Мнения других авторов
- 13.02 // 09:12 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Неуправляемое управление // Статья
- 11.02 // 14:10 Игорь Драко. СТРАСТИ. О, как прекрасен гей в ментовской форме! // Статья
- 10.02 // 15:31 Юрий Козаченко. ДЕМОГРАФИЯ. Скрытая угроза // Статья
- 09.02 // 13:09 Алесь Горский. РАБОЧЕЕ МЕСТО. Иждивенцы // Статья
- 08.02 // 11:09 Сергей Возняк. ГРАЖДАНСКИЙ ДОГОВОР. Пара слов в защиту Советской власти // Статья
Другие Мнения этого автора
- 04.02 // 12:27 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. 25-годдзе «Гарадзецкіх урокаў» // Статья
- 28.01 // 13:58 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Запрашэнне на душэўную размову // Статья
- 08.12 // 14:14 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб жартаўніках або фокусніках з Міністэрства ЖКГ // Статья
- 24.11 // 14:59 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Яшчэ адна рэформа пад пагрозай // Статья
- 13.11 // 15:55 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Эканоміка Беларусі і якасць — словы не сумяшчальныя // Статья
Мнение
Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Пад чыю дудку пішуцца ўказы прэзідэнта?
Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ. |
У снежні 2012 года Дзяржаўны камітэт па маёмасці падрыхтаваў праект указа аб увядзенні ўладальніцкага нагляду ў акцыянерных таварыствах, дзе няма долі дзяржавы.
Праект адначасова прадугледжвае і змяненні ў беларускім заканадаўстве, а менавіта — аб гаспадарчых таварыствах, аб прыватызацыі. Дакумент ужо знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе, і яго падпісанне плануецца напрыканцы 2-га кварталу 2013 году.
Паводле заяваў і каментароў супрацоўнікаў камітэта па маёмасці, праект указа прыпадносіцца як чарговы “клопат” беларускіх уладаў аб грамадзянах нашай краіны, бо, па іх меркаваннях, прызначаныя ўладай упаўнаважаныя будуць абараняць правы мінарытарных акцыянераў (уладальнікаў дробных пакетаў акцый).
Але, нягледзечы на тое, што з часу заканчэння працы па распрацоўцы дакумента прайшло ўжо больш месяца, праект указа да гэтай пары не апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі. Дзяржава прымушае дзесяткі тысячаў беларускіх грамадзян (акцыянераў-мінарытарыяў) проста паверыць ёй на слова, у той жа час пазбаўляючы іх рэальнага права на ўдзел у кіраванні сваёй маёмасцю.
Права кіравання іх маёмасцю будзе перададзена “упаўнаважаным-смотрящим”, што нагадвае ліхія 90-я гады (як іх зараз называюць) 20-га стагоддзя, калі крыміналітэт тых часоў замацоўваў сваіх прадстаўнікоў за канкрэтнымі тэрыторыямі для збору “даніны”, ствараючы “дах” у “абарону інтарэсаў” прадпрымальнікаў.
З прызначэннем “упаўнаважаных” будзе вырашана і пытанне аб працаўладкаванні значнай часткі чыноўнікаў, якія, магчыма, пазбавяцца сваіх пасадаў, згодна з ранейшым указам аб скарачэнні дзяржапарата.
Распрацоўка дадзенага дакумента з’яўляцца чарговым крокам беларускіх уладаў па растаптванню правоў грамадзян Беларусі.
Штосьці падобнае ўжо даўно назіраецца ў іншых сферах эканомікі нашай краіны.
Так, 14 кастрычніка 2010 года, з мэтай кантролю за дзейнасцю кампаній-забудоўшчыкаў і таварыстваў уласнікаў (ТУ) жылых дамоў, А.Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ № 538 "Аб некаторых пытаннях дзейнасці таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў". Згодна з дакументам, з таго часу толькі пасля ўзгаднення з мясцовай ўладай могуць быць прызначаны кандыдатуры на пасаду старшыняў праўленняў ТУ і арганізацый забудоўшчыкаў, нягледзечы на тое, шо па беларускаму заканадаўству грамадзяне маюць права самастойна абіраць сваіх прадстаўнікоў на гэтыя пасады.
Указ надаў мясцовым чыноўнікам права выносіць на разгляд агульных сходаў пытанні аб спыненні паўнамоцтваў кіраўнікоў. Яны атрымалі магчымасці на прызначэнне ўпаўнаважаных па кіраванню нерухомасцю, калі, па іх меркаваннях, забудоўшчык не забяспечвае захаванасць, утрыманне і эксплуатацыю жылых дамоў.
Падобная сітуацыя с прызначэннем кіраўнікоў і звужэннем або поўнай адсутнасцю грамадскага кантролю з боку ўдзельнікаў ТУ і арганізацый забудоўшчыкаў за “прызначэнцамі” толькі спрыяе развіццю карупцыі ў сферы будаўніцтва і эксплуатацыі жылога фонду.
Яшчэ больш нахабным выглядае ўказ № 7 ад 5 студзеня 2012 года “Аб некаторых пытаннях пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы”. Указ прыняты заднім чыслом, тэрмін дзеяння распаўсюджваецца ад 1 студзеня 2011 года.
