Мнения других авторов
- 09.04 // 13:14 Лев Марголин. ТАЛАКА. Работаешь, но зарплата меньше 4 млн. — тунеядец?! // Статья
- 08.04 // 19:08 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Настоящие иждивенцы, скрытые тунеядцы // Статья
- 07.04 // 20:33 Дмитрий Маркушевский. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Черный ящик из ДСП // Статья
- 07.04 // 11:50 Сергей Безбережьев. МНЕНИЕ. Несколько замечаний о крымских событиях 2014 года // Статья
- 06.04 // 18:32 Анатолий Лебедько. ПОЗИЦИЯ. Что власть и оппозиция могут делать вместе, не подавая рук друг другу? // Статья
Другие Мнения этого автора
- 18.03 // 19:44 Алена Германовіч. СЁННЯ. Як адна расіянка прасіла прэзідэнта, каб ён мяне задушыў // Статья
- 03.03 // 09:58 Алена Германовіч. СЁННЯ. Каін і яго нашчадкі // Статья
- 09.02 // 12:02 Алена Германовіч. КАНАПА. Мяккая стабільнасць // Статья
- 16.12 // 09:05 Алена Германовіч. МЫ-Я-ЯНЫ-ВЫ. Рыба, спроба смерці і анемічнасць публікі // Статья
- 04.10 // 14:10 Алена Германовіч. АЦЯПЛЕННЕ. Вы не пайшлі на «Дажынкі»? Тады яны ідуць да вас! // Статья
Мнение
Алёна Германовіч. ПОШУК. Простых людзей і народу
Алена Германовіч. Нарадзілася днём 23 сакавіка 1978 года. Праз месяц, у тры гадзіны ночы, мяне ў беспрытомным стане па прычыне немаўляцкага ўзросту і ў строгай сакрэтнасці ахрысцілі. Хроснымі выступілі член Камуністычнай партыі, дырэктар школы і першы сакратар райкама камсамола, што і вызначыла маю будучыню. Не, я не стала камуністам — партыя развалілася, не стала святаром — па прычыне іншага полу. Але люблю тэатр, экстрым і літаратуру. А, вось яшчэ — я ўласны карэспандэнт БелаПАН па Гомельскай вобласці. |
Гэтай вясной (умоўная назва) у кватэры завяліся мышы, у доме — капітальны рамонт, а на вуліцы — анархісты. А мне захацелася сустрэць нарэшце простых людзей, просты народ, пра які там шмат кажуць па тэлевізары, і ў інтарэсах якога ўсё робіцца ў дзяржаве.
Але пачнём з палітыкі. Анархісты, якія завяліся на нашай вуліцы, намалявалі на будаўнічым вагончыку, дзе жылі рабацягі (якія рабілі капітальны рамонт, з-за якога, магчыма, у кватэру і прыйшлі мышы) такі лозунг: «Рабочы! Супраціўляйся!». І свой аўтограф пакінулі. Літару «А» ў кружку. Маўляў, гэта не БНФ, не ультрас, не жыдамасоны, не фашыкі — анархісты.
Рабацягі так месяц і жылі ў тым вагончыку з лозунгам. Да парады анархістаў не прыслухаліся, не супраціўляліся — нікому. Працавалі, ды і ўсё. Яны як быццам той заклік і не заўважылі.
А потым прыехала кіраўніцтва іхняе, і надпіс знік — увесь абадраны-абшарпаны вагончык пафарбавалі ярка-сінім колерам, ярка-сінім. Але не прайшло і колькі дзён, як на ярка-сінім прыгожым вагончыку з'явілася кароткае: «Бунт!», і літара «А» ў коле. А на сцяне дому каля вагончыка з'явіўся надпіс: «Усе мянты — чэрці!». Надпіс той месяц паведамляў мінакам, хто насамрэч галоўны ў пекле, а потым яго замаляваў пенсіянер — жыхар таго дому. Бруднай шэрай фарбай заквэцаў кожную літару. Прыгажэй не стала.
І тут з'явіліся мышы — у маёй кватэры, такі жах, ды яшчэ пры людзях! (Не, гэта былі не простыя людзі, на той час я яшчэ простых людзей не знайшла. Гэта былі проста госці). І вось прыйшлі госці, і размаўляем мы пра высокія матэрыі, ўсё так шляхетна і пафасна, і тут па пакоі пачалі бегаць мышы, дакладней, мышаняты! Адзін (-на), другі (-ая). Мы не ведалі, што рабіць, таму пачалі бесталкова крычаць і мітусіцца па хаце з крыкам «Мышы-мышы!».
