Галіна Каржанеўская. АЗЕЛЯНЕННЕ. Пасля нас хоць трава не расці?

Нашы з вамі грошы літаральна закопваюцца ў зямлю, бо хто б дрэўца у глебу ні торкнуў, яго ніхто пасля не даглядае...

 

Галіна Каржанеўская. Нарадзілася на Случчыне ў сям’і аграномаў. З бацькамі пераехала ў Лагойскі раён, дзе некаторы час настаўнічала пасля заканчэння БДУ (філфак). З 1981 г. жыве ў Мінску. Працавала на рэспубліканскім тэлебачанні і шмат гадоў — у газеце “Літаратура і мастацтва”. Паэт, крытык, драматург. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.


Сезон азелянення ў разгары… Штогод ЖРЭА-2 Фрунзенскага раёна выдае нашаму ЖЭСу дохлыя, сухія, як мачалкі, кусцікі для пасадкі ў дварах. З мінулагодніх пасаджаных 15-ці выжыла хіба 3. Я стала высвятляць, дзе іх гэтак захоўваюць. І што ж? Ківаюць адзін на аднаго. Так і не высветліла, дзе яны ляжалі і гінулі, чакаючы руплівых рук. Затое даведалася, што намеснік дырэктара ЖРЭА зусім не ў курсе — што замаўляецца ў гадавальніку “Шчомысліца”, у якім выглядзе пасадачны матэрыял адтуль паступае і ў якім размяркоўваецца па нізавых жыллёва-камунальных установах. А гэта, між іншым, намеснік па добраўпарадкаванні!


Якія адносіны да абавязкаў, такі і вынік. Нашы з вамі грошы літаральна закопваюцца ў зямлю, бо хто б дрэўца у глебу ні торкнуў, яго ніхто пасля не даглядае, а часта і не падвязвае. Маглі б, вядома, парупіцца жыхары. Жыхары ж, на жаль, не здольны аб’яднацца ні па якай сур’ёзнай справе і звыкла наракаюць на гарадскую гаспадарку. Ёсць прыкметы, што гаспадарка гэтая дыхае на ладан: штат ЖЭСаў укамплектаваны толькі на палову, а ўборшчыкаў тэрыторый — на трэць. Вось чаму пасля зімы адкрылася вачам неверагодная колькасць смецця.

Але вернемся да балючай тэмы — азелянення. Усе мы хочам жыць у прыгожым горадзе і дыхаць чыстым паветрам. Ды зялёныя лёгкія сталіцы не спраўляюцца з аўтамабільнымі і прамысловымі выкідамі. Новабудоўлі ў дварах пазбаўляюць людзей апошніх выспачак жывой прыроды. Сістэматычная абрэзка крон прыкметна пераважае над новапасадкамі: усю зіму па горадзе снуюць грузавікі з абрэзанымі галінамі, “у расход” пускаецца да 100 працэнтаў кроны. Абрэзкай займаецца не толькі “Зелянбуд”, але і гарадскія станцыі аховы раслін (ёсць і такія). Існуюць таксама прыватныя фірмы, якія зарабляюць такім чынам, маючы спецыяльныя ліцэнзіі.

А яшчэ ж новая напасць з’явілася — бензакосы! Кожнае лета равуць і равуць за акном, ператвараючы ў пустыню нашы задушаныя “ўшчыльненнем” двары. Выкошваюць траву літаральна да пылу, пазбаўляючы нас астаткаў жывой прыроды і зводзячы дробнае птаства, якое харчуецца насеннем зёлак.

Якаясь выгада для выканаўцаў у такой рабоце, несумненна, ёсць, іначай бы яны так не шчыравалі. Можа, справа ў бензіне, які яны атрымліваюць для тэхнікі? Ці ў прэміяльных за аб’ёмы абрэзкі і высечкі? Ці яшчэ ў нечым?

Мне двойчы даводзілася звяртацца ў раённае адзялення “Зелянбуда” наконт абнаўлення ліпавай алеі ўздоўж вуліцы Лынькова, бо асобныя дрэвы загінулі. Нават майстра выцягнула паказаць, дзе ў нас патрабуецца падсадка. На жаль, далей абяцанняў справа не пайшла. Там зацікаўлены ў масавай пасадцы, а кропкавую ўвогуле не разумеюць. Гадамі не спілоўваюцца дрэвы, што загінулі на корані (такіх шмат па праспекце Пушкіна). І каму да гэтага ёсць справа? Нават калі паведаміш — няма рэакцыі.

