишет: «Пры масавай плошчы ў становішчы рэальнага бязьлідэрства і "рэвалюцыйнага" клікаваньня агентуры ўзрастае небясьпека вострай правакацыі, у якой Масква набыла вопыт і перакрочыла ўсе межы». А что это за намек на «опасность острой провокации, в которой Москва заимела и перешла все границы»? Может это намек на убийства и избиения работников СМИ?
  • один из вариантов....
  • Угу, контроль над проведением выборов это ведь кропотливая работа, а не просто выкрики про бойкот, лентяи в общем.

Интересные Факты

Загрузка ...