Мнения других авторов
- 24.03 // 12:52 Наталья Рябова. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. Крабий бюджет // Статья
- 23.03 // 17:37 Сергей Зикрацкий. БИЗНЕС В ЗАКОНЕ. Индивидуальные предприниматели — новый формат работы или уклонение от уплаты налогов? // Статья
- 23.03 // 12:44 Брюс Бакнелл. ЕВРОПА. Мы помним о том, что произошло в Крыму год назад // Статья
- 22.03 // 13:47 Алесь Мікус. ПРАЕКЦЫІ. Як дзеці. Как дети // Статья
- 21.03 // 12:20 Владимир Подгол. МЕЖДУ СТРОК. Спровоцируют ли кровавый майдан на День Воли? // Статья
Другие Мнения этого автора
- 05.10 // 15:19 Юрась Губарэвіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. На здароўе! // Статья
- 18.07 // 12:59 Юрась Губарэвіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Тэст для дэпутатаў // Статья
- 07.03 // 15:20 Юрась Губарэвіч. РЭФЕРЭНДУМ. Пакеты пераменаў // Статья
- 28.06 // 11:19 Юрась Губарэвіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Кансалідацыя — спосаб, а не шыльдавая самамэта // Статья
Мнение
Юрась Губарэвіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. “Сотка” для Лукашэнкі
Юрась Губарэвіч. Нарадзіўся 23 лютага, на свята савецкага войска. Але не служыў, бо лепшыя прызыўныя гады прысвяціў вучобе і дэпутацкай дзейнасці. Пасля атрымання адукацыі інжынера-электрыка працягнуў вучобу ў Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце… Украіны. Ужо з дыпломам магістра дзяржаўнага кіравання выйграў выбары ў Белаазёрскі гарсавет, стаўшы амаль на год намеснікам старшыні і кіраўніком дэпутацкай большасці. Працаваў у шэрагу камерцыйных установаў, звязаных з гандлем, выдавецкай і рэкламнай дзейнасцю. У Партыі БНФ ад 1996 году: прайшоў “кар’ерны шлях” ад шараговага сябра да намесніка старшыні. Сёння — першы намеснік старшыні руху “За Свабоду”. |
Аляксандр Лукашэнка спрабуе пераканаць беларусаў, што ім добра жывецца.
Маўляў, якая ж мы бедная краіна, калі нашы людзі штогод да 3 мільярдаў долараў вывозяць у Еўрасаюз падчас закупаў замест таго, каб браць удзел у імпартазамяшчэнні.
Прыдумаў выязны падатак у 100 долараў: тады “чалавек прыйдзе ў нашу краму і купіць наш халадзільнік, а не будзе цягнуць з Еўрасаюза барахло невядома якой вытворчасці”.
Але мільёны “барахольшчыкаў” галасуюць кашалькамі — за больш якасныя і танныя лядоўні ды тэлевізары ў Беластоку і Вільні.
Наша прамысловасць прайграе замежным канкурэнтам, а вінаватым ў гэтым робяць беларускіх спажыўцоў.
Гэта як было з дэвальвацыяй 2011 году, калі крайнімі ўлада зрабіла людзей. Дарэчы, напярэдадні яе таксама гучалі заявы, што беларусы багата павывезлі грошай з краіны. А потым рубель абрынуўся. Ці не паўтараецца гісторыя?
Па сутнасці, Лукашэнка сам робіць працу апазіцыі: павялічвае колькасць праціўнікаў рэжыму ўласнымі заявамі і дзеяннямі.
І народ рэагуе: едзе за мяжу не толькі на закупы, але і ў пошуках працы. А то і назаўжды з краіны.
Для гэтага рэжыму народ з крыніцы ўлады ператварыўся ў крыніцу праблем. Людзей не паважаюць і з імі не лічацца. А за кошт тых, хто спрабуе выжываць, даўно не спадзеючыся на дапамогу дзяржавы, пакрываюцца правалы ў эканоміцы.
Прыйшоў час паставіць усё з галавы на ногі: сапраўды народная ўлада — падкантрольная ўлада. Гэта — адна з ключавых задач Народнага рэферэндума.
Для яго правядзення патрэбны 450 тысяч подпісаў. Аднак ўпэўнены, што тых, хто не жадае плаціць сто долараў пабору за права выбіраць, значна болей. Нават большасць.
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. |
Последние Комментарии