Немалы ўклад у пагаршэнне экалагічнай сітуацыі горада ўносіць гандлёвы дом “Ждановічы”, які агрэсіўна распаўзаецца і ператварае навакольны пейзаж у марсіянскі. Капейкі ў азеляненне там ніхто пакуль не ўклаў, а толькі ліквідуюцца прысады.

Немалыя сродкі на барацьбу з расліннасцю выдаткоўваюць чыгуначныя і дарожныя службы. Вынішчана шмат маладых дрэў дзеля будаўніцтва дарожнага раз’езда ў кірунку рынка на Другім кальцы. Калі будавалі новую станцыю “Масюкоўшчына”, зрабілі тое ж, а ўзамен пасадзілі няшмат. Калі яшчэ вырастуць тыя дубчыкі? Дзе трэба і не трэба высякаецца кустоўе і робіцца падабенства “алеяў” паабапал аўтамабільных дарог. Адно крывое дрэва на 10-15 пнёў — жахлівае відовішча!

Як мы да ўсяго гэтага ставімся? Камусь увогуле без розніцы, у якім асяроддзі жыве ён сам, ягоныя дзеці і ўнукі. Хтосьці не мірыцца з пагаршэннем якасці жыцця: патрабуе ад уладаў пашырэння зялёных зонаў, пратэстуе супраць варварскай абрэзкі, абараняе скверы і паркі ад высякання. А бывае, што жыхары бяруць у рукі рыдлёўкі і самі азеляняюць свае двары і вуліцы. Так, у мікрараёне Шабаны грамадскія актывісты паднялі жыхароў і сумесна пасадзілі ля школы больш дваццаці бярозак і рабін.

… Аднойчы ўвесну мне давялося пабываць у Кіеве. Сталіца Украіны літаральна патанала ў зеляніне. З акна гасцініцы даносіўся несціханы птушыны шчэбет. Салоўкі там спявалі прама ў цэнтры горада, як у нас спяваюць на дачах. Во цуд! Міжволі прыглядалася да насаджэнняў: ці абразаюць іх так, як у нас? І што ж? Ніякіх табе абкарнаных таполяў-калек на гарадскіх вуліцах, ніхто не раўняе дрэвы па росту і не робіць з ліп і каштанаў аднолькавыя круглыя “букеты”. Чаму ж у нашым Мінску так бязлітасна абцінаюцца лёгкія горада? Чаму новапасадкі лічацца веснавой “адбывалаўкай”, а сродкі марнуюцца?

Бензапілы і бензакосы ў руках людзей-аўтаматаў становяцца сур’ёзнай небяспекай для экалогіі сталіцы. Засталося спытаць: дык што гэта за стандарты такія ў азеляніцеляў, якога яны часу і чаму не паслаць прародаахоўнікаў куды-небудзь на экалагічную вучобу? Няўжо ў тых, што загадваюць, і тых, што выконваюць, няма дзяцей, і пасля нас сапраўды — хоць трава не расці?