Указам вызначаны спіс 54 рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, пры пераўтварэнні якіх у ААТ у перыяд з 2011 па 2013 год акцыі, належачыя дзяржаве, не будуць прадавацца на ільготных умовах.
Гэтым самым растаптаныя законныя правы калектываў прадпрыемстваў на права ўдзелу іх у прыватызацыі праз набыццё акцыяў на ільготных умовах паводле беларускага заканадаўства.
Рашэнне аб захаванні за дзяржавай 100% акцый прынята пад прыкрыццём прыцягнення ў перспектыве інвестыцый у ствараемыя таварыствы шляхам продажу гэтых акцый на аўкцыёнах, праз уваходжанне ААТ у карпаратыўныя структуры.
За 2011 год у ААТ ператвораны 10 унітарных прадпрыемстваў. У тым ліку РУП “Беларускі металургічны завод”, РУП “Светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно”, ВРУП “Беларускі цэментны завод” і іншыя рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы, знакавыя для краіны. Праведзена пераўтварэнне некаторых прадпрыемстваў у ААТ і ў 2012 годзе. У планах на бягучы год ёсць таксама падобная перспектыва. Гэта МТЗ, “Гомсельмаш”, Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання, “Граніт”, іншыя вядомыя не толькі ў нашай краіне, а і за межамі прадпрыемствы. Нават шэсць лікёра-гарэлачных заводаў Беларусі ўвайшлі ў спіс 54-х.
Прайшло ўжо два гады, але “інвестыцыйны дождж” на беларускія акцыянерныя таварыствы так і не праліўся.
Шчыльна пераклікаюцца з указам № 7 і рашэнні беларускага ўрада. Паводле пастановы Савета міністраў ад 21 сакавіка 2011 года № 348, у план пераўтварэння прадпрыемстваў у ААТ і прыватызацыі на 2011-2013 гады уключаны 244 таварыствы і адно РУП у галінах машынабудавання, энэргетыкі, нафтахіміі, будаўніцтва, транспарту і г.д. Да 15 красавіка 2013 года органы дзяржкіравання гэтымі таварыствамі павінны будуць прадаставіць у Дзяржмаёмасць гадавыя бухгалтарскія балансы ААТ па стану на 1 студзеня 2013 года, акцыі якіх не былі прададзены.
Зразумела, што гэтыя статыстычныя дадзеныя застануцца недаступнымі для шырокага грамадскага кола, як і дадзеныя па колькасці ААТ, акцыі якіх ужо прададзеныя. Бо прадпрыемствы, падлягаючыя прыватызацыі згодна з пастановай Савета міністраў, не ўключаны ў спіс ААТ для шырокай прыватызацыі ўсімі грамадзянамі Беларусі праз чэкі “Маёмасць”.
Пастановай № 1111 ад 3 снежня 2012 года ўрад краіны працягнуў тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў да 30 чэрвеня 2016 года. Але ж за гэтыя чэкі шэраговыя грамадзяне Беларусі як раней, так і надалей змогуць набыць акцыі толькі такіх прадпрыемстваў, якія з-за свайго стану не могуць прынесці і не прынясуць у перспектыве ніякіх дывідэндаў.
Прадпрыемствы ж, якія прыносяць неблагія прыбыткі, прадназначаны толькі для вузкага кола людзей, блізкага да ўладных беларускіх структураў. Як, напрыклад, найбагацейшы бізнэсовец Беларусі Уладзімір Пефціеў, член Рады развіцця прадпрымальніцва пры прэзідэнце Яўген Баскін, уладальнік “Інтэрсервіса” Мікалай Варабей, член Рады разьвіцця прадпрымальніцтва пры прэзідэнце і член Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандр Шакуцін ды іншыя.
Толькі за 2012 год такім людзям ва ўладанне перададзены шэраг акцыянерных таварыстваў, як, напрыклад, Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка, Наваполацкі завод бялкова-вітамінных канцэнтратаў, на базе якога плануецца будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода, і шэраг іншых прадпрыемстваў.
Працэс продажу ААТ бізнэсоўцам, прыбліжаным да ўлады, найчасцей за ўсё адбываецца без правядзення адкрытых тэндэраў, што адназначна з’яўляецца грубейшым парушэннем існуючага беларускага заканадаўства. Падобная практыка знішчае малейшыя парасткі канкурэнтнай барацьбы, што вядзе да далейшага збяднення краіны.
Улады баяцца сапраўднай прыватызацыі, калі ўсе грамадзяне Беларусі змогуць без праблемаў набываць акцыі любых прадпрыемстваў, выстаўленых дзяржавай на прыватызацыю. Яны добра разумеюць, што адкрытая прыватызацыя прывядзе да стварэння шырокага кола прадпрымальнікаў-уласнікаў, якія могуць выказаць пратэстныя настроі супраць існуючай у краіне эканамічнай палітыкі ўладаў і падтрымаць дэмакратычныя пераўтварэнні.
А гэта прывядзе і да змены ўлады.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. |
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева