Мнения других авторов
- 24.03 // 19:02 Алег Гайдукевіч. ДЗЕНЬ ВОЛІ. Ад БНР да Незалежнай Беларускай Дзяржавы // Статья
- 24.03 // 12:52 Наталья Рябова. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Крабий бюджет // Статья
- 23.03 // 17:37 Сергей Зикрацкий. БИЗНЕС В ЗАКОНЕ. Индивидуальные предприниматели — новый формат работы или уклонение от уплаты налогов? // Статья
- 23.03 // 12:44 Брюс Бакнелл. ЕВРОПА. Мы помним о том, что произошло в Крыму год назад // Статья
- 22.03 // 13:47 Алесь Мікус. ПРАЕКЦЫІ. Як дзеці. Как дети // Статья
Другие Мнения этого автора
- 07.02 // 13:37 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Колькі вяровачцы не віцца… // Статья
- 21.12 // 13:27 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб дзейнасці беларускага ўраду і свінстве // Статья
- 23.11 // 13:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб тактыка-эканамічных хітрасцях магілёўска-шклоўскай вертыкалі… // Статья
- 26.10 // 12:25 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. І хто ж у нас утрыманцы і дармаеды??? // Статья
- 28.09 // 10:53 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Дарэфармаваліся… // Статья
Мнение
Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Летуценнікі з Савета міністраў
Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ. |
У час прэзідэнтскай кампаніі 2010 года самым папулярным анекдотам сярод кандыдатаў на пасаду прэзідэнта РБ быў анекдот пра мужыка, які плакаў, праглядаючы на тэлеканале БТ праграму аб Беларусі, і выказваў жаданне жыць у той Беларусі, якую паказваюць па тэлевізары.
Нельга казаць, што гэты анекдот нарадзіўся на пустым месцы. Неабходна аддаць “належнае” кіраўніцтву і супрацоўнікам беларускага тэлебачання, бо ролю “вешальнікаў лапшы” на вушы тэлегледача яны выконвалі паспяхова. Нават і зараз, калі ў эканоміцы краіны адбываюцца нязменныя негатыўныя працэсы, БТ-шнікі, АНТ-шнікі ды і іншыя іх калегі стараюцца да канца адыгрываць сваю ролю.
У гэтым плане не адстаюць ад іх і дзяржаўныя друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, розныя па ўзроўню, па тыражу, па складу рэдакцыйных рад і заснавальнікаў. Самым салідным сярод друкаваных СМІ па складу рэдакцыйнай рады з’ўляецца часопіс “Эканоміка Беларусі”. У склад рады тут уваходзяць аж 23 высокапастаўленыя асобы Беларусі, ад Мясніковіча М.У. — прэм’ер-міністра РБ (старшыня рэдакцыйнай рады) да намеснікаў прэм’ер-міністра, міністраў, рэктараў ВНУ. І задачы ў гэтага часопіса ўжо больш глабальныя, арыентаваныя не толькі на грамадзян Беларусі, але і на ўсё сусветнае грамадства (тут трэба дадаць, што друкуецца часопіс і на англійскай мове).
Як жа ён спраўляецца са сваёй задачай?
Разгледзім гэтае пытанне на прыкладзе першага нумара выдання за 2011 год, бо за прайшоўшыя 10 месяцаў бягучага года можна зрабіць высновы і даць ацэнку надрукаваным матэрыялам. Загалоўным там з’яўляецца артыкул Міхаіла Мясніковіча “Ініцыятыва, дынамізм, інавацыйнасць”. Следам за ім размешчаны артыкул першага намесніка Прэм’ер-міністра У.Сямашкі “Задачы стратэгічнай значымасці”. А далей сваё слова сказалі намеснікі прэм’ер-міністра В.Іваноў, А.Калінін, С.Румас, А.Козік, міністр эканомікі М.Снапкоў і т.д.
Галоўнай стратэгічнай лініяй ва ўсіх аўтараў праходзяць завярэнні аб дасягнені да 2015 года беларускімі грамадзянамі сярэдняеўрапейскага ўзроўню і якасці жыцця.
Стабільнасць сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі залежыць ад эфектыўнасці вырашэння пытанняў далейшага павышэння ўзроўню энэргетычнай бяспекі нашай краіны, — такі галоўны акцэнт артыкула У.Сямашкі. У сваім артыкуле першы намеснік прэм’ер-міністра рапартуе аб “паспяховасці” выканання “Дзяржаўнай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў Беларускай энэргетычнай сістэмы, энэргазберажэння і павелічэння долі выкарыстання ў рэспубліцы ўласных паліва-энэргетычных рэсурсаў на перыяд да 2011 года”. Фінансаванне дадзенай праграмы з дзяржаўнага бюджэту у 2006-2010 гадах склала больш 7,6 трлн. рублей (каля 3 млрд. дол. ЗША).
Не будзем сёння завастраць увагу на правалах у выкананні гэтай праграмы за мінулую пяцігодку, пра гэта ўжо гаварылася раней, звернем увагу на тое, што абяцаў нам намеснік прэм’ера ў пачатку 2011 года на далёкую і бліжэйшую перспектыву.
Сп.Сямашка выказвае завярэнні чытачам часопісу ў рэальнасці паспяховага выканання мэтаў і задач развіцця энэргетычнага патэнцыяла краіны на перыяд ажно да 2020 года. А на бліжэйшую перспектыву — аб планавым завяршэнні ў 2011 годзе рэканструкцыі і будаўніцтва 5 буйных энэргетычных аб’ектаў. Сярод іх — і Гродзенская ГЭС магутнасцю 17 МВт.
Згодна Дзяржаўнай праграмы, будаўніцтва гідраэлектрастанцыі распачата ў 2007 годзе, планавы ўвод у эксплуатацыю — 2011 год. За выкананне работ па будаўніцтву электрастанцыі адказнасць нясе Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне “Белэнэрга” і галоўнае ўпраўленне стратэгічнага развіцця і інвестыцый Міністэрства энэргетыкі РБ.
Але ж яшчэ ў першай палове 2010 года па сітуацыі, якая склалася на аб’екце, было зразумела, што будаўніцтва электрастанцыі ў 2011 годзе завершана не будзе. Выяўлена, што пры распрацоўцы праекта праектанты дапусцілі шэраг пралікаў, хаця праект і прайшоў своечасовую экспертызу. Для паспяховага завяршэння будаўніцтва, неабходна было прадугледзець яшчэ шэраг дадатковых работ і рэсурсаў, у т.л. каля 70 тыс. куб.м. жалезабетона.
Узнікае пытанне: а што ж Уладзімір Сямашка, — ён што, калі пісаў гэты артыкул, не ведаў сапраўднага стану на будаўнічым аб’екце? Ці яго падначаленыя з Міністэрства энэргетыкі далі свайму шэфу недакладную інфармацыю? Як жа можна весці планаванне на далёкую перспектыву, калі не валодаеш інфармацыяй аб бягучым стане рэчаў? Ці можа, як у свой час з Леанідам Ільічом Брэжневым у знакамітай сітуацыі часоў існавання Савецкага Саюза пры выданні яго твораў, так і ён гэтага артыкула таксама не чытаў?
Можна сказаць: ну, бывае...памыліўся чалавек, ці ў рэдакцыі часопіса штосьці наблыталі...
Тады пойдзем далей.
Звернем увагу на артыкул немесніка прэм’ер-міністра А.Калініна, дзе ён выказваецца аб прыгожых перспектывах ЖКГ нашай краіны. Напрыклад, сп. Калінін прагназуе, што ў 2015 годзе кошт 1 кв.м. жылля будзе знаходзіцца на ўзроўні сярэднемесячнага заробку. Пры тым, па яго меркаванях, дадзены паказчык у 2010 годзе раўняўся 0,7 кв.м. Цікава, чый сярэдні заробак ён меў на ўвазе?
Чытаючы далей дадзены артыкул, складваецца ўражанне, што аўтар не ведае аб прынятых раней Саветам міністраў праграмных дакументах развіцця ЖКГ. Напрыклад, Канцэпцыя развіцця ЖКГ, зацверджаная ў 2003 годзе, прадугледжвае павышэнне ўзроўню пакрыцця насельніцтвам страт на аказанне жыллёва-камунальных паслуг да 100% у 2015 годзе. Сп. жа Калінін плануе дадзенае павышэнне да 60%.
Падобныя рэчы праглядаюцца і ў артыкуле яшчэ аднаго намесніка Прэм’ер-міністра — В.Іванова, які намаляваў проста касмічныя перспектывы для сельскай гаспадаркі нашай краіны. Па яго прагнозах пачатку 2011 года, гадавая вытворчасць зерня ў нашай краіне да 2015 года павінна павялічыцца ўдвая і скласці 12 млн. тон, а сярэднемесячны заробак працаўнікоў сяла дасягнуць да 750 даляраў у эквіваленце. Падобных прагнозных паказчыкаў па знешнеэканамічнай дзейнасці АПК, па мадэрнізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, па вытворчасці прадукцыі АПК у сп. Іванова яшчэ вельмі шмат. Застаецца толькі не зразумелым, на чым грунтаваліся дадзеныя лічбы.
Практычна ўсе гэтыя і іншыя артыкулы проста нашпігаваныя падобнымі фантастычнымі пражэктамі і ляпамі.
Для каго ж чыноўнікі такога высокага ўзроўню пішуць такія артыкулы, для каго друкуецца дадзены часопіс? Складваецца ўражанне, што рэдакцыйная рада часопіса вырашыла паспаборнічаць з тэлевізійшчыкамі ў “развешванні лапшы”, каб наступны раз беларускі мужык ужо казаў, што хоча жыць у Беларусі, пра якую пішуць у часопісе “Эканоміка Беларусі”. А можа, гэтыя людзі проста знаходзяцца не на сваіх месцах і таму не валодаюць рэальным станам рэчаў у эканоміцы краіны і не ведаюць, якім чынам вывесці яе з той прорвы, у якую яны яе завялі?
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии