Мнения других авторов
- 02.04 // 15:53 Евгений Балинский. ТОЧКА ЗРЕНИЯ. День, когда всё только начнется // Статья
- 01.04 // 10:42 Павел Севярынец. ФЕНАМЕНАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ. Батлейка // Статья
- 31.03 // 11:26 Лев Марголин. ПРАВЫЙ ВЗГЛЯД. Рубль снова упадет, или Квадриллион в фантиках // Статья
- 30.03 // 14:26 Владимир Подгол. МЕЖДУ СТРОК. Открытия Лукашенко в области парламентаризма // Статья
- 29.03 // 12:34 Инна Ромашевская. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Оценка за поведение // Статья
Другие Мнения этого автора
- 23.10 // 09:16 Аляксандр Мілінкевіч. ЗА СВАБОДУ. Смак Еўропы для Беларусі // Статья
- 31.10 // 13:03 Аляксандр Мілінкевіч. РОЗГАЛАС. Прабачэнні Еўрасаюзу // Статья
- 21.08 // 20:04 Аляксандр Мілінкевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Колькі павінен зарабляць настаўнік? // Статья
- 02.10 // 13:28 Аляксандр Мілінкевіч. ЗА СВАБОДУ. Краіна маленькіх начальнікаў // Статья
- 16.04 // 11:47 Аляксандр Мілінкевіч. ДЫЯЛОГ. Любіце Беларусь болей, чым вы ненавідзіце Лукашэнку! // Статья
Мнение
Аляксандр Мілінкевіч. ЗА СВАБОДУ. Такога, як Гавел!
Аляксандр Мілінкевіч. Старшыня Руху “За Свабоду”. Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Гродне. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. Намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкаму (1990-1996). Кандытат у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў у 2006 годзе. Лаўрэат прэміі Еўрапейскага парламенту імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. |
Сёння — гадавіна смерці пісьменніка, дысідэнта, правабаронцы, апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела.
Вацлаў Гавел — Чэх, Еўрапеец, Чалавек, Палітык з вялікай літары. На постсацыялістычнай прасторы было шмат дзеячаў, якія змагаліся за дэмакратыю. Але, бадай, менавіта Гавел стаў асобай-сімвалам пераменаў.
Палітыка — найчасцей брудная справа, але Вацлаў Гавел даў прыклад, як заставацца ёй светлым і чыстым.
Як мог, былы чэшскі прэзідэнт спрыяў дэмакратызацыі і еўрапеізацыі Беларусі. Ён пастаянна пераконваў еўрапейцаў, што без Беларусі Еўропа не будзе паўнавартаснай, як і Беларусь, без еўрапейскай культуры. Гавел заўсёды даводзіў, што Беларусь — еўрапейская нацыя.
Вось такога маральнага аўтарытэта, палітычнага лідара не хапае нашай краіне! Маральныя аўтарытэты ёсць, палітычныя лідары нібыта ёсць, не хапае такога, як Гавел, на чале краіны...
Часта даводзіцца чуць, што такія, як Гавел, палітыкі, прэзідэнты - гэта для будучай дэмакратычнай Беларусі, з адпаведнай палітычнай культурай. А цяпер, маўляў, трэба клін клінам вышыбаць. Але ж вышыбаючы клін клінам, можна шмат што патрушчыць.
Калі браць пад увагу брутальную палітычную сістэму у нашай краіне, то, мабыць, так: такім, як Гавел, на дадзены момант адведзена роля дысідэнтаў ды палітзняволеных.
Але пытанне: калі б выбары ў Беларусі прайшлі як след дэмакратычна — ад свабоднай агітацыі да сумленнага падліку галасоў, ці былі б шансы ў беларускага Гавела тут і цяпер? Ці хочуць беларусы новага і такога, як Гавел, прэзідэнта?
Якога? На кантрасце: мадэрнізуючага, а не мабілізуючага, каманднага, а не аўтарытарнага, праеўрапейскага, а не прарасійскага, выкаючага, а не тыкаючага, з кніжкай, а не з клюшкай.
Факт: людзі ў Беларусі хочуць пераменаў. Але тут ёсць інтрыга палітычна-ментальная, ад чаго залежаць шанцы на поспех пераменаў: ці наш народ проста стаміўся ад самаўладдзя, ці адбываюцца каштоўнасныя трансфармацыі?
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии