Мнения других авторов
- 20.03 // 16:52 Алла Бобкова. ПОЛЕМИКА. Белорусское кино: было, будет ли? // Статья
- 19.03 // 14:16 Марат Афанасьев. ТАЛАКА. Платим двойной тариф и двойные налоги. Как это сделано? // Статья
- 18.03 // 19:00 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Подготовка к жесткой посадке // Статья
- 17.03 // 13:57 Владимир Ковалкин. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Хватит планировать в стиле «пол-палец-потолок» // Статья
- 16.03 // 10:31 Игорь Драко. СТРАСТИ. Какую часть туши русского медведя съест Беларусь? // Статья
Другие Мнения этого автора
- 07.02 // 13:37 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Колькі вяровачцы не віцца… // Статья
- 21.12 // 13:27 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб дзейнасці беларускага ўраду і свінстве // Статья
- 23.11 // 13:46 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб тактыка-эканамічных хітрасцях магілёўска-шклоўскай вертыкалі… // Статья
- 26.10 // 12:25 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. І хто ж у нас утрыманцы і дармаеды??? // Статья
- 28.09 // 10:53 Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Дарэфармаваліся… // Статья
Мнение
Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. 25-годдзе «Гарадзецкіх урокаў»
Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ. |
Мінула ўжо 25 год з тае пары, як А. Лукашэнка, працуючы дырэктарам саўгаса “Гарадзец” Шклоўскага раёна, распачаў актыўную прапаганду новых форм працы ў сельскай гаспадарцы — арэнднага падрада, кааператываў, якія, па яго словах, павінны былі выбіць глебу з-пад ног чыноўнікаў.
“Адкатаўшы” ў 1987 годзе новыя формы гаспадарання ў “Гарадцы”, ён распачаў актыўна іх прапагандаваць не толькі ў Беларусі, а і для іншых рэгіёнаў Савецкага Саюза. Да яго ў гаспадарку ехалі шматлікія дэлегацыі за вопытам.
У 1990 годзе нават пабачыла свет кніга А. Лукашэнкі “Гарадзецкія ўрокі”, дзе ён дзяліўся досведам рэфармавання саўгаса.
Асноўную мэту рэфармавання гаспадаркі Аляксандр Рыгоравіч бачыў у наданні арэндным кааператывам поўнай самастойнасці, а потым — у аб’яднанні іх у асацыяцыю, дзе кожны кааператыў меў бы свой разліковы рахунак і свой статут. Кожны кааператыў мусіў самастойна вызначаць сваю гаспадарчую дзейнасць, планаваць вытворчасць прадукцыі ў неабходных, разумных аб’ёмах, якія будуць залежыць ад патрабаванняў рынку.
“У 1987 годзе зрабілі першы, але рашаючы крок, разабраліся з кіраўніцкім апаратам і групай спецыялістаў. Непатрэбныя, так званыя “баластныя” адзінкі скарацілі. Астатнім вызначылі новыя функцыянальныя абавязкі — больш пашыраныя, але канкрэтныя і дакладныя… Настане час — і адміністрацыя саўгаса “Гарадзец”, можа быць, і стане непатрэбнай. Не выключаю, што паступова яе зменіць савет аб’яднання (асацыяцыі) арэндных кааператываў з іншымі задачамі і зусім новымі функцыянальнымі абавязкамі“, — пісаў ён у сваёй кнізе.
На працягу ўсёй кнігі прыводзяцца доказы, што пры пераходзе на новыя формы чалавек становіцца сапраўдным гаспадаром на зямлі. Не на словах, а на справе. Што невялікія калектывы і фермерскія гаспадаркі адраджаюць вёску, вяртаюць яе да паўнацэннага жыцця.
Перспектывы новых форм гаспадараня А. Лукашэнка прапагандаваў і сваім асабістым прыкладам. Паралельна з дырэктарствам у саўгасе, ён быў яшчэ зарэгістраваны і фермерам.
“Селянін, рабочы павінны цвёрда ведаць, што арэнда — гэта не даніна якойсці модзе, гэта не павевы часу, а надоўга. Калі ў самыя кароткія тэрміны карэнным чынам не зменіцца псіхалогія людзей, якія адвыклі дзейнічаць па-гаспадарску, нічога талковага не будзе…”.
