Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Аляксандр Шпакоўскі. МЕРКАВАННЕ. Ліберальны таталітарызм як пагроза беларуска-еўрапейскага збліжэння


Аляксандр Шпакоўскі
Аляксандр Шпакоўскі. Нарадзіўся ў 1984 годзе, беларус. Скончыў гістарычны факультэт БДПУ ім. Танка (2007), юрыдычны факультэт БДУ (2011). У 2007-2011 гадах працаваў на розных пасадах у дзяржаўных установах адукацыі і мясцовых выканаўчых органах улады. Актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю, каардынуе грамадзянскую кампанію па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў «Антымак». Сябра Рады руху беларускіх патрыётаў «Правы Альянс». Удзельнік праекта «Цытадэль». Сфера інтарэсаў: геапалітыка, адукацыя, бяспека, дзяржаўная служба.

Існуе звыклае разуменне класічнага таталітарызму: дыктатура, адно меркаванне, варожае стаўленне да іншай думкі, адсутнасць свабоды слова. З таталітарызмам грамадская думка цесна звязвае ідэалогіі камунізма, нацыянал-сацыялізма, фашызма, рэлігійнага фундаменталізма.

Са словам «лібералізм» прынята звязваць абсалютна супрацьлеглую таталітарнай сістэму дзяржаўнага кіравання, бо само слова «лібералізм» паходзіць ад слова «свабода». І бальшыня сучасных лібералаў на словах выступае за правы асобы, свабоду думкі і выказванняў, але, як паказвае практыка, свабоды яны патрабуюць толькі для СВАІХ думак і меркаванняў і правы асобы ім патрэбны толькі ў тым дыскурсе, які супадае з іх уяўленнем аб сістэме права.

Нядзіўна, што падобную публіку часцяком называюць «лібероідамі» ці «лібераламі» ў двукоссі. Гэтак падкрэсліваецца бездань, што палягае паміж класічным лібералізмам, які мае шэраг безумоўных пазітыўных бакоў, і сучаснай таталітарнай сектай, якая ўзурпавала сабе гэтае найменне.

Калі думка і вобраз мыслення асобы адхіляюцца ад «ліберальных» догмаў, то іх аўтар падвяргаецца шалёнай атацы, абвінавачваецца ва ўсіх смяротных грахах, яму усяляк спрабуюць закрыць рот, дыскрэдытаваць, абмежаваць інфармацыйныя магчымасці. Такая з’ява апошнім часам дала права палітолагам казаць аб новай форме дыктатуры — ліберальным таталітарызме. Каб далей не блытацца, таталітарных лібералаў далей будзем называць «лібераламі» у двукоссі.

Сітуацыя, што склалася ў беларускай палітыцы, яскрава пацвярджае згаданыя вышэй тэзісы. Палітыкі і грамадскія дзеячы «дэмакратычнага лагеру», што спрабуюць дзейнічаць насуперак застаяўшымся догмам, спрабуюць працаваць канструктыўна, адразу ж падвяргаюцца шэльмаванню і абструкцыі. Колькі ўжо мы з вамі чулі «сенсацыйных абвінавачванняў» у таемнай супрацы з «кэдэбе-фсбе», «Расеяй», «здрадзе» ў адносінах да абсалютна розных публічных асоб? Пошук «агентаў» стаўся ўжо проста анекдотам, і , нават, калі яшчэ ўчора ты свой, то гэта зусім не засцерагае ад таго, што, выказаўшы ўласнае меркаванне, назаўтра не прачнешся «агентам» з лёгкай падачы якога-небудзь «дэмакрата».

Наглядна ілюструе правільнасць падобных думак сітуацыя з Вольгай Стужынскай, якая яшчэ нядаўна мела выдатныя адносіны з абсалютнай бальшынёй беларускіх палітыкаў і лічылася ледзь не прадстаўніком апазіцыі ў Брусэлі.

Але Стужынская ўзяла на сябе смеласць паставіць пад сумнеў эфектыўнасць тактыкі візавых абмежаванняў і санкцый Еўразвяза ў адносінах да Беларусі. З тэкста заявы «Офіса за дэмакратычную Беларусь»: «Зважаючы на той факт, што Еўрапейскі Саюз не мае намеру ўводзіць сапраўдныя эканамічныя санкцыі дзеля аказання ціску на беларускія ўлады, шэраг беларускіх арганізацый і палітыкаў палічылі, што ўнясенне зменаў у так званы «чорны візавы спіс» наблізіць час вызвалення палітычных вязняў. «Офіс за дэмакратычную Беларусь» агучыў у інстытутах ЕС гэту пазіцыю, прапанаваўшы імёны, якія можна было б патэнцыйна выключыць са спісу. Перагляд спісу мог бы стаць добрым сігналам таго, што ЕС не бярэ курс на поўную ізаляцыю Беларусі».

І сапраўды, у дадзеным выпадку развагі Вольгі Стужынскай вельмі простыя і слушныя.

