Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Прагінанні беларускіх чыноўнікаў перад будучым уладаром

 

Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ.

Прэзідэнцкая кампанія ў Расіі завяршылася, як усе і чакалі, “яўнай перамогай” у першым туры Уладзіміра Пуціна. Перад новаабраным прэзідэнтам РФ адкрываюцца рэальныя магчымасці па пераўтварэнню яго мары ў рэальнасць...

А мара гэта называецца — адраджэнне Расійскай імперыі. Бо нават утварэнне Савецкага Саюзу ён лічыць памылкай бальшавікоў.

Нямала прыхільнікаў гэтай ідэі ёсць, на жаль, і сярод грамадзян Беларусі.


На днях я атрымаў адказ на мой зварот да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка. У звароце да старшыні аблвыканкама ўтрымліваліся прапановы аб дапамозе з боку Партыі БНФ Магілёўскаму аблвыканкаму з мэтай паспяховага выканання Комплекса першачарговых мер, зацверджаных сп. Руднікам, па папулярызацыі беларускай мовы на 2010-2012 гады. Бо выкананне Комплекса мер зрываецца. Як сказана ў лісце, падпісаным намеснікам старшыні В.Малашкам, “зроблены гэты комплекс таму, што аблвыканкам занепакоены станам роднай мовы ў грамадстве і зацікаўлены пашырэннем яе выкарыстання”.

У адказе, выкладзеным на трох аркушах паперы, пералічваюцца “дасягненні” мясцовых уладаў у папулярызацыі беларускай мовы, выказваецца падзяка за маю актыўную грамадзянскую пазіцыю і занепакоенасць станам беларускай мовы ў нашым грамадстве. Аднак, са слоў чыноўніка, ацэнка сітуацыі ў адносінах да беларускай мовы, дадзеная ў маім лісце як жудасная, не адпавядае фактычнаму стану. Што ж да прапановы аб дапамозе аблвыканкаму з боку Партыі БНФ, то гэтае пытанне апынулася па-за ўвагай чыноўніка.

Так склалася, што дадзены дакумент пераклікаецца ў часе і тэматыцы з некаторымі іншымі цыркулярамі і каментарамі высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Так, напачатку сакавіка 2012 года з Адміністрацыі прэзідэнта за подпісам першага намесніка Адміністрацыі Аляксандра Радзькова ва ўсе аблвыканкамы быў накіраваны загад аб “недапушчэнні беларусіфікацыі і скарачэння ўжывання рускай мовы”.

Больш дакладна дадзены пункт гэтага распараджэння выглядае наступным чынам: “Прыняць канкрэтныя меры па недапушчэнні правядзення кіраўнікамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый палітыкі прымусовай беларусіфікацыі і штучнага скарачэння выкарыстання рускай мовы ў іх дзейнасці».

Згодна з дакументам, мясцовыя чыноўнікі атрымалі загад спыніць усялякую дзейнасць у плане развіцця і адраджэння беларускіх гістарычна-культурніцкіх каштоўнасцяў: “Забяспечваць аптымізацыю расходаў мясцовых бюджэтаў на рэстаўрацыю і рэканструкцыю гісторыка-культурных каштоўнасцяў, пастаноўку спектакляў, фільмаў, канцэртных праграмаў, правядзенне культурна-забаўляльных мерапрыемстваў”.

Рэфрэнам да ўсяго гэтага ў лютым-сакавіку 2012 года прагучалі артыкулы ў газеце “Советская Белоруссия” і інтэрв’ю “Еўрарадыё” старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Анатоля Рубінава з прапановамі па ўвядзенні на тэрыторыі Беларусі расійскага рубля. Па яго меркаваннях, менавіта з-за адсутнасці ў Беларусі ўласных вуглевадародаў і высокай імпартаёмістасці эканомікі нацыянальная валюта пазбаўлена доўгатэрміновых перспектыў існавання.

“Вот в чем состоят наши настоящие проблемы, а не в отсутствии демократии и недостатке свободы слова. Эти проблемы имеют фундаментальный характер и могут быть решены только за счет интеграционных процессов”, — лічыць сп. Рубінаў.

Па яго словах, беларускі бок гатовы адмовіцца ад часткі суверэнітэту дзеля забяспячэння стабільнасці ў эканоміцы: “Какая потеря? Ідет процесс интеграции. На постсоветском пространстве свои интеграционные процессы. Что-то нам нравится, что-то — нет. Но есть хочется каждый день. И нужно обеспечивать экономику, жизнь обеспечивать — это главное. Надо с этой точки зрения смотреть, а не что “мы теряем”. Суверенитет — это когда все сыты, обуты, у всех есть образование, работа, хороший уровень жизни. Вот тогда — суверенитет”, — выказаўся Рубінаў...

Зрэшты, нічога дзіўнага, калі згадаць пра некаторыя вершаваныя творы (калі іх так можна назваць) гэтага аўтара. Напрыклад, вось гэты:

Что-то сердце, что-то сердце растревожило,
Голова болит невмоготу,
И в боку к тому же колет тоже мне,
Да плюс горечь вместе с сухостью во рту.
Что-то печень, что-то печень расходилася,
А как ляжешь — в почки отдает,
Мне снотворное бы очень пригодилося,
Да понос вот что-то не перестает…”


Можна па рознаму адносіцца да падобных адпісак, распараджэнняў, каментароў... Але за ўсім гэтым бачна адна заканамернасць — спроба беларускіх чыноўнікаў спадабацца свайму будучаму гаспадару, новаабранаму прэзідэнту Расіі, У.Пуціну. Створаная сярод беларускіх уладных структур прарасійская пятая калона як напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі ў РФ, так і адразу пасля яе актыўна ўключылася у працэс інтэграцыі Беларусі ў Расію, а прасцей — у працэс здачы суверэнітэту нашай краіны. І як бачым, яны нават гэтага не хаваюць і дзейнічаюць ужо ў адкрытую.

Мэта гэтых людзей адна — спадабацца Пуціну ў імкненні здачы незалежнасці нашай краіны і “застолбить” на перспектыву пасады сабе і сваім сваякам ў новаўтворанай Мінскай федэральнай акрузе Расійскай Федэрацыі...

У дадзенай сітуацыі, дзеля выратавання нашай Бацькаўшчыны ад чарговай навалы з усходу і здрадніцкай дзейнасці пятай калоны ўнутры Беларусі, як ніколі актуальным становіцца неабходнасць яднання беларускіх нацыянальна-патрыятычных сілаў унутры краіны і за яе межамі вакол адзінага цэнтру. Такім цэнтрам была і застаецца Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.

Толькі сумеснымі дзеяннямі нацыянальна-патрыятычныя сілы змогуць супрацьстаяць агалцелай русіфікацыі і здачы суверэнітэту Беларусі.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.34 (всего оценок: 32)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • “ Что-то сердце, что-то сердце растревожило, Голова болит невмоготу, И в боку к тому же колет тоже мне Да плюс горечь вместе с сухостью во рту. Что-то печень, что-то печень расходилася, А как ляжешь — в почки отдает Мне снотворное бы очень пригодилося, Да понос вот что-то не перестает…” Калi кухарка кiраваць узялася, Адзiная краiны вырашая лёс, У далонi засталось бязгучна пляскаць, Цi моучкi у кухне думаць - "шос".