Не абыдзена ўвагай у кнізе і пытанне мясцовага самакіравання на сяле ў выглядзе сельскіх Саветаў, са спадзяваннямі, што адпаведныя ворганы надзеляць іх (сельскія Саветы) неабходнымі паўнамоцтвамі, дадуць правы і вызначаць абавязкі. Такім чынам, Саветы стануць сапраўднымі абаронцамі арандатараў, фермераў, падрадных калектываў, не дапусцяць, каб іх абіралі, прыгняталі, пазбаўлялі ўсялякіх даброт.
…З тае пары прайшло 25 год. Шмат чаго змянілася: распаўся Савецкі Саюз, Беларусь стала незалежнай дзяржавай, а А. Лукашэнка стаў першым прэзідэнтам. І ў яго з’явіліся магчымасці правядзення рэформаў не ў асобна ўзятым саўгасе “Гарадзец”, а ва ўсёй сельскай гаспадарцы краіны.
Але ж што атрымалася ў выніку? Што сталася з “Гарадцом”? Што сталася з беларускай вёскай?
У саўгасе “Гарадзец” за гэты час змянілася каля дзесятка дырэктароў. Пра арэндны падрад там ужо ніхто нічога і не памятае.
А на зямлі ў беларускай вёсцы як не было гаспадара, так і няма. Колькасць фермераў у краіне за гэты час скарацілася ў разы. Адміністратыўна-камандная сістэма не тое, што не зжывае сябе ў рэгіёнах, а наадварот, яшчэ больш мёртвай хваткай ахоплівае ўсе сферы мясцовага жыцця.
Усё гэта вядзе да таго, што адбываецца інтэнсіўнае старэнне і збядненне сельскага насельніцтва. Зачынены сотні вясковых школ, устаноў культуры і аховы здароўя. Моладзь не бачыць перспектывы ў вясковым жыцці.
І самае страшнае — з года ў год узмацняецца грабежніцкая палітыка дзяржавы ў адносінах да вясковага насельніцтва.
З мапы Беларусі зніклі і працягваюць знікаць тысячы так званых “неперспектыўных” вёсак.
Але, нягледзечы на скарачэнне вясковага насельніцтва, колькасць чыноўнікаў у сельскіх рэгіёнах і чыноўнікаў, звязаных з сельскагаспадарчай вытворчасцю, за гэтыя гады значна ўзрасла.
Дык чаму ж Аляксандр Рыгоравіч, калі стаў прэзідэнтам, махнуў рукой на “гарадзецкія ўрокі”?
Па-першае, таму, што рэфармаванне сельскай гаспадаркі прывяло б не толькі да скарачэння апарату чыноўнікаў у сельскагаспадарчых прадпрыемствах, а таксама і да скарачэння на ўзроўні раёнаў, абласцей, Мінсельгаса. А гэта тысячы і тысячы людзей, якія не маюць жадання пакідаць свае цёплыя крэслы ў кабінетах. Ды іншага яны нічога і рабіць не ўмеюць, толькі “кіраваць”.
Удзячныя за гэта, чыноўнікі ад сяла рэгулярна забяспечваюць яму неабходныя “элегантныя” перамогі на разнастайных выбарах у сваіх рэгіёнах.
Па-другое, А. Лукашэнка разумее, што з’яўленне сапраўдных гаспадароў-уладальнікаў на зямлі — гэта рэальная пагроза існуючаму на Беларусі рэжыму. Кіраваць людзьмі, патрэбы якіх звузіліся да “чаркі і шкваркі”, значна лягчэй і прасцей.
За ўсе гэтыя гады, нават нягледечы на значныя фінансавыя ўліванні, сельская гаспадарка Беларусі так і не дасягнула адпаведных поспехаў.
Відаць, настаў час Аляксандру Рыгоравічу, нарэшце, прачытаць сваю кнігу. Бо там ёсць вельмі дакладны выраз, з якім нельга не пагадзіцца: “Калі ў самыя кароткія тэрміны карэнным чынам не зменіцца псіхалогія людзей, якія адвыклі дзейнічаць па-гаспадарску, нічога талковага не будзе…”.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. |
Последние Комментарии