Ад сябе дадам, што палітыка санкцыяў, якая праводзіцца гадамі, даказала сваю абсалютную неэфектыўнасць, наадварот, такія абмежаванні яшчэ больш аддаляюць Беларусь ад Еўропы, робяць Расійскую Федэрацыю безальтэрнатыўным геапалітычным партнёрам нашае краіны. Акрамя таго, на практыцы беларускія чыноўнікі з чорнага спіса спакойна ездзяць па Еўропе куды ім патрэбна па лініі міжнародных арганізацый : ААН, Інтэрпола і інш. Дарэчы, і самі санкцыі носяць зусім не практычны, а хутчэй маральна-паказальны характар, бо на іх фоне гаднлёвыя паказчыкі Беларусь-ЕЗ увесь час узрастаюць, а асноўнымі патнёрамі Беларусі выступаюць краіны, што найбольш крытыкуюць беларускую сістэму ўлады на міжнароднай арэне: Германія, Польшча, Галандыя.

Вядома, візавыя абмежаванні могуць прымяняцца ЕЗ у адносінах да асобаў — супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, дзяржаўных службоўцаў, што, на думку кіраўніцтва еўрапейскіх структур, вінаватыя ў рэпрэсіях, парушэнні нормаў права. Але ў той жа час падобныя абмежаванні ў адносінах да вучоных, выкладчыкаў і адміністрацыі ВНУ, журналістаў, бізнэсоўцаў, прамыслоўцаў выглядаюць цалкам алагічнымі, калі ўлічваць публічна агучаную пазіцыю Еўразвяза аб жаданні збліжэння з Беларуссю. Гэтаксама алагічна і дзіўна выглядаюць кошты шэнгенскіх візаў для беларусаў, абмежаванні і дыскрымінацыя, з якой сутыкаюцца нашы грамадзяне пры іх атрыманні.

Адкуль узялася такая дзіўная палітыка ЕЗ у дачыненні да Беларусі? Справа ў тым, што стварэнне рэкамендацый па фармаванню «беларускага вектару» еўрапейскай палітыкі доўгі час адносілася да кампетэнцыі беларускіх «лібералаў», што год за годам расказваюць грамадству і замежнікам «жахі» са старонак сайта «Хартыя-97». «Лібералам» было невыгодна і недапушчальна каб у калідорах Брусэля і Страсбурга загучала іншая, адрозная думка. Падобная сітуацыя, памножаная на няўдалую брэндынгавую палітыку ўлады, памылкі беларускага кіраўніцтва ва ўнутраннай палітыцы, прывяла да таго, што і дагэтуль Рэспубліка Беларусь застаецца белай плямай, краінай з абмежаванымі магчымасцямі ў цэнтры Еўропы. Міты аб Беларусі, створаныя «ліберальнай» прапагандай у свядомасці еўрапецаў, настолькі камічныя, што іх няма сэнсу пералічваць. Калі ў Беларусі не ядуць яшчэ людзей, дык і тое ўжо добра. :)

Вядома, у шэрагах дэмакратычнага лагеру шмат адукаваных, канструктыўных людзей, якія разумеюць: без дыялогу і спробаў супрацы з афіцыйнай уладай (бо менавіта яна, як бы іншае каму ні хацелася, ажыццяўляе адміністрацыйнае кіраванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь) немагчымыя палітычныя рэформы і змены ў нашай краіне. Але такія памкненіі ўвесь час паліваліся брудам і шэльмаваліся прадстаўнікамі «непрымірымага лагеру», як гэта зараз адбываецца са спадарыняй Стужынскай. Пры гэтым «лібералы» забываюцца і на свае любімыя «свабоду слова» і «гендэрны баланс».

Са свайго боку лічу патрэбным выказаць падтрымку ініцыятывам Вольгі Стужынскай аб скарачэнні чорнага спісу беларусаў за кошт не маючых адносінаў да палітычных рэпрэсіяў асобаў.

На маю думку, толькі шчыльная супраца Беларусі і ЕЗ у галіне навукі, адукацыі, права, супольныя праекты могуць паўплываць на фармаванне цывілізаванай палітычнай прасторы ў нашай дзяржаве, сапраўды зблізіць нашыя краіны. Беларусь — неад’емная частка еўрапейскай цывілізацыі, адна з яе калысак, таму неабходна прыкласці ўсе намаганні, у тым ліку на міжнароднай арэне, для аднаўлення цывілізацыйнай еднасці, упарадкавання месца Беларусі ў сям’і еўрапейскіх народаў. Нашай краіне не трэба раздраі, пагромы і гвалт, спакойныя змены, эвалюцыйны працэс, палітычныя рэформы ў супрацы з міжнароднымі інстытуцыямі павінны прынесці жаданы вынік — дэмакратычную Беларусь. Пры гэтым неабходна памятаць, што дэмакратыі і павазе да чужой думкі павінны вучыцца не толькі прадстаўнікі ўлады, але, як паказваюць падзеі апошняга часу, і тыя палітыкі, што ўжо даўно называюць сябе «дэмакратамі».

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

Оценить материал:
Средний балл - 3.24 (всего оценок: 29)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • http://lenta.ru/news/2012/02/14/sovet/
  • читал, в принципе ничего нового, я вижу только что очень медленно(для нас), но санкции какую то роль играют, иначе не было бы. Шпаковский http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=rWuPft4LDo0#!
  • http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=122262&newsPage=0
  • +100000000!!! Как пить дать!
  • ага, лучше бы эту сумму нашим ментам бы показали, завтра же власть поменялась:)
  • если брать по существу, то нет никакой модели, есть мафиозная группа которую кормит Кремль, а то что в России в течении года произойдет одному Богу известно, но ничего хорошего их там точно не ждет. Хотя по сравнению с нами там весьма неплохо...