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

  • Полностью, всей душой согласна с автором. Вот, раньше, у меня, буквально по окном, в кустах сирени - соловьи пели!!!!! А эти, бабочки... шоколадницы, мой личный талисман:; а также - все прочие?!!!!! Где - они все, теперь? Наступило на нас лето - и следом, этот невыносимый стрёкот газонокосилок. Тех, кто убивает всё - траву, природу, бабочек, лягушек и птичек; эти мёртвые выстриженные газоны.... Я - не хочу! Хочу - траву, по пояс; с бабочками и соловьями под окном....
  • А как они пришли, эти "озеленители", нашу каштановую аллею снести, на моей улице Лынькова? Типа, трассу расширить. Типа, чтобы у них был свободный проезд.Типа, а вдруг - скорая?. Я - сразу же сказала резкое "НЕТ". Никакого проезда, всё равно, не будет; а будет - только под окнами, бесплатная автостоянка; вместо деревьев, они автомобилями всю территорию заставят.... И вот стали мы, там, на этой маленькой улочке, все, плечом к плечу. Тихо так, спокойно.И вот - у меня под окнами, алыча уже отцвела, осыпалась, яблоньки - пока ещё не зацвели; я нарочно даже в окошко посмотрела. И - каштаны наши, стоят; пока- ещё не зацвели, также. И эта дурацкая сосна, с голым стволом, как пальма; та, на ветке которой мой обожаемый кот, красавец, любимец и умничка, такой хороший, четверо суток сидел.... Предлагали мне спилить это дерево - да я не позволила. Это же - сосна, с незапамятных времён! да нас всех -не будет, а сосна эта должна стоять.....
  • [quote="Нашая1"]Вот, раньше, у меня, буквально по окном, в кустах сирени - соловьи пели!!!!![/quote]Нельзя кустов на улице Лынькова, когда там может Президент с колонной охраны проехать. А вдруг за кустом - партизан с гранатомётом. ... Насколько мне известно, перед плановым приездом Всенародноизбранного в любую захудалую деревеньку, там загодя вырубают все кустарники вдоль дороги следования.
  • А вообще - меня ужасает Минск в областях нынешней скоропалительной многоэтажной застройки. Тупые многоэтажки пялятся своими окнами друг на друга, на дверях подъездов - кодовые замки, детвору-малолеток без конвоирования взрослыми во дворы не выпускают. А чахлые редкие деревца просто не хотят расти: огромные здания затеняют и без того нещедрый в РБ свет Солнца. Дворы "засраны" автометаллоломом. А газонокосильщики - это ещё та "пестня"... Любая травинка должна быть выкошенной, как в образцово-показательной воинской части. Вот вам и отчётная всеобщая трудовая занятость. Страна непуганых идиотов.
  • [quote="Danis"]Нельзя кустов на улице Лынькова, когда там может Президент с колонной охраны проехать. А вдруг за кустом[/quote] Ага. В точку.Они - даже троллейбусный маршрут там снесли, провода сняли, на Парковой - Машерова - "Победителей!; типа, денег у них нет. А наш район (вообще-то, район Дроздов) - сейчас, даже к речке нашей не пройти, к озеру. Всё - кругом застроено; там, где раньше были поля и зелень - теперь город, новостройки там всякие. Жуть! А там, пишут, на Лебяжьем китайцы будут район строить. А там, куда мы в детстве, за забор резиденции, за подснежниками бегали, а охранники - они только, нам пальцем показывали, мол, девчонки, там - такая красивая полянка.... А сейчас там - всё огорожено, заборы и колючая проволока. Культовый стал район! коттеджи и резиденции. Где моя речка, моего детства? моё озеро?!!!!!!
  • Но свою улочку мы отстояли. Сосед прибежал, говорит - наши каштаны убрать собираются, улицу "расширить". Наташка моя (а это - его дочка, такая милая, милая, красивая необыкновенно), как услышала - лежит теперь и плачет. Вот, мы и вышли все, плечом к плечу, стали. И вон они - наши каштаны!Вся эта зелень, красота необычайная. Да там сколько поколений деток выросло, все гуляют и жизни радуются... Мы - эту меленькую улочку отстояли. Как потом говорили эти работники, в формах: ну, это же военный городок! Масюковщина! Да тут только, к кустику какому подойди, как они все сразу повыскакивают.....
  • [quote="Нашая1"]А там, куда мы в детстве, за забор резиденции, за подснежниками бегали, а охранники - они только, нам пальцем показывали, мол, девчонки, там - такая красивая полянка....[/quote]Я тебя отлично понимаю... Специально за подснежниками туда не бегал, но помню неотгламуренную вольницу этих мест. Как и Цнянки, и Минского моря... Очень, очень много захвачено людьми, приученными "хапать" и грести под себя... Это чертовски неприятно. Это из психологии типа "Я крутой перец, я крутой пацан", тут моя хата, и вам тут делать нечего... А то, что это городская рекреационная зона - одна на всех минчан, этим нуворишам похер. Мне чего их - отстреливать, следуя Робин Гуду... Но это все та самая "вся президентская рать", которая вне контроля гражданского общества, которое просто сегодня де-факто стёрто с лица страны.
  • Пишется: "Штогод ЖРЭА-2 Фрунзенскага раёна выдае нашаму ЖЭСу дохлыя, сухія, як мачалкі, кусцікі для пасадкі ў дварах. З мінулагодніх пасаджаных 15-ці выжыла хіба 3. Я стала высвятляць, дзе іх гэтак захоўваюць. І што ж? Ківаюць адзін на аднаго. Так і не высветліла, дзе яны ляжалі і гінулі, чакаючы руплівых рук Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/opinion/2013/5/11/ic_articles_410_181735/ ." --- Но это на зарплату, на подбор кадров, на уважение к деньгам налогоплательщиков у чинозамороченных как-то не влияет. И начинаешь задумываться, то ли "друзья" налогоплательщиков, то ли перекошенные морды?