Мышы бегалі, а за імі — мы. Злавілі адну, астатнія збеглі. Адкуль узяліся, навошта, чаму да нас, куды сышлі - невядома. Заўтра іх не было, і паслязаўтра. А праз тры дні мне прыснілася мыш-вярблюд. Я ў сне здзівілася, маўляў, што гэта за такая мыш з гарбом? А калі прыглядзелася (у сне), то ўбачыла, што гэта не вярблюд, а маленькая міліметровая мыш едзе вярхом, як на кані, на вялікай мышы... Вар'яцкі дом. Па прабуджэнню кінулася шукаць мышэй, задзейнічаўшы ўсе органы, адказныя за зносіны са знешнім светам (вочы, нос, вушы) але і следу мышэй не было.
Гэта было лірычнае адступленне.
Пайшла я на пошукі простага народу. Аднаго простага чалавека сустрэла на вакзале. Там вечарам хлапчукі учынілі канцэрт для простага народу: ігралі «Бэсамэ мучо» (цалуй мяне, моцна) на саксафоне і гітары. Мінакі кідалі ў футарал якія-ніякія грошы, пасажыры з клункамі і чамаданамі спыняліся і зачаравана слухалі мелодыю. Гралі яны добра, прыгожа (не пасажыры, музыкі).
І тут на сцэну выйшаў нейкі п'яны як цэбар дзядзька, і выказаў свой рашучы пратэст супраць музыкаў і музыкі. «Э, нечага тут рыпаць, я міліцыю выклічу, ідзіце... пі.пі.пі... на завод... казлы». Ён крычаў, махаў рукамі, ледзь не ў бойку кідаўся, а сам хістаўся, як вярба пад ветрам, коўзаўся на асфальце, як гусеніца. На крык прыйшла кабета ў чыгуначнай форме, напэўна, нейкая начальніца, і ветліва прапанавала хлопцам пакінуць тэрыторыю. Яна патлумачыла, што зусім не супраць музыкі, але ж «грамадзяне скардзяцца!». І ківала на грамадзяніна, які спрабаваў прывесці сябе ў сталае вертыкальнае становішча.
Пасажыры расчаравана адыходзілі, кінулі музыкантам на развітанне, што, маўляў, і праўда, ідзіце адсюль, а то трапіце ў міліцыю. Тыя спрачаліся, спрачаліся з кабетай, ды бессэнсоўна — грамадзяне ж супраць, грамадзяне скардзяцца! Закон аб рэагаванні на звароты грамадзян (нават п'яныя, вар'яцкія і вусныя) ніхто не адмяняў. Той грамадзянін аж са скуры вылузаўся ад радасці з таго, што перамог гэтых «малакасосаў... казлоў... на завод бы іх!».
Другія простыя людзі сустрэліся мне на прэзентацыі філасофскага часопісу. Як ні дзіўна, на прэзентацыі былі не толькі аматары пагутарыць пра трансцэндэнтальнае і экзістэнцыяльнае, але і «простыя людзі». Яны, прастакі тыя, пакрыўдзіліся на філосафаў, бо нічога не зразумелі. Яны так і прадставіліся, маўляў, мы — простыя людзі, а вы гаворыце абы-што, нам нічога не зразумела, і лепш скажыце проста — што вы можаце даць нам, простым людзям?
Натуральна, філосафы па-простаму не маглі нічога даць простым людзям, з таго, што б ім хацелася, так і сказалі, праўда, не па-простаму, а сур'ёзна, па-філасофску. Простыя людзі раззлаваліся і ледзь не закідалі філосафаў шалупайкамі ад семак, пачалі нешта выкрываць з месцаў, кшталту «Далоў!», рагатаць, здзекавацца і выстаўляць прамоўцаў дурнямі. Так і паехалі філосафы дахаты. А тут у нас засталіся простыя людзі.
Мараль усяго такая: ад капрамонту заводзяцца мышы, ад доўгага капрамонту — анархісты, а ад бясконцай зімы ўрэшце павінна завесціся вясна.
Ад філосафаў нічога не заводзіцца, акрамя думак у галаве, а ад простага народу заводзіцца лямант і гвалт.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. |
Последние